Лірыка Пімена Панчанкі. Верш «Крык сойкі»
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
Лірычная замалёўка «Крык сойкі» (1975) раскрывае адну з ключавых у творчасці Пімена Панчанкі праблем — узаемаадносіны чалавека і прыроды. У «навукова-тэхнічныя» 1970-я гады яшчэ больш адчувальным стаў адрыў чалавека ад прыроды, распачаты ў папярэднія дзесяцігоддзі. Гэты верш вылучае далікатнае, а не заваёўніцкае стаўленне да прыроды, гатоўнасць да дыялогу, пошук паразумення са светам дрэў і траў. У ім лаканічна выражаны роздум над месцам чалавека на зямлі.
Перакананне ў тым, што гарманічныя адносіны паміж людзьмі і наваколлем павінны быць адзіным арыенцірам для сучаснікаў, увасабляецца ў метафары «крык сойкі». Лірычны герой твора спрабуе зразумець птушку, якая, верагодна, крыкам заяўляе няпрошанаму госцю ўласныя правы як гаспадыні лесу, ахоўвае свае ўладанні.
Апошняя страфа цалкам складаецца з рытарычных пытанняў («Што ж ты крыкам мяне сустракаеш? // Мы маглі б падружыцца, бадай. // Ці то ворагаў многа маеш? // Ці то мне пагражае бяда?»). Яны скіроўваюць да думкі пра небяспеку, якая тоіцца ў парушэнні прыроднага суладдзя, магчымасці «рукатворных» экалагічных катастроф, выкліканых спажывецкімі адносінамі да навакольнага асяроддзя. Пра гэта прырода папярэджвае чалавека сама. Трэба толькі быць адкрытым і ўважлівым, каб пачуць яе крык.
Пімен Панчанка — паэт-грамадзянін, паэт-публіцыст, паэт-лірык. З кожным новым паваротам лёсу высвечваліся новыя грані яго таленту, узбагачалася тэматыка твораў. Пяру паэта падуладныя і тонкі пранікнёны лірызм, і гераічны пафас, і філасофскае разважанне. У другой палове ХХ стагоддзя яго паэзія расквітнела з новай сілай.
Літаратурныя сувязі. Ваенная тэма звязвае такія творы беларускай літаратуры, як верш Пімена Панчанкі «Герой», аповесць Васіля Быкава «Жураўліны крык», верш Анатоля Вярцінскага «Два полі». Экалагічная тэма, пазначаная ў «Крыку сойкі», раскрываецца ў іншым творы Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла». Многія беларускія мастакі слова, падобна Пімену Панчанку ў вершы «Спарышы», паэтызуюць каханне. Гэта, вядома, Максім Багдановіч («Раманс», «Маладыя гады»), Пятрусь Броўка («Пахне чабор »), Аркадзь Куляшоў («Бывай…»), Яўгенія Янішчыц («Ты пакліч мяне. Пазаві...»).
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1695586583 в базе LIBRARY.BY.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций