Паэма «Сымон-музыка». Кампазіцыйная асаблівасць паэмы
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
У паэму ўключаны ўстаўныя элементы (казка пра варону, песня пра пясочак і г. д.), якія з’яўляюцца не проста дапаўненнем, існуюць не паралельна з асноўным тэкстам, а выступаюць яго неад’емнай часткай, што дапамагае паглыбіць ідэйны змест усяго твора, настройвае чытача на адпаведнае прачытанне, дазваляе ўзняць важныя пытанні. У «Песні аб званох», напрыклад, сярод іншага даводзіцца думка аб тым, што сапраўднае мастацтва вечнае, заўжды надзённае:
Але голас праўды, згоды
Не замрэ ў душы ніколі:
Будзе клікаць ён да волі,
Будзе ў сэрцы жыць заўсёды,
Як той вобраз лепшай долі.
Казка пра дуб, якая ўтрымлівае ўласны алегарычны сэнс, шчыльна злучана з паэмай і завяршаецца наступным чынам:
А як волю ўсю пачуе,
Дрэва тое ажыве,
Песня-радасць запануе,
У прасторы паплыве,
А на тых яго карэннях
Дрэвы новыя ўзрастуць
І другому пакаленню
Тую песню дапяюць.
У прыведзеным урыўку ўздымаецца таксама праблема пераемнасці пакаленняў, традыцый і наватарства. Праз вобраз дуба гэты фрагмент асацыятыўна звязваецца з апавяданнем Ядвігіна Ш. «Дуб-дзядуля», і напаўненне вобраза ў нечым падобнае да ядвігінскага.
Цытаты з лістоў Якуба Коласа, у якіх гаворыцца пра стварэнне паэмы «Сымон-музыка»:
«Заўтра іду з дому ў дарогу. Паеду да таварыша ў вёску, там думаю прабыць з які месяц і хоць крыху забыць усякую нэндзу. А то пачуванне маё не вельмі важнае. Увесь час гасцінны ахвярую “Сымону-музыку”».
«“Сымона-музыку” я гэтым летам скончу. Тады, можа, удасца надрукаваць яго асобна, бо рэч будзе дужа вялікая».
«“Сымон-музыка” ляжыць, бедны, чакае лепшых часоў. Як напісаў вясною другую частку (напісана столькі, сколькі і ў першай частцы), так яно і засталося. Адзін толькі раз браўся за яго тут, а болей не выпадала. Дрэнна. На другі год прыйдзецца паехаць у вёску, бо тут толькі будзеш час траціць, а карысці не будзе».
«Шкода мне, што мой “Сымон-музыка” пакінен пасярод дарозі» (З лістоў да Вацлава Ластоўскага (1912)).
«“С.[ымон]-м.[узыка]” ўжо ў друкарні. З пятніцы ляжыць. Колькі праляжыць там, сказаць трудна. Напэўна, нядзелі са дзве. Ну што ж? Гультай мой Сымон, не любіць борзда за работу брацца» (З ліста да жонкі Марыі Міцкевіч (1925)).
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1695484526 в базе LIBRARY.BY.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций