Лірыка Пімена Панчанкі. Верш «Той дзень прапаў і страчаны навекі...»

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Лірыка Пімена Панчанкі. Верш «Той дзень прапаў і страчаны навекі...». Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-24

Верш «Той дзень прапаў і страчаны навекі...» (1973) з’яўляецца роздумам пра сэнс жыцця. Публіцыстычна завострана Пімен Панчанка ставіць пытанне аб прызначэнні чалавека і бачыць яго ў неабходнасці рабіць дабро: «Той дзень прапаў і страчаны навекі, // Калі ты не зрабіў таго, што мог; // Калі не паспрыяў ты чалавеку, // Няшчыры быў, зманіў, не дапамог».


Лірычны герой твора паўстае альтруістам і гуманістам, заклапочаным бядой і неабыякавым да несправядлівасці. У «напаміне пра будучыню», за якую кожны нясе асабістую адказнасць, прысутнічаюць і аголена дыдактычныя, маралізатарскія ноткі: «Не мы, жыццё табе даўгі заплаціць // За раўнадушша. // Вінаваты сам». Такая поліфанія настрояў арганічная для творчасці паэта. У вершы знайшлі ўвасабленне таксама іншыя рысы лірыкі Пімена Панчанкі, што ўтвараюць яго адметны стыль: спавядальны характар, адкрытасць, шчырасць лірычнага пачуцця ў спалучэнні з вострай палемічнасцю, бескампраміснасцю, нацэленасцю на злабадзённыя пытанні.


Аўтaлогія (ад грэч. autos — ‘сам’ і logos — ‘слова’) — выкарыстанне ў мастацкім творы слоў у іх прамым лексічным значэнні.


Пімен Панчанка выкарыстаў багаты арсенал сродкаў мастацкага выяўлення. Мастацкі эфект ствараецца за кошт «спалучэння неспалучальнага»: напрыклад, бязвобразнага пісьма (аўталогіі) у першай страфе і шматлікіх метафар у наступных («Той дзень збяднеў, зліняў на сотню радуг // І, попелам пасыпаны, сканаў», «Той дзень, лічы, завянуў пустацветам»). Паступовае ўзмацненне эмоцый і адначасова рытмічная выразнасць верша дасягаюцца пры дапамозе анафары: чатыры з сямі строф пачынаюцца аднолькава.


Змена інтанацый у фінале — ад узрушанасці да сцішанай спавядальнасці — сведчыць пра разнастайнасць рытміка-інтанацыйнага малюнка і стварае непаўторную панчанкаўскую атмасферу.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Лірыка Пімена Панчанкі. Верш «Той дзень прапаў і страчаны навекі...»


Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.