Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.

Разместиться

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ новое

Все свежие публикации


Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Сьнежны зоркапад, автор: Юрась

Сьнежны зоркапад 91 за 24 часа

05 декабря 2010


За вакном сягоньня
Зноўку сьнегапад.
Сыпе, сыпе зь неба
Сьнежны зоркапад.
Кожная сьняжынка,
Бы метэарыт,
Падае да долу,
Толькі не гарыць.
Любая, каханая,
Паглядзі ў вакно,
Ўся зямля накрытая
Белым палатном.

Открыть полную версию

На фото: Сьняжынкі-парашуты, автор: Юрась

Сьняжынкі-парашуты 455 за 24 часа

05 декабря 2010

Сьняжынкі-парашуты
Кружляюць за вакном,
Спаміж самотных дрэваў
Шукаючы спакой.
Паверце, шлях няпросты
Зь нябёсаў на зямлю -
Стамлёны пух бялёсы
Кладзецца на ральлю.
І стала белым поле,
І лес па-над ракой -
Сувой зімовы, сьнежны
Снуецца над зямлёй.

Открыть полную версию

На фото: Сьнежань. Сьнежна... Сьнегіры..., автор: Юрась

Сьнежань. Сьнежна... Сьнегіры... 465 за 24 часа

05 декабря 2010

***
Сьнежань. Сьнежна... Сьнегіры...
Сані шпарка ймчацца.
Па узгорках ўздоўж ракі
Завіруха скача.
Зачаруе, замяце
Ў лясох, лугавінах,
Крупой сьнежнай сыпе ў твар,
Бачны шлях адзіны...

Открыть полную версию

На фото: Восень 100-годзьдзя

Восень 100-годзьдзя "Нашай Нівы" 86 за 24 часа

30 октября 2010


Бярозка струменіць
Лістотаю жоўтай.
Прагноз абяцае нам
Холад і слоту.
Ў краіне - "стабільнасьць",
Бяруць актывістаў -
У многіх ёсьць шанец
Стаць "тэрарыстам".

Открыть полную версию

На фото: Жоўтых лісьцяў дажджом, автор: Юрась

Жоўтых лісьцяў дажджом 661 за 24 часа

24 октября 2010

Жоўтых лісьцяў дажджом
Абсыпаецца восень.
Вецер гоніць
Вандроўнікаў-хмараў табун.
Ўсё даўжэй і даўжэй
Сьпіс нязьдзейсьненых мараў,
Усё менш год ад году
Надзеяў маіх...

Открыть полную версию

На фото: Над краем старажытным, автор: Юрась

Над краем старажытным 453 за 24 часа

10 октября 2010

Над краем старажытным
Сёньня хмары,
І клёнаў золата
Спакою не дае.
Умольны погляд свой
Ськірую ў неба-мару
І папрашу у Бога
Шчасьця для Цябе,
Мая Краіна,
Я на ўсё гатовы,
Міну ўсе перашкоды і ману,
Бо, калі жыць,
Дык жыць дзеля Радзімы,
А калі не -
Нашто наогул Быць?!

Открыть полную версию

На фото: Шапоча вецер..., автор: Юрась

Шапоча вецер... 155 за 24 часа

10 октября 2010

Шапоча вецер
Пажаўцелым лісьцем,
Ў паветры -
Павуцінак лёгкіх лёт,
Ціхмянаю хадою
Крочыць восень -
Вось і заканчваецца
Йшчэ адзін твой год...
Вясна жыцьця
Так хутка прамінула,
І што было-
Таго ня вернеш ты,
Як рэдка
Ўсё даходзіла да ладу,
Як часта
Бачыў вочы злыбяды.

Открыть полную версию

На фото: Дажджлівае надвор'е, автор: Юрась

Дажджлівае надвор'е 158 за 24 часа

01 октября 2010

Дажджлівае надвор'е,
Кастрычніцкая слота.
Дождж-імжака,дождж-свавольнік
Ахінуў сабою горад,
Лісьце жоўтае каштанаў
На траве пажухлай мокне...
А здаецца - нібы сонца
Раськідала аскалёпкі.

Открыть полную версию

На фото: Восень расьпісала, автор: Юрась

Восень расьпісала 261 за 24 часа

25 сентября 2010

Восень расьпісала
Лісьце клёнаў барвай.
Прысадамі блукаюць
Летуценьні-мары...
У стройнае бярозкі,
Бы сівізна на скронях,
Жоўтыя лісточкі
Ляцяць долу... Шолах...

Открыть полную версию

На фото: Вецер-вандроўнік, автор: Юрась

Вецер-вандроўнік 431 за 24 часа

19 сентября 2010

Вецер-вандроўнік
Поўніць прастору
Восеньскім смуткам,
Жалем пра лета,
Што адышло,
Прамінула так хутка...
...Сонечны водбліск
Ў куточку партрэта...

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на канал LIBRARY.BY в Facebook, вКонтакте, Twitter и Одноклассниках чтобы первыми узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.