Літаратура эпохі Адраджэння (XVI стагоддзе)
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
*ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ (XVI стагоддзе)
Для культуры Сярэдневякоўя доўгі час быў характэрны тэацэнтрызм — такі погляд на свет, паводле якога Бог прызнаваўся яго цэнтрам. Пазней адбыўся адыход ад строгага дагматызму, уласцівага сярэдневяковаму светапогляду, пачалося адраджэнне ідэалаў антычнасці, вяртанне і актуалізацыя яе здабыткаў у галіне філасофіі, літаратуры, выяўленчага мастацтва і інш. Гэта эпоха атрымала назву Адраджэння, або Рэнесансу. Чалавек з яго здольнасцямі і талентамі стаў разглядацца як увасабленне боскай задумы, закладзенай у акце стварэння свету. Прызнанне каштоўнасці чалавечай асобы і яе права самастойна вырашаць уласны лёс паклала аснову новага светапогляду, які быў названы гуманізмам.
Культуры Адраджэння ўласцівы:
а) сувязь з ідэаламі антычнасці;
б) гуманістычны характар — зварот да чалавека, яго перажыванняў, унутранага свету;
в) разбурэнне догмаў, важнасць свабоды асобы, яе права на радасці жыцця;
г) сцвярджэнне значнасці навукі, асветы;
д) развіццё мастацтваў, зварот да адоранасці, таленту майстра;
ж) з’яўленне літаратур на нацыянальных мовах пасля панавання царкоўнаславянскай і лацінскай.
Літаратура, выяўленчае мастацтва, музыка, архітэктура дасягнулі неверагоднага росквіту. Мастацтва пачало «служыць» не толькі Богу, але і чалавеку: яму знайшлося месца як у храмах і манастырах, так і ў штодзённым жыцці людзей.
У жывапісе ў гэты час працавалі такія сусветна вядомыя творцы, як Леанарда да Вінчы, Батычэлі, Рафаэль (Італія), Ян ван Эйк (Нідэрланды), Эль Грэка (Іспанія). У скульптуры праявіў сябе Мікеланджэла Буанароці (Італія). Музычнае мастацтва выйшла за межы сярэдневяковага канона: пачалі ўжывацца новыя інструменты (клавесін, лютня, арган), былі распрацаваны новыя музычныя жанры (сольная песня, опера).
Прыгожае пісьменства на нацыянальных мовах стала перадумовай росквіту большасці еўрапейскіх літаратур.
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1694988822 в базе LIBRARY.BY.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций