Сініца і верабей. казка

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2026)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Сініца і верабей. казка. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2015-12-29
Источник: http://library.by

Дзінь-дзінь – праспявала Сінічка. – Дзінь-дзінь!

Праз адкрытую фортачку ў пакой уляцеў яе звонкі галасок.

"Як пяшчотна звініць Сінічка!" – падумаў дзядуля. Ён сядзеў каля акна і любаваўся на квітнеючыя дрэвы. Водар чаромхі разліваўся па садзе, зацвілі вішні і злівы.

– Чыў-чыў! – пракрычаў Верабейка. – Чыў-чыў!

– Дзінь-дзінь! – паўтарыла Сінічка. – Дзінь-дзінь!

"Якая прыгожая птушачка! Ды і песня яе звонкая", – падумаў Верабейка і тут жа ўсеўся побач з незнаёмкай на галінку вішні, абсыпаную маленькімі беленькімі кветачкамі.

– Ты вельмі хораша спяваеш! – пахваліў Верабейка Сінічку. – Чаму я цябе раней не сустракаў? – запытаўся ён.

– Я – Сініца з царкоўнага саду. Там мая хата – сінічнік. Гэтую песню мне падарылі калядныя званочкі.

– Праўда? А я сваю песню прыдумаў сам, – пахваліўся Верабейка. – Проста люблю вясёлыя ноткі. – Чыў-чыў! – бадзёра цвыркнуў Верабейка і ад гонару за сябе пырхнуў угару. – Чыў-чыў! Чуеш, якая мая песня радасная?

– Гэта так, – пагадзілася Сінічка. – Ты вясёлы, і мне падабаешся!

– Тады давай будзем з табой сябраваць! – прапанаваў Верабейка.

– Давай.

Па дзядулявым садзе паліліся галасы Сінічкі і Вераб'я. Толькі цяпер яны перапляталіся ў адну агульную песню сяброўства.

– Дзінь-дзінь! Чыў-чыў! Дзінь-дзінь! Чыў-чыў! – спявалі птушкі весела і радасна.

– Кар-р-р! Ха-ха-ха! Кар-р-р! – вельмі гучна, на ўвесь сад, крыкнула вялікая Варона, пралятаючы міма вішні. – Хіба могуць пасябраваць такія розныя птушкі? Вядома не! Кар-р-р! Кар-р-р!

Відаць, злой Вароне стала зайздросна, што ў яе няма сяброў. Вось толькі Сінічка з Вераб'ём нават не звярнулі ўвагі на яе рэзкі голас. Яны працягвалі складаць добрую песню сяброўства:

– Дзінь-дзінь! Чыў-чыў! Дзінь-дзінь! Чыў-чыў!

 

Дзядуля ўсміхаўся, седзячы ля акна. Яму было прыемна чуць радасную песню дзвюх маленькіх птушачак, пяшчотнай Сінічкі і вясёлага Вераб'я.

– Сінічка і Верабей пасябравалі! – раптам зразумеў дзядуля. – Як гэта цудоўна!

Цямнела. А дзядуля ўсё яшчэ сядзеў каля акна. Ён успамінаў сваіх даўніх вельмі добрых сяброў. Прыемныя ўспаміны сагравалі яго, і ён марыў пра новую сустрэчу з дарагімі сэрцу людзьмі...

12.12.15

 


У автора есть сайт: http://domarenok-t.narod.ru/.
Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Сініца і верабей. казка

© Таццяна Дамаронак () Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.