Мы іх не забудзем! Апавяданне пра вайну для дзяцей

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА

Все свежие публикации

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Мы іх не забудзем! Апавяданне пра вайну для дзяцей. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Крутые видео из Беларуси HIT.BY - сенсации KAHANNE.COM Футбольная биржа FUT.BY Инстаграм Беларуси
Система Orphus

163 за 24 часа
Автор(ы): • Публикатор:


У цішыні цяністых дубраў і бярозавых гаёў схавалася невялікае лясное возера. За ім наводдаль раскінулася шырокае поле. Пасярод поля, нібы вартавы гэтай зямлі, узносіў да неба магутную разгалістую крону самотны стары дуб. Побач з ім, бліжэй да лесу, стракацела лугавымі кветкамі незасеяная зямля. Часам з вёскі сюды прыганялі коней і пакідалі на ноч пасвіцца. Зямля тут урадлівая, на ёй вунь якая высокая і сакавітая трава расце!

У такую яркую летнюю пару велізарны дуб чамусьці зусім не заўважаў кветкавы дыван на лузе. Дрэва хвалявала іншае. Стары дуб пільна ўзіраўся ў здзірванелыя ўзгорачкі, рэшткі даваенных будынкаў, і, здавалася, узгадваў нейкія падзеі з даўніх  гадоў свайго жыцця.

За лесам, бліжэй да хуткаснай шашы, размясцілася невялікая вёсачка. Хаты ў ёй былі вельмі старыя, ды і жылі ў іх адны састарэлыя жыхары. "А дзе ж моладзь?" – спытаеце вы. Ды параз’язджалася яна па найблізкіх гарадах. Кажуць, там жыць лепей – грошай можна больш зарабіць. Хоць, сваіх дзетак, маладыя людзі, якія з'ехалі з бацькоўскіх хат, на лета часта адпраўлялі ў вёску да старых на адпачынак. У горадзе паветра дрэннае, а ў вёсцы – дыхай, не надыхаешся. Возера недалече, можна хадзіць купацца. Яно не глыбокае, не патонеш. І лес побач, грыбоў, ягад – цемра, толькі ведай, што збірай.

Вось і сёлета Наталля, дачка старых Сцяпана і Веры, сваіх дзяцей, Клаву і Мішку, адправіла ў вёску на летні адпачынак. Яны ў яе руплівыя, дачка – пяты, сын – чацвёрты клас скончылі, вучацца добра, паслухмяныя. А старыя рады ўслужыць дачцэ, за любімымі ўнукамі паназіраць у летнюю пару. Яны ў вёсцы на натуральнай ежы паправяцца, сіл набяруцца для далейшай вучобы ў школе.

Лета выдалася нядрэннае. Цёпла, дождж часам зямлю палье. Дык гэта ж трэба, увосень вясковыя жыхары добры ўраджай збяруць. 

– Як вы тут у нас адпачываеце? – з раніцы за сняданкам спытаў ва ўнукаў дзед Сцяпан. – Не сумна без інтэрнэту?

– Трохі сумна, але нічога, мы ўжо прывыклі, – адклікнулася ўнучка. – Сёння пойдзем да возера. Учора там былі. Вада цёплая, ужо выгрэлася. Дзед, пайшлі з намі!

– Не, не пайду, – адмовіўся стары. – У мяне на сёння ёсць іншая справа. Трэба дроў насекчы.

– Мы прыйдзем, дапаможам табе, – паабяцалі дзеці і паспяшаліся ўцячы з хаты на пошукі цікавых прыгод. Як жа без іх? Без іх было б сумна жыць!

У той дзень дзяцей і сапраўды чакала незвычайная прыгода, дакладней падзея, якая прымусіла іх шмат аб чым задумацца…

 

Сцяжынку, якая вяла да ляснога возера, дзеці даўно запрыкмецілі. Па ёй трэба было ўсяго толькі перабегчы невялікі лясок, потым прайсці праз поле да дуба. Адтуль – пяцьсот метраў, і яны – на беразе выдатнага возера з найчыстай блакітнай вадой. Нездарма ў ім водзіцца столькі рознай рыбы, нават ракаў каля берага можна знайсці.

 

Дзеці прайшлі праз лес, затым выйшлі на поле. Зірнулі ўдалячынь і заўважылі побач з дубам нечую постаць.

– Ізноў яна? – здзівілася Клава.

Гэтую бабульку ў цёмнай адзежы да пят дзеці бачылі ў мінулы раз, калі хадзілі да возера. "Што яна тут робіць? Чаму гадзінамі сядзіць ля дуба? Здаецца, бабуля нават не заўважае нікога, думаючы пра нешта сваё". Прабягаючы міма дзіўнай бабулькі, Клава з Мішкай нават не паспрабавалі з ёй загаварыць. Але на зваротным шляху трохі стомленыя яны павольна ішлі па сцяжынцы. Параўняўшыся з дрэвам, дзці спыніліся. Дзяўчынка падышла да бабулькі і зазірнула ёй у вочы. А там былі слёзы!

– Бабуля! Вам дрэнна? – спалохалася Клава.

– Не, унучачка, – тут жа адгукнулася незнаёмка. – Проста вельмі балюча ўсё гэта ўспамінаць, таму і плачу.

