Малы нарыс гісторыі Будслава
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Будслаў — гэта аграгарадок, які на першы погляд нічым асаблівым не прыцягвае: у ім няма атракцыёнаў ці вядомых клубаў, ён даволі ціхі, але менавіта ў гэтым і заключаецца яго прывабнасць. Гэта месца веры — ціхай, ратавальнай веры. Горад перажыў мноства войнаў і бітваў, а галоўным яго скарбам з’яўляюцца людзі і касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, з якім у мясцовага насельніцтва існуе вельмі моцная і неразрыўная сувязь.
Назва Будслаў, хутчэй за ўсё, паходзіць ад слова «буда». Паводле адной з версій, гэта звязана з «будай» (хацінай, жытлом). На карысць гэтай версіі сведчыць тое, што першае ўпамінанне паселішча адносіцца да 1504 года, калі кароль Аляксандр Ягелончык перадаў гэтыя землі манахам-бернардзінцам. Манахі маглі сплаўляць лес у Вільню для патрэб манастыра, і за гэтым наглядаў адзін з манахаў, які жыў тут у невялікай хаціне — «будзе». Пазней сюды накіравалі манахаў з віленскага манастыра, іх стала чатыры, у 1530 годзе паселішча атрымала драўляную капліцу, а пасля мясцовасць набыла статус рэзідэнцыі.
Каментар: Бернардзінцы — гэта каталіцкі манаскі ордэн, адна з галін францысканцаў, якія вызначаюцца строгай аскезай і адданасцю духоўнаму жыццю.
Лес, які сплаўлялі, сімвалізаваў эканамічныя сувязі з Вільняй, якія пазней перараслі ў духоўныя. Слова «буда» (жытло, пост) у спалучэнні з «слаў» (са значэннем «славуты») дае Будслаў. Альтэрнатыўная (недаказаная) версія звязвае назву з імем Вячаслаў.
Скарбы Будслава
Галоўным здабыткам горада з’яўляецца яго касцёл і ікона Багародзіцы з Ісусам. Спачатку касцёл быў невялікім, драўляным і ў 1591 годзе быў асвечаны пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Ікону першапачаткова атрымаў мінскі ваявода Ян Пац ад Рымскага Папы Клімента VIII, пазней яна трапіла да Ісака Салакая, які перавёз яе ў мястэчка Доўгае, размешчанае паблізу Будслава. У 1613 годзе, падчас прыезду Ісака Салакая, ікона была перададзена ва ўласнасць касцёла. У наш час Будслаўская Багародзіца з’яўляецца адной з галоўных і найбольш значных каталіцкіх святынь Беларусі.
Памер палатна іконы — 72 на 65 см, напісана алейнымі фарбамі. Яна створана па заходнееўрапейскім тыпе Адыгітрыі — Падарожніцы (Пуцевадзіцелькі). На іконе Багародзіца трымае Немаўля і фіксуе позірк на гледачу. Дзіця цягнецца да Маці і левай рукой нібы хоча падаць ёй плад граната. На галаве Багародзіцы — карона, упрыгожаная каштоўнымі камянямі.

«Будслаўская ікона Божай Маці»
Дапаўненнем вобраза з’яўляецца яе срэбраны аклад і срэбраная рама з арнаментам у стылі позняга Рэнесансу, якія былі падараваны іконе ў першай палове XVII стагоддзя. У 1643 годзе святыню перанеслі ў галоўны алтар, а да таго ж часу пад кіраўніцтвам дойліда Андрэя Кромера сам касцёл быў перабудаваны з дрэва ў камень. Таксама быў створаны ўнікальны драўляны алтар, у які змясцілі ікону.
Ікона стала нацыянальным здабыткам Беларусі; каб убачыць яе, з’язджаюцца людзі розных хрысціянскіх веравызнанняў. Яна з’яўляецца адной з найгалоўнейшых рэліквій, якія аб’ядноўваюць беларусаў.
Каментары: Плод граната ў Бібліі азначае ўваскрасенне. Позні Рэнесанс — прыкладна 1520–1600 гады. «У 1643 годзе драўляны касцёл перабудавалі ў каменны. Аднак да 1767 года ён абвятшаў, і пачалося будаўніцтва новага, больш прасторнага храма ў стылі барока. Стары касцёл захавалі як бакавую капліцу Святой Варвары».

«Будслаўскі касцёл»
Найноўшая гісторыя і адраджэнне
У 2013 годзе адбылося юбілейнае ўрачыстае святкаванне, прысвечанае 400-годдзю здабыцця іконы. На яго былі запрошаны як каталікі, так і мусульмане, праваслаўныя, пратэстанты, іўдзеі, а таксама прадстаўнікі-дыпламаты.
На жаль, 11 мая 2021 года ў касцёле адбыўся пажар: згарэла і абвалілася дахаванне, аднак ікону адразу вынеслі, пазней выратавалі і іншыя рэліквіі. У той жа дзень быў абвешчаны збор сродкаў, які да 2022 года склаў 1 446 207 беларускіх рублёў. Пазней у Мінску быў створаны экстранны савет, пры якім утварылі камісію па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і абнаўленню нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.
Касцёл таксама зафіксаваў выпадкі аздараўлення. Напрыклад, у кнізе «Задыяк на зямлі» апісваецца, як у 1617 годзе хлопчыку Іасафату Тышкевічу вярнулася зрок; пазней, у знак падзякі, ён стаў святаром і служыў у гэтым храме. Акрамя таго, аўтар кнігі апісаў яшчэ 42 выпадкі аздараўлення, якія мелі розны характар.(не падцвярджанна ) У 1941 годзе, пры адступленні, савецкія войскі збіраліся ўзарваць касцёл, але прыхажане сабраліся ў храме і правялі ноч перад выбухам у малітвах перад іконай. Раніцай армія пакінула горад, а касцёл не быў узарваны.
Каментар: Узгаранне адбылося ў нацыянальным санктуарыі; настаяцель прыходу ксёндз Дзмітрый Дубовік у 7:47 выклікаў пажарных. У выратаванні рэліквій дапамагалі валанцёры з базілікі. Стары касцёл будслаўскага санктуарыя не пацярпеў ад агню і не быў пашкоджаны падчас тушэння.
Асноўныя храналагічныя падзеі з гісторыі Будслава
- 1504 — першае ўпамінанне паселішча.
- 1643— узведзены каменны храм і адкрыты бярнардзінскі кляштар(1661).
- 1756 — адкрыццё музычнай школы.
- 1848 — заснаванне вінакурні; у 1862 устаноўлена паравяная машына.
- 1905 — сяляне спрабавалі разбурыць памешчыцкую сядзібу.
- 1917 — стварэнне Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.
- 1919 — у складзе ССРБ.
- 1938 — пачатак працы аддзела прафсаюза рабочых будаўнічай, дрэваапрацоўчай і керамічнай прамысловасці.
- 1939 — у складзе БССР; у маёнтку 70 жыхароў, 194 гаспадаркі, 1320 жыхароў.
- Перыяд нацысцкай акупацыі — расстраляна 270 жыхароў. Вызваленне ажыццяўлялі 277-я стралковая дывізія і 7-я гвардзейская механізаваная брыгада разам з партызанскімі брыгадамі імя Ракасоўскага і Будзёнага. У 1975 пастаўлены помнік-абеліск 15 салдатам.
- 2 ліпеня 1998 — адбылася каранацыя іконы: кардынал Казімір Свёнтак прымацаваў да абраза папскія кароны, што надала касцёлу статус Нацыянальнага санктуарыя.
- 2013 — урачыстасці ў гонар 400-годдзя іконы.
Лiтаратура:
- Кніга: "Гарады і вёскі Беларусі. Мінская вобласць". Кніга 3. (Інфармацыя па гісторыі паселішча, бернардзінцах, будаўніцтве касцёла).
- Электронны рэсурс: Будславский костел. URL: https://msj.by/katolicheskie-xramy/budslavskiy-kostel/#pozhar (Дата звароту: 04.09.2026). (Інфармацыя пра пажар, архітэктуру, будаўніцтва, музычную школу).
- Электронны рэсурс: Будславский фест. URL: https://www.belarus.by/ru/travel/heritage/budslau-fest (Дата звароту: 04.09.2026). (Інфармацыя пра ікону, яе шлях, цуды, каранацыю, юбілей).
- Электронны рэсурс: Будславский костел Вознесения Пресвятой Девы Марии. URL: https://www.sb.by/articles/budslavskiy-kostel-vozneseniya-presvyatoy-devy-marii.html (Дата звароту: 04.09.2026). (Дадатковая інфармацыя па гісторыі храма).
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1788554173 в базе LIBRARY.BY.



По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций