LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → Моўная характарыстыка персанажаў → Версия для печати
Дата публикации: 25 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695650610)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Класік рускай літаратуры Максім Горкі слушна адзначаў, што «сцэнічнае, тэатральнае мастацтва будуецца на чалавеку і на слове, прычым у камедыі і драме слова мае значна больш важкае і вялікае значэнне, чым у рамане, у аповесці». У драматургічным творы даволі абмежаваны арсенал сродкаў мастацкай выразнасці, асноўная сэнсавая нагрузка ўскладаецца на дыялогі і маналогі. Праз мову персанажаў драматург стварае характары герояў, раскрывае канфлікт твора, увасабляе яго ідэйны змест. Таму моўная характарыстыка персанажаў у п’есе мае выключнае значэнне.
| Моўная характарыстыка персанажаў — вобразны сродак стварэння персанажаў, які дапамагае акцэнтаваць увагу на змесце іх выказванняў (пра што гавораць, якія думкі і меркаванні агучваюць, якія ўлюбёныя словы і моўныя звароты выкарыстоўваюць) і на манеры гаварыць. |
Моўная характарыстыка ўключае ў сябе слоўнікавае багацце або, наадварот, беднасць, абмежаванасць мовы персанажа, яе стылістычную афарбоўку, будову інтанацыйна-сінтаксічных канструкцый. Па-майстэрску карыстаўся А. Макаёнак гэтым прыёмам характарыстыкі персанажаў у трагікамедыі «Зацюканы апостал». Ён надзяляў герояў мовай, якая адпавядае іх сацыяльным характарам, узроўню адукацыі.
Так, мова Сына насычана цытатамі з выказванняў вядомых філосафаў, з Бібліі, тэрміналагічнай лексікай з розных навук, пераважна гуманітарных, што «абслугоўваюць» дзейнасць палітыкаў. Напрыклад: «Філасофія — гэта трансцэндэнтальны эмпірыякрыятыцызм манізму...» або каментарый біблейскага выказвання: «Тата! Як ты радуешся Дзеду, так я буду радавацца табе! Ісус, сын Сірахаў, сказаў: “Почитающий отца будет иметь радость от детей своих и в день молитвы услышан будет”».
Калі ў другім выпадку цытата, ужытая Малышом, выклікае сімпатыю да гэтага персанажа, то ў першым відавочна аўтарская іронія з вундэркінда, які або сам не зусім разумее, пра што гаворыць, або хоча выглядаць разумнейшым. У мове Дзеда пераважае простанародная лексіка, часам з жарганізмамі. Шмат абразлівых слоў (мярзотнік, дрэнь і інш.) у мове Мамы, што нялепшым чынам характарызуе гераіню.
Моўная характарыстыка персанажаў трагікамедыі «Зацюканы апостал» — гэта ўзор камедыяграфічнага майстэрства А. Макаёнка.
Опубликовано 25 сентября 2023 года