«Князь Вітаўт». Жанравая адметнасць твора, асаблівасці яго кампазіцыі

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Князь Вітаўт». Жанравая адметнасць твора, асаблівасці яго кампазіцыі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2023-09-28
Источник: Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь →

Па жанравых адметнасцях п’еса «Князь Вітаўт» належыць да гістарычнай драмы, бо ў ёй гістарычныя падзеі — барацьба за ўладу паміж Ягайлам і Вітаўтам, забойства Кейстута, шлюб і каранацыя Ягайлы, пагадненне Ягайлы з Вітаўтам — напоўнены асаблівым драматызмам, маюць вострую канфліктнасць. Сам аўтар вызначыў жанр п’есы як трагедыю, што сведчыць пра мастацкую скіраванасць А. Дударава да жанравых аналогій драматургіі часу Адраджэння і рамантызму.


Аналогія (ад грэч. analogia — ‘падабенства’) — прыём мастацкага пісьма, заснаваны на вызначэнні рыс падабенства ў з’явах, прадметах, вобразах.


Даследчык П. Васючэнка адным з першых заўважыў зварот драматурга да шэкспіраўскіх традыцый. Ён сцвярджаў, што шэкспірызацыя ў Дударава — гэта імклівыя змены месца дзеяння, умоўнасць дэкарацый, эфектныя масавыя сцэны, канцэнтрацыя сцэнічнага часу, моцныя характары, перапады камічнага і трагічнага...


П’еса складаецца з двух актаў. У першым акце змяшчаецца восем сцэн, у другім — дзевяць. Маналогі і дыялогі перадаюцца то вершаванай, то празаічнай мовай, што стварае рамантычную ўзнёсласць у творы і своеасаблівую лірызацыю. Маналогі напісаны пяцістопным ямбам, што набліжае паэтычную форму да празаічнай, да натуральнага маўлення.


В і т а ў т.


У пастку, як дурное зубраня,
Я трапіў праз даверлівасць да брата.
Забіты бацька, страчаны пасад,
Пагібель сёння княству пагражае!
Збавіцель! Колькі ж трэба дараваць
Разоў таму, хто саграшыць і здрадзіць?
Ты патрабуеш сем разоў па сем…
Але ж майго жыцця тады не хопіць.


Асаблівасцю кампазіцыі гэтай драмы з’яўляецца тое, што ў ёй спалучаюцца два планы: рэалістычны, звязаны з гістарычнымі падзеямі, і фантастычны, населены міфалагічнымі вобразамі. Гэтыя планы ў творы ўвесь час перакрыжоўваюцца і пераходзяць адзін у другі. Адметным у драме з’яўляецца і тое, што месца дзеяння хутка змяняецца: пастаянна пераносіцца то ў Гародню, то ў Трокі, то ў Крэва, то ў Кракаў, то ў Вільню. Такі мастацкі прыём стварае напружанасць і дынаміку разгортвання падзей, адлюстраваных у творы.


Драма «Князь Вітаўт» мае складаную сістэму вобразаў. Адметнасць іх групоўкі ў тым, што яны падзяляюцца на гістарычных і выдуманых асоб. Да гістарычных асоб належаць князі Вітаўт, Ягайла, Кейстут, княгіня Анна, каралева Ядвіга, прынц Вільгельм. Да выдуманых — Купала, беражніцы, стражнікі Кудаш, Амуліч, Люцень, баярын Дамаш, пакаёўка Анны Алёна, біскуп Алясніцкі, група безыменных герояў: ваявода, камандор, лучнік, рамеснік і інш.


Галоўнымі героямі з’яўляюцца стрыечныя браты Вітаўт і Ягайла. У аснове п’есы ляжыць напружаны канфлікт паміж імі, які на працягу ўсяго дзеяння ўзбуйняецца, завастраецца, ускладняецца і пераходзіць у канфлікт паміж дабром і злом. Два браты змагаюцца за ўладу, княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: «Князь Вітаўт». Жанравая адметнасць твора, асаблівасці яго кампазіцыі

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.