Максім Танк. Мастацкія вартасці паэмы «Люцыян Таполя»

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Максім Танк. Мастацкія вартасці паэмы «Люцыян Таполя». Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-24

Жанр паэмы ў розных суадносінах спалучае ў сабе лірычны і эпічны пачаткі. У творы Максіма Танка эпічны пачатак выходзіць на першы план: паэма мае разгорнуты сюжэт з усімі асноўнымі элементамі (экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка) і нагадвае эпічныя фальклорныя творы гістарычнай тэматыкі, у прыватнасці паданні і легенды.


Белы верш —
від нерыфмаванага верша, у якім захоўваецца пэўны памер (белы ямб, белы анапест і інш.).
Мінімізацыя лірычнага пачатку, а разам з ім і «ўмяшанне» аўтара ў сюжэт (што магчыма, напрыклад, праз лірычныя адступленні) ствараюць уражанне, быццам «Люцыян Таполя» не вынік творчай фантазіі Максіма Танка, а пераказ вядомай у народзе гісторыі. Гэтаму садзейнічае не толькі змест (гісторыя пра супрацьстаянне надзеленага незвычайнымі якасцямі героя і яго крыўдзіцеля), але і рытміка-інтанацыйны лад паэмы. Твор напісаны белым вершам, надзвычай прыдатным для перадачы жывой гаворкі, апавядальных інтанацый.


Задачу рытмічнай арганізацыі тэксту выконваюць сродкі паэтычнага сінтаксісу і папулярны ў фальклорных жанрах прыём паўтору. Ужыванне аднолькавых слоў у пачатку радкоў (анафара) садзейнічае эмацыянальнасці і выразнасці аповеду. Разам з рытарычнымі воклічамі і пытаннямі паўторы з’яўляюцца дзейснымі сродкамі паэтызацыі мовы твора, ствараюць узвышана-ўрачысты настрой, адпаведны зместу.


Паўторы надаюць вершаванай мове асаблівую экспрэсію, узвышаюць тон, запавольваюць тэмп выказвання, робяць яго велічна-спакойным (Паводле Вячаслава Рагойшы).



Падобна казачна-легендарнаму герою, Люцыян Таполя паўстае ў прыхарошаным выглядзе, яго лепшыя якасці ідэалізуюцца і гіпербалізуюцца. Гратэскава, падкрэслена непрывабнымі знешне і ўнутрана выпісаны ідэйныя праціўнікі майстра і беларускага народа: «Гэта — тыя, што хацелі знішчыць, // Пагасіць святло ў ягоным сэрцы. // З іх адны падобны да магнатаў, // Да сабак — да панскіх цівуноў, // А другія — да дзяцей Лайолы — // Хітрых езуітаў, // Да айца Сямашкі».


Стылізацыя пад фальклор дазволіла Максіму Танку ў алегарычнай форме выкрыць балючыя праблемы творцаў-сучаснікаў, выступіць супраць нівеліроўкі індывідуальнага і нацыянальнага ў мастацтве. «Дума неспакойная» Люцыяна Таполі — «пакінуць пакаленням // След жыцця свайго, // Сваіх пакут, // Сказ пра мары, // Пра свае імкненні…» — сугучная літаратурным спадзяванням самога аўтара.


У паэме «Люцыян Таполя» сцвярджаецца права мастака на свабоду самавыяўлення.


_______________________
1 Хіме́ра — дэманічная істота, якая адначасова мае рысы некалькіх фантастычных жывёл (напрыклад, змея, дракона, ільва, казла і інш.).


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Максім Танк. Мастацкія вартасці паэмы «Люцыян Таполя»


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.