Камедыя «Хто смяецца апошнім»
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
Драматургія Кандрата Крапівы даўно стала візітнай карткай беларускай культуры, бо п’есы нашага славутага земляка дзякуючы іх актуальнасці і запатрабаванасці ставіліся і ставяцца шматлікімі тэатрамі.
Подступы да сатырычнай п’есы былі закладзены яшчэ ў ранняй творчасці пісьменніка, калі ён звярнуўся да жанру байкі. Адлік непасрэдна драматургічнай дзейнасці Кандрата Крапівы пачаўся з 1934 года, калі была надрукавана яго псіхалагічная драма «Канец дружбы». Затым была створана драма да 20-годдзя рэвалюцыі «Партызаны », некалькі камедый («Хто смяецца апошнім», «Мілы чалавек», «Брама неўміручасці»). Ваеннай тэме прысвечаны п’есы «Проба агнём», «Людзі і д’яблы». Лепшай з пасляваенных лічыцца лірычная камедыя «Пяюць жаваранкі».
Спадчына Крапівы-камедыёграфа грунтуецца на трох «кітах»: ідэйным змесце, дакладнай адпаведнасці форме і тэхнічнай дасканаласці тэксту.
Ідэйны змест прадугледжвае злабадзённасць праблематыкі, пазачасавасць ідэй, выказаных у творы, наяўнасць падтэксту.
Дакладная адпаведнасць форме мае на ўвазе наступнае:
асновай п’ес з’яўляецца канфлікт;
персанажы выразна падзяляюцца на групы, паміж якімі гэты канфлікт адбываецца;
кaмiчнaя ciтyaцыя робіцца асноўнай формай выяўлення характараў;
твор адпавядае законам сцэнічнага мастацтва — падзеі адбываюцца ў межах аднаго сюжэта і месца, хутка змяняюць адна адну, чуецца жывая гаворка, аўтар дакладна абмалёўвае абстаноўку ў рэмарках, прытрымліваецца лаканізму ў рэпліках (прынцып «нічога лішняга, нічога няяснага»).
Тэхнічная дасканаласць тэксту дасягаецца праз інтрыгуючы сюжэт, разгортванне гісторыі праз паступовую дэталізацыю ад пачатку да канца п’есы, абагульненне і адначасовую індывідуалізацыю ў паказе герояў, нацыянальны каларыт, багацце лексiкi i фразеалогii.
Драматург Андрэй Макаёнак так акрэсліў значнасць сатырычных твораў Кандрата Крапівы:
«…Колькі гарлахвацкіх ён зваліў, паклаў на лапаткі!
Колькі туляг ён падняў, страсянуў і паставіў на ногі!
Колькі выявіў і высмеяў дыпламаваных бараноў?
Колькі жаб пераехала яго сатырычнае савецкае кола?!
І заўсёды ў творах Крапівы спадарожнічаюць гнеў і смех».
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1695500905 в базе LIBRARY.BY.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций