Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.
Над краем старажытным 25 за 24 часа
Над краем старажытным
Сёньня хмары,
І клёнаў золата
Спакою не дае.
Умольны погляд свой
Ськірую ў неба-мару
І папрашу у Бога
Шчасьця для Цябе,
Мая Краіна,
Я на ўсё гатовы,
Міну ўсе перашкоды і ману,
Бо, калі жыць,
Дык жыць дзеля Радзімы,
А калі не -
Нашто наогул Быць?!
Шапоча вецер... 30 за 24 часа
Шапоча вецер
Пажаўцелым лісьцем,
Ў паветры -
Павуцінак лёгкіх лёт,
Ціхмянаю хадою
Крочыць восень -
Вось і заканчваецца
Йшчэ адзін твой год...
Вясна жыцьця
Так хутка прамінула,
І што было-
Таго ня вернеш ты,
Як рэдка
Ўсё даходзіла да ладу,
Як часта
Бачыў вочы злыбяды.
Дажджлівае надвор'е 29 за 24 часа
Дажджлівае надвор'е,
Кастрычніцкая слота.
Дождж-імжака,дождж-свавольнік
Ахінуў сабою горад,
Лісьце жоўтае каштанаў
На траве пажухлай мокне...
А здаецца - нібы сонца
Раськідала аскалёпкі.
Восень расьпісала 18 за 24 часа
Восень расьпісала
Лісьце клёнаў барвай.
Прысадамі блукаюць
Летуценьні-мары...
У стройнае бярозкі,
Бы сівізна на скронях,
Жоўтыя лісточкі
Ляцяць долу... Шолах...
Вецер-вандроўнік 32 за 24 часа
Вецер-вандроўнік
Поўніць прастору
Восеньскім смуткам,
Жалем пра лета,
Што адышло,
Прамінула так хутка...
...Сонечны водбліск
Ў куточку партрэта...
Усьміхаецца бабіна лета... 35 за 24 часа
Усьміхаецца бабіна лета
Вачыма шчасьлівых жанчын,
І купаюцца ў сонечных промнях
Чырвоныя гронкі рабін...
Як многа трэба чалавеку... 15 за 24 часа
ЯК МНОГА ТРЭБА ЧАЛАВЕКУ,
ЯК МАЛА ХОЧАЦЦА ДУШЫ...
Вецер-гарэза 18 за 24 часа
Вецер-гарэза
Хіліць галіны
Самотных бярозак
На ўскрайку сяла,
Лагодзіць пяшчотныя
Рукі рабінаў...
І яблыкам сьпелым
Цяжарыць зямля. ![]()
Ода да маладосьці 182 за 24 часа
ОДА ДА МАЛАДОСЬЦІ






Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций