Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Сьняжынкі-парашуты, автор: Юрась

Сьняжынкі-парашуты 252 за 24 часа

05 декабря 2010

Сьняжынкі-парашуты
Кружляюць за вакном,
Спаміж самотных дрэваў
Шукаючы спакой.
Паверце, шлях няпросты
Зь нябёсаў на зямлю -
Стамлёны пух бялёсы
Кладзецца на ральлю.
І стала белым поле,
І лес па-над ракой -
Сувой зімовы, сьнежны
Снуецца над зямлёй.

Открыть полную версию

На фото: Сьнежань. Сьнежна... Сьнегіры..., автор: Юрась

Сьнежань. Сьнежна... Сьнегіры... 233 за 24 часа

05 декабря 2010

***
Сьнежань. Сьнежна... Сьнегіры...
Сані шпарка ймчацца.
Па узгорках ўздоўж ракі
Завіруха скача.
Зачаруе, замяце
Ў лясох, лугавінах,
Крупой сьнежнай сыпе ў твар,
Бачны шлях адзіны...

Открыть полную версию

На фото: Восень 100-годзьдзя

Восень 100-годзьдзя "Нашай Нівы" 79 за 24 часа

30 октября 2010


Бярозка струменіць
Лістотаю жоўтай.
Прагноз абяцае нам
Холад і слоту.
Ў краіне - "стабільнасьць",
Бяруць актывістаў -
У многіх ёсьць шанец
Стаць "тэрарыстам".

Открыть полную версию

На фото: Жоўтых лісьцяў дажджом, автор: Юрась

Жоўтых лісьцяў дажджом 196 за 24 часа

24 октября 2010

Жоўтых лісьцяў дажджом
Абсыпаецца восень.
Вецер гоніць
Вандроўнікаў-хмараў табун.
Ўсё даўжэй і даўжэй
Сьпіс нязьдзейсьненых мараў,
Усё менш год ад году
Надзеяў маіх...

Открыть полную версию

На фото: Над краем старажытным, автор: Юрась

Над краем старажытным 238 за 24 часа

10 октября 2010

Над краем старажытным
Сёньня хмары,
І клёнаў золата
Спакою не дае.
Умольны погляд свой
Ськірую ў неба-мару
І папрашу у Бога
Шчасьця для Цябе,
Мая Краіна,
Я на ўсё гатовы,
Міну ўсе перашкоды і ману,
Бо, калі жыць,
Дык жыць дзеля Радзімы,
А калі не -
Нашто наогул Быць?!

Открыть полную версию

На фото: Шапоча вецер..., автор: Юрась

Шапоча вецер... 97 за 24 часа

10 октября 2010

Шапоча вецер
Пажаўцелым лісьцем,
Ў паветры -
Павуцінак лёгкіх лёт,
Ціхмянаю хадою
Крочыць восень -
Вось і заканчваецца
Йшчэ адзін твой год...
Вясна жыцьця
Так хутка прамінула,
І што было-
Таго ня вернеш ты,
Як рэдка
Ўсё даходзіла да ладу,
Як часта
Бачыў вочы злыбяды.

Открыть полную версию

На фото: Дажджлівае надвор'е, автор: Юрась

Дажджлівае надвор'е 924 за 24 часа

01 октября 2010

Дажджлівае надвор'е,
Кастрычніцкая слота.
Дождж-імжака,дождж-свавольнік
Ахінуў сабою горад,
Лісьце жоўтае каштанаў
На траве пажухлай мокне...
А здаецца - нібы сонца
Раськідала аскалёпкі.

Открыть полную версию

На фото: Восень расьпісала, автор: Юрась

Восень расьпісала 78 за 24 часа

25 сентября 2010

Восень расьпісала
Лісьце клёнаў барвай.
Прысадамі блукаюць
Летуценьні-мары...
У стройнае бярозкі,
Бы сівізна на скронях,
Жоўтыя лісточкі
Ляцяць долу... Шолах...

Открыть полную версию

На фото: Вецер-вандроўнік, автор: Юрась

Вецер-вандроўнік 231 за 24 часа

19 сентября 2010

Вецер-вандроўнік
Поўніць прастору
Восеньскім смуткам,
Жалем пра лета,
Што адышло,
Прамінула так хутка...
...Сонечны водбліск
Ў куточку партрэта...

Открыть полную версию

На фото: Усьміхаецца бабіна лета..., автор: Юрась

Усьміхаецца бабіна лета... 679 за 24 часа

12 сентября 2010

Усьміхаецца бабіна лета
Вачыма шчасьлівых жанчын,
І купаюцца ў сонечных промнях
Чырвоныя гронкі рабін...

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.