– Што ўспамінаць?

– Вайну мінулую. Дай Бог, каб яна больш ніколі не паўтарылася! Вам, дзеткі, трэба жыць у спакоі і любові адзін да аднаго і не думаць пра вайну. Мы, старыя, так наглядзеліся на яе, столькі гора зведалі, што цяпер пра яе нават успамінаць не хочацца. Але, усё ж, трэба ўспамінаць, каб распавядаць вам, малым, пра тое, што самі перажылі, распавядаць пра герояў вайны, якія загінулі, але пакінулі пра сябе добрую памяць.

– Бабуля! Што вы жадаеце нам распавесці? Вы штосьці ведаеце, чаго не ведаем мы? – спытала Клава, падсеўшы бліжэй да бабулькі і як бы просячы яе распавесці аб усім, што набалела ў яе на душы.

– Мы з гэтым старым, – бабуля пагладзіла шурпатую кару дуба, – ведаем і памятаем той даўні час. Я тады была маладзейшай за вас, унучачкі. Калі пачалася вайна, мне было шэсць гадоў. Тут, на гэтым полі, – яна акінула позіркам зарослую кветкамі зямлю, – стаяла вёсачка. У першай ад лесу хаце жыла мая стрыечная сястрычка, Нюра. Мама часам прыводзіла мяне да яе. Мы былі аднагодкі. Я пасябравала з Нюрой і часта бегала да яе ў вёску адна праз лес.

– А мая вёсачка, – працягвала распавядаць бабулька, – размешчана недалёка ад той, дзе жывяце вы. Яна вунь там, з іншага боку возера, за лесам, – бабуля паказала рукой у бок лесу. – У той час Нюра таксама прыходзіла да мяне. Мы ішлі ў лес, да возера, збіралі кветкі, грыбы, ягады, лавілі матылькоў. Мне было вельмі добра з маёй сястрычкай! Яна была вясёлая і вельмі добрая. Але вайна забрала яе. Да няшчасця, усю вёску, дзе жыла Нюра, спалілі немцы, не пашкадавалі, расстралялі старых, жанчын і нават дзяцей. Так загінулі мае родныя – цётка і сястрычка Нюра.

– Якое няшчасце! – Клава сумна глядзела ўдалячынь на асірацелы луг. Яшчэ хвіліну назад ён здаваўся ёй жывым, напоўненым сонцам і кветкамі, а цяпер – ціхім і панурым.

– Гэта вельмі вялікае няшчасце! – паправіў яе Мішка. – Загінулі людзі, згарэлі іх хаты.

– Мне страшна! – прызналася Клава.

Яна з хваляваннем узіралася ў высокія сцяблінкі травы і кветак, якія калыхаліся на ветры, і ёй здавалася, што там лётаюць Анёлы… 

– Так, пра гэта страшна думаць і казаць, – пагадзілася бабуля. – Але інакш, усе забудуцца пра загінуўшых падчас вайны ні ў чым не вінаватых людзей. Да вайны на гэтым лузе была вёска. Тут стаялі хаты, у іх жылі людзі. Цяпер ні вёскі, ні яе жыхароў няма! Калі б не тая жудасная вайна, усё было б інакш, і я б не страціла сваю дарагую сястрычку Нюру, – бабулька сказала гэта з такім смуткам у голасе, што на вачах у яе і ў Клавы з Мішкай з'явіліся слёзы.

– Бабуля! Мы будзем памятаць іх, мы іх не забудзем, – з хваляваннем у голасе прашаптала Клава.

– Так, мы іх не забудзем! – паабяцаў Мішка.

 

Яшчэ доўга сястра з братам блукалі па духмяным лузе. Яны зазіралі ў светлыя "тварыкі" палявых кветак, і дзецям здавалася, што душы загінуўшых людзей – дарослых і дзяцей з таго далёкага часу – жывуць у гэтых кветках. Яны жывуць вунь у тым белым рамонку і ў сінім васільку, у маленькай блакітнай незабудцы і бэзавым званку, ласкава глядзяць на ўсіх і шэпчуць:

– Людзі! Жывіце доўга-доўга пад мірным небам і будзьце шчаслівыя!

 

p.s. 22 сакавіка 1943 года ў беларускай вёсцы Хатынь 149 жыхароў былі спалены жывымі. У 1969 годзе на гэтым месцы быў адкрыты мемарыяльны комплекс.

З дзевяці тысяч двухсот населеных пунктаў, разбураных і спаленых нямецкімі акупантамі і калабарацыяністамі ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, звыш 5295 былі знішчаны разам з усім ці з часткай насельніцтва падчас карных аперацый. (Паводле іншых даных 5295 – колькасць знішчаных населеных пунктаў, у тым ліку 628 – разам з насельніцтвам. 186 вёсак не змаглі адрадзіцца, бо былі знішчаны з усімі жыхарамі, уключаючы мацярэй і грудных дзяцей, хворых старых і інвалідаў.)

 

2018 г.


× У автора данного произведения есть сайт: http://domarenok-t.narod.ru.
Опубликовано 7 февраля 2019 года
Читать на library.by далее:


Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL+ENTER!

© Таццяна Дамаронак • Публикатор (): Татьяна Домаренок-Кудрявцева

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.