Гісторыя беларускіх гарадоў: Туганавічы

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Гісторыя беларускіх гарадоў: Туганавічы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

На старонках пісьмовых крыніц назва "Туганаўчы", "Туганава" ўпершыню з'яўляецца ў часы праўлення вялікага князя літоўскага Казіміра (1440-1492). 10 чэрвеня 1471 г. маршалак гаспадарскі Мікалай Няміравіч у тэстаменце запісаў сяло Туганаўчы (Туганава) сваёй жонцы Альжбеце, а пасля яе смерці - касцёлу ў Ішкалдзі пад юрысдыкцыю віленскага біскупа. Вядома, што перад Няміравічам уладальнікамі Туганавіч былі паны Юшка і Івашка Гойцавічы. Іван (Івашка) Гойцавіч у 1452-1454 гг. з'яўляўся намеснікам віцебскім, а пазнейшыя звесткі пра яго адносяцца да 1455 і 1459 гг. Каму належала сяло да Гойцавічаў невядома, але назва паселішча мае, безумоўна, ўсходняе (татарскае) паходжанне ад імя Туган. Невыпадкова А. Міцкевіч выкарыстаў гэта імя для аднаго з персанажаў балады "Свіцязь". У гістарычнай і краязнаўчай літаратуры таксама неаднаразова падкрэслівалася, што першымі ўладальнікамі зямель у гэтай мясцовасці з'яўляліся князі Туганы. На карысць гэтага сведчаць і адзначаныя ў дакументах 1566 і 1570 гг. урочышчы Ардынка (Ардынцоўшчына), Татароўшчына, а таксама "гай альховы за татарамі", што размяшчаліся паблізу Туганавіч. У 1570 годзе Туганавіцкі маёнтак быў падзелены паміж Мікалаем і Іванам Туганоўскімі. Яшчэ колькі разоў ён пераходзіў з рук у рукі - да нашчадкаў рода Туганоўскіх, і не толькі да іх, аб'ядноўваўся і зноў дзяліўся, перадаваўся ў спадчыну і прадаваўся, пакуль у 1778 ўладальнікамі часткі Туганавіч не сталі Верашчакі. Верашчакі гербу "Касцяша" былі старажытным баярскім родам, які паходзіў з Кобрынскай зямлі. У пачатку XIX ст. гаспадаром Туганавіцкага двара заставаўся Антон Верашчака. Побач з ім жылі яго другая жонка Францішка з Анцутаў і іх малыя дзеці - сыны Міхал, Юзаф і дачка Марыя, якую ахрысцілі якраз у першы дзень новага стагоддзя. Дом Верашчакаў, па трапнаму выразу іх сваяка, сусветна вядомага вучонага Ігната Дамейкі, быў "...адчынены для ўсяго павета". Тут наладжваліся дзелавыя і афіцыйныя сустрэчы, выезды на паляванне, балі. У канцы 10-ых пачатку 20-ых гг. XIX ст. Туганавічы на час летніх вакацыяў сталі месцам сустрэч шматлікіх сяброў маладых Верашчакаў. У жніўні 1820 г. разам з "заўсёднікам" Туганавіч Тамашом Занам, які быў знаёмы з Міхалам і Юзафам Верашчакамі яшчэ па гадах сумеснай вучобы ў Мінскай школе, сюды ўпершыню завітаў ягоны сябра і калега па Віленскаму ўніверсітэту, пачынаючы паэт Адам Міцкевіч. І прывяло яго ў Туганавічы не столькі знаёмства з маладымі гаспадарамі двара, колькі ўзнёслыя словы Томаша Зана пра іхнюю сястру Марыю. І хіба можна лічыць выпадковым, што сябры, паводле ўспамінаў Зана, прыехалі ў Туганавічы менавіта ў дзень імянінаў Марыі - 15 жніўня? Успаміны пра Туганавічы і сваё першае каханне не пакідалі Міцкевіча ўсё жыццё. Пазней ён пісаў: "Можа Бог не дасць больш такога жыцця, але мы мусіць што-небудзь зрабіць, каб захаваць гэтае народнае зерне і даць адчуць усю яго каштоўнасць. Мне давялося шчодра пазнаць такое жыццё, асабліва ў доме Верашчакаў (Туганавічы, Плужыны), куды ў кампаніі Тамаша Зана і іншых мы прыязджалі на вакацыі. Цэлыя ночы ў лясах, над азёрамі". Прырода і людзі Туганавіч займаюць значнае месца ў творах паэта. Ён захаваў у сваёй памяці маляўнічыя бярозавыя гаі і векавыя дубровы, своеаблічныя наваградскія засценкі і аколіцы, драўляныя каплічкі на вясковых могілках, старасвецкія корчмы пры гасцінцах, паданні мясцовага люду і імёны, імёны, імёны. Міхал Верашчака, якому Міцкевіч прысвяціў баладу "Свіцязь", добра ведаў гісторыю свайго роднага краю і мог гадзінамі распавядаць пра радаводы мясцовай шляхты. На сценах ягонага пакою вісела старажытная зброя і даспехі, якія нагадвалі пра колішнія бітвы і перамогі. У Туганавічах і суседніх з імі дварах, фальварках і засценках паэт сустракаўся з жывымі яшчэ сведкамі "эпохі Рэйтана і Касцюшкі". Шмат цікавага Адам мог пачуць ад старога Стэфана Верашчакі, падкаморага наваградскага ў 1799-1812 гг., роднага дзядзькі Міхала, Юзэфа і Марылі. Таму невыпадкова, што творы А. Міцкевіча, а найперш паэма "Пан Тадэвуш" так насычаны гістарычнымі падзеямі, мясцінамі, імёнамі. У часы наведвання туганавіцкіх ваколіц, у паэта ўзнікла і задума паэмы "Дзяды". Вядома, што абрад Дзядоў ён назіраў ля могільнікавай каплічкі, якая стаяла на лясістым пагорку паміж вёскамі Трацэвічы і Мітрапольшчына. Паэт, як і іншыя госці Верашчакаў жыў у так званай мураванцы, альбо афіцыне, на сценах якога доўгія гады захоўваліся своеасаблівыя аўтографы - малюнкі і надпісы - многіх знакамітых людзей. Акрамя Міцкевіча і яго сяброў, тут у розныя часы спыняліся вядомы вучоны Бенедыкт Дыбоўскі, гісторык Тадэвуш Корзан, мастак Напалеон Орда, пісьменніцы Эліза Ажэшка, Марыя Канапніцкая… Апошні раз А. Міцкевіч наведаў Туганавічы ў жніўні 1821 г. Марыля яшчэ да сустрэчы з Адамам была заручана з графам Ваўжынцам Путкамерам і не магла ўжо адмовіцца ад дадзенага яму слова і пайсці супраць волі сям'і. 2 лютага 1821 г. у Туганавічах яна ўступіла ў шлюб з Путкамерам. Старая ліпавая "альтанка", дванаццаць высаджаных у круг ліп, і сёння нагадвае нам аб месцы развітання Адама і Марылі.

Комментируем публикацию: Гісторыя беларускіх гарадоў: Туганавічы


Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.