Сорам
Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.
Вы калі-небудзь бачыла 6-гадовых дзяцей? Напэўна бачылі. Яны пацешныя, злёгку дурнаватыя і вельмі энергічныя. Але не Яна. Чаму няма імя? Ну проста, гэта так аўтар задумаў.
Яна была вельмі ласаю да кахання. Вось прама-ткі прагнай. Цягнулася да дарослых і вельмі хацела, каб яе заўважылі. А яшчэ Яна не асабліва разумела іншых. Як гэтыя іншыя ўвогуле зразумелі свет? А ці зразумелі? Ну добра, не будзем паглыбляцца ў разважанні, гэта зараз не важна.
А важна тое, што Яна зараз у вёсцы. Прыгожая вёска, дарэчы. З вялікай ракой і добрымі сабакамі. Яшчэ там смешныя алкаголікі. Але Яна не разумее, чаму бабуля так дрэнна гаворыць пра іх. Хоць бабуля аб усіх дрэнна кажа, калі ўжо сапраўды. А навошта наогул забараняць пляткарыць, а потым самой жа і казаць дрэнныя рэчы пра іншых? Ёй гэта не зразумела. А вось так бабуля і робіць. Добра, я ж абяцала вам не ўцякаць у разважанні.
Дык вось, вёска. Машына. Дзяўчынка. Бабуля і дзядуля. Размова:
- Чаму ва ўсіх унукі добрыя, а ты ўвесь час кудысьці ўляпаешся? Сядзі ты дома і ўвогуле не выходзь. Вось кабыла!
- Ды ўжо, выгадавалі...
Яна слухае размову і не разумее. Дакладней размову Яна разумее, а чаму яна адбываецца - не.
Уся справа ў тым, што Яна на рынку пацягнулася паглядзець на верхнюю паліцу, цукерка была вельмі высока, а Яна яшчэ зусім маленькая ростам. І ад спякоты жалязякі на паліцы нагрэліся і абпалілі Яе. І дзяўчынка закрычала. Як і належыць дзіцяці, якому балюча, вельмі гучна. Але пачула толькі шыпенне бабулі: "што ты гарлапаніш як карова, усё на цябе глядзяць, заткніся".
Халодны пот і моцны боль у скуры. Сорам. Адчуванне, што ўсе людзі зараз глядзяць і ім здаецца, што Яна самая брыдкая дзяўчынка на планеце. А потым размова ў машыне. Той самы, што быў у пачатку. Між іншым, рука ўсё яшчэ баліць. Але яшчэ больш баліць нешта іншае. Пакуль не зразумелае. Нешта такое, ад чаго хочацца знікнуць. Не быць заўважнай, а больш за ўсё адчуваецца несправядлівасць. «Чаму ж яны не жадаюць мяне пашкадаваць? Мне ж балюча. Але, можа, гэта справядліва? Я не разумею, як мне зрабіць так, каб яны хаця б пару дзён мяне не лаялі. Я хачу дадому, і каб рука не балела. І тую цукерку».
Але бабуля працягвала казаць аб тым, якая ж Яна жудасная карова, якая ўсюды цягне свае рукі. Чаму так? Не ведаю, можа бабуля ўсё жыццё жыве з правілам: "Не ганьбіся". А што такое ганьба, і сама не разумее.
А дзядуля маўчыць і толькі праз кожныя пару фраз бабулі ўстаўляе: «няма ў цябе будучыні…эххх….доля ў нас такая, выхоўваць шалапутную...». Чаму ён так гаворыць? Таксама не ведаю. Можа ён усё жыццё жыве з правілам: "усё рабі правільна". Дарэчы, далей высветліцца, што не адпавядаць правілам дзядулі вельмі небяспечна. Скакалку ці лазу ён можа знайсці дзе заўгодна.
Але пакуль Яна ўсяго гэтага не ведае. Ну як шасцігадовай дзяўчынцы ўвогуле трэба зразумець чаму нехта кажа балючыя рэчы? Ёй балюча і ўсё. Мы сталі сведкамі як у Ёй зарадзіўся сорам. Але хоць гэта быў і першы яе ўспамін пра гэта хваравітае пачуццё, на жаль,не апошняе.
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1767886613 в базе LIBRARY.BY.



По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций