Моўная характарыстыка персанажаў

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Моўная характарыстыка персанажаў. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь



Класік рускай літаратуры Максім Горкі слушна адзначаў, што «сцэнічнае, тэатральнае мастацтва будуецца на чалавеку і на слове, прычым у камедыі і драме слова мае значна больш важкае і вялікае значэнне, чым у рамане, у аповесці». У драматургічным творы даволі абмежаваны арсенал сродкаў мастацкай выразнасці, асноўная сэнсавая нагрузка ўскладаецца на дыялогі і маналогі. Праз мову персанажаў драматург стварае характары герояў, раскрывае канфлікт твора, увасабляе яго ідэйны змест. Таму моўная характарыстыка персанажаў у п’есе мае выключнае значэнне.








Моўная характарыстыка персанажаў — вобразны сродак стварэння персанажаў, які дапамагае акцэнтаваць увагу на змесце іх выказванняў (пра што гавораць, якія думкі і меркаванні агучваюць, якія ўлюбёныя словы і моўныя звароты выкарыстоўваюць) і на манеры гаварыць.

 


Моўная характарыстыка ўключае ў сябе слоўнікавае багацце або, наадварот, беднасць, абмежаванасць мовы персанажа, яе стылістычную афарбоўку, будову інтанацыйна-сінтаксічных канструкцый. Па-майстэрску карыстаўся А. Макаёнак гэтым прыёмам характарыстыкі персанажаў у трагікамедыі «Зацюканы апостал». Ён надзяляў герояў мовай, якая адпавядае іх сацыяльным характарам, узроўню адукацыі.


Так, мова Сына насычана цытатамі з выказванняў вядомых філосафаў, з Бібліі, тэрміналагічнай лексікай з розных навук, пераважна гуманітарных, што «абслугоўваюць» дзейнасць палітыкаў. Напрыклад: «Філасофія — гэта трансцэндэнтальны эмпірыякрыятыцызм манізму...» або каментарый біблейскага выказвання: «Тата! Як ты радуешся Дзеду, так я буду радавацца табе! Ісус, сын Сірахаў, сказаў: “Почитающий отца будет иметь радость от детей своих и в день молитвы услышан будет”».


Калі ў другім выпадку цытата, ужытая Малышом, выклікае сімпатыю да гэтага персанажа, то ў першым відавочна аўтарская іронія з вундэркінда, які або сам не зусім разумее, пра што гаворыць, або хоча выглядаць разумнейшым. У мове Дзеда пераважае простанародная лексіка, часам з жарганізмамі. Шмат абразлівых слоў (мярзотнік, дрэнь і інш.) у мове Мамы, што нялепшым чынам характарызуе гераіню.


 Моўная характарыстыка персанажаў трагікамедыі «Зацюканы апостал» — гэта ўзор камедыяграфічнага майстэрства А. Макаёнка.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Моўная характарыстыка персанажаў

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.