ВКЛ да Люблінскай уніі (з 13 ст. да 1569)

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ВКЛ да Люблінскай уніі (з 13 ст. да 1569). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-29
Источник: http://library.by

Ядром ВКЛ пры ягоўтварэнні ў сярэдзіне 13 ст. былі бел. землі верхняга і сярэдняга Панямоння і землі па верхнім цячэнні р. Віліі. ВКЛ узнікла ва ўмовах пастаяннай жорсткай барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і пад пагрозай мангола-татарскага нашэсця. Утварэнне дзяржавы дало магчымасць народам гэтага рэгіёна адстаяць сваю незалежнасць і стварыла ўмовы для далейшага сац., паліт., эканам. і культ. іх развіцця. Уключэнне бел. земляў у склад новастворанай дзяржавы мела пераважна добраахвотны характар, яно ажыццяўлялася шляхам пагадненняў вял. князёў літоўскіх з феадаламі бел., а потым і ўкр. земляў пры захаванні льгот, прывілеяў і пэўнага самакіравання (паводле прынцыпу «старыны» - «мы старыны не рухаем, а навіны неўводзім»).

Утварэнне ВКЛ з цэнтрам у Новагародку адносіцца да 1240-х г., калі па запрашэнні мясц. баяр тут стаў княжыць Міндоўг [сярэдзіна 1230-х Г.-1263]. Амаль няспынная ба-рацьба маладой дзяржавы з кааліцыяй Лівонскага ордэна, Галіцка-Валынскага княства, жамойцкіх, літоўскіх і яцвяжскіх князёў прымусіла Міндоўга пайсці на прымірэнне і саюз з Лівонскім ордэнам. У 1251 князь быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду, а ў 1253 каранаваўся ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV. Дзякуючы каранацыі Міндоўга каралеўскай каронай новая дзяржава была прызнана еўрапейскімі дзяржавамі. У 1254 Міндоўг заключыў мір з галіцка-валынскім кн. Данілам Раманавічам. Сын Міндоўга, Войшалк, пастрыгшыся ў манахі, перадаў кн. Ра-ману Данілавічу «Новгородок от Мнндовга», а Слонім, Ваўкавыск «н все городы» - «от себе». Другі сын Данілы, Шварн Данілавіч, ажаніўся з дачкою Міндоўга. У 1258 Вой-шалк пакінуў манастыр і вярнуў княжанне ў Новагародку. Пасля паўстання жамойтаў, куршаў і земгалаў Міндоўг парваў саюз з Лівонскім ордэнам, адрокся ад каталіцызму, ваяваў з крыжакамі, але ў 1263 быў забіты ў выніку змовы літ. феад. знаці на чале з князямі Даўмонтам і Транятам, апошні стаў княжыць «во всей земле Лмтовской м Же-мойтн», аднак у 1264 быў забіты слугамі Міндоўга. Вял. князем стаў Войшалк [1264-67]. Ён, абапіраючыся на бел. баяр і галіцка-валынскіх князёу, заваяваў Нальшчаны, Дзяволтву, аб'яднаў Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У1267 Вой-шалк перадаўуладу свайму швагру Шварну Данілавічу [1267-70], які, пераадольваючы сепаратызм літ. племянных сіл, працягваў аб'яднаўчы працэс і ўмацаванне дзяржавы. Вял. князь Трайдзень [1270-82] вёўбарацьбусупрацьНальшчанаўі Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца не толькі на Палессі, але і ў Панямонні. У 1274 ён сіламі гарадзенцаў захапіў Дарагічын і знішчыў большую частку яго насельніцтва. У адказ галіцка-валынскі кн. Леў Данілавіч стварыў кааліцыю галіцка-валынскіх, сма-ленскіх, турава-пінскіх і інш. князёў і разам з татарскім войскам захапіў і разрабаваў Новагародак. У 1277 горад захапілі і разрабавалі татары - саюзнікі Галіцка-Валынскага княства. У адказ Трайдзень разбіў аб'яднанае войска татараў і галіцка-валынскіх князёў каля Гародні. У1279 літ. войска нанесла паражэнне лівонскім рыцарам, а ў 1281 захапіла г. Герцыке (былую полацкую крэпасць), які Лівонскі ордэн быў вымушаны абмяняць на г. Дынабург. Вял. князь Віцень [каля 1295-1316], абапіраючыся на Новагародскае, Гарадзенскае, Полацкае і інш. княствы, умацоўваў дзяржаву. У 1294 ён задушыў паў-станне ў Жамойці, у 1298, выкарыстаўшы супярэчнасць паміж Лівонскім ордэнам і рыжскім арцыбіскупам, заключыў мірны дагавор з Рыгаю. У1298 і 1305 бел.-літ. войскі адбілі напады крыжакоў на Жамойць, а ў 1314 на крывіцкія землі, дзе ў бітве пад Нова-гародкам асабліва вызначылася бел. войска пад камандаваннем Давыда Гарадзенскага. У 1315 вял. князь са значным войскам уварваўся ў Прусію і ўзяў у аблогу моцны замак Хрыстмемель. У час княжання Віценя да ВКЛ было далучана Полацкае княства (1307).

Значна пашырылася тэр. ВКЛ пры Гедзіміне [1316-41], які называў сябе ў граматах вял. князем «літоўцаў і рускіх». У 1320 у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1320-30-я г. - Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. Гедзімін заключыўсаюз з мазавецкім кн. Вацлавам (1322) і з польскім каралём Упадзіславам I Лакатком (1325). Выкарыстаўшы супярэчнасці паміж Рыгай і Лівонскім ордэнам, ён нанёс некалькі паражэнняў крыжакам, меў паліт. ўплыў на Кіеў, Пскоўі Ноўгарад. У1323 перанёс сталіцу ВКЛ у Вільню. Яшчэ пры жыцці Гедзіміна яго сыны атрымалі спадчыну: Манівід - Кернаў і Слонім, Карыят - частку Панямоння з Новагародкам, Альгерд, князь віцебскі, - Крэва і землі па Бярэзіне, Кейстут - Трокі, Гарадзенскую і Берасцейскую землі, Нарымонт -Пінскую зямлю; Вільню з вобласцю атрымаў малодшы сын Яўнут, якому быў завешчаны велікакняжацкі трон і які быў вял. князем у 1341-45. У выніку змовы Алыерда і Кейстута Яўнутбыўскінуты. Вял. князем стаў Альгерд [1345-77]. Кейстутуладарыўу зах. частцы ВКЛ (рэзідэнцыя - Трокі) і вёў барацьбу супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы. У час княжання Альгерда ў склад ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. ўвайшло Бел. Падняпроўе (Мсціслаў у 1358), у 1355 - Бранскае княства. У 1360-70-я г. ў ВКЛ увайшлі Кіеўская зямля, Мазырская і Брагінская воласці, Чарнігава-Северская, Па-дольская і Валынская землі. Было падначалена Смаленскае княства. У склад ВКЛ увайшлі таксама жамойцкія землі. Барацьба супраць Тэўтонскага ордэна адбывалася з пераменным поспехам. У 1345-82 бел.-літ. войска зрабіла 30 паходаў на тэр. ордэна і 10 паходаў на Лівонію, што стрымлівала агрэсію крыжакоў, якія неаднаразова даходзілі да Полацка, Новагародка, Гародні, Ліды, Крэва, Берасця, Ваўкавыска, Браслава, Дзісны і інш. гарадоў і замкаў, штурмавалі іх і руйнавалі. Альгерд праводзіў актыўную палітыку на Усходзе, намагаючыся аб'яднаць пад сваёй уладай усе рус. землі. Ён спрабаваў падпарадкаваць сабе Пскоўі Ноўгарад, жыхары Пскова прынялі на княжанне сына Альгерда Андрэя. Альгерд падтрымліваў цвярскіх вял. князёў у іх барацьбе супраць Масквы. У 1368, 1370 і 1372 ён зрабіў 3 паходы на Маскву. Спробы маскоўскіх вял. князёў перашкодзіць аб'яднанню бел. земляў былі сарваны. У 1349-52 і 1350-60-я г. Альгерд таксама вёў барацьбу з Польшчай за Валынь і Падляшша. За час княжання Алыерда тэр. ВКЛ павялічылася ўдвая, амаль усе бел. землі былі ўключаны ў склад дзяржавы.

Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам і сынам Альгерда Ягайлам, які стаў вял. князем літоўскім [1377-92]. Гэта выкарысталі крыжакі, каб рас-паліць міжусобную вайну ў ВКЛ. Ягайла заключыў тайныя дагаворы з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі і паабяцаў не дапамагаць Кейстуту, калі крыжакі нападуць на яго землі. Кейстут у адказ у 1381 пазбавіў Ягайлу вярх. улады, пакінуўшы яму толькі ўдзельнае княства ў Крэве. У 1382 крыжакі спустошылі Літву, у чэрвені Ягайла заняў Вільню, а Кейстут здаўся яму і быў задушаны ў Крэўскім замку па загадзе Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт, які таксама быў вязнем у Крэве, уцёк да крыжакоў, шукаючы ў іх дапамогі. У1383 Вітаўт разам з крыжакамі захапіў Коўна, Трокі і спаліў прадмесці Вільні, аднак Ягайла разам з братам Сніргайлам вярнуў заваяваныя гарады. Вітаўт вярнуўся на тэр. Тэўтонскага ордэна і пачаў згуртоўваць вакол сябе незадаволеных Ягайлам феа-далаў ВКЛ. Адначасова ўпотай ад ордэна Вітаўт прапанаваў Ягайлу прызнаць яго вял. князем, калі той аддасць яму спадчыну Кейстута. Ягайла згадзіўся аддаць спачатку Гародню і Берасце, а потым і Трокі. Вітаўт са сваімі прыхільнікамі спаліў 2 замкі крыжакоў, у т.л. Новы Марыенбург, дзе была яго рэзідэнцыя, і вярнуўся ў ВКЛ. Каб умацаваць свае пазіцыі ў барацьбе з крыжакамі, Ягайла пачаў перагаворы аб саюзе ВКЛ з Масквою, спадзеючыся праз шлюб з дачкою вял. князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча і пры-няцце літоўцамі праваслаўя гарантаваць падтрымку Маскоўскай дзяржавы ў вайне з Тэўтонскім ордэнам. Аднак, даведаўшыся, што Дзмітрый Іванавіч намер-ваўся далучыць усх. землі ВКЛ да Маскоўскай дзяр-жавы, Ягайла адмовіўся ад гэтага саюзу. 3 мэтай про-цідзеяння знешняй небяспецы, што таксама пагра-жала суседняму Польскаму каралеўству, і ўмацавання сваёй улады Ягайла заключыў Крэўскую унію 1385, паводле якой ён перайшоў у каталіцтва, прыняў імя Уладзіслаў, ажаніўся з каралевай Ядвігай і быў абве-шчаны польскім каралём, абяцаў правесці хрышчэнне літоўцаў паводле каталіцкага абраду і далучыць да Польшчы землі ВКЛ. Каб утрымаць уладу ў сваіх руках, Ягайла прызначыўу Вільні і некат. літ. гара-дах сваіх намеснікаў, а намеснікам у княстве па-ставіў свайго брата Скіргайлу. Супраць падпарад-кавання ВКЛ Польшчы выступіў Вітаўт, але ён вы-мушаны быў адступіць да крыжакоў, адкуль арга-нізоўваў паходы супраць войск Ягайлы і Скіргайлы. Н У 1391 Вітаўт выдаў сваю дачку Соф'ю Вітаўтаўну замуж за вял. князя маскоўскага Васіля Дзмітры-евіча і ўступіў з ім у паліт. саюз. Міжусобная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам скончылася Востраўскім пагадненнем 1392, паводле якога Вітаўт стаў вял. князем літоўскім, ВКЛ гарантавалася самастойнасць у саюзе з Польшчай. Умацаваўшы сваю ўладу, Вітаўт скасаваў некалькі ўдзельных княстваў (у Полацку, Віцебску, Ноўгарадзе-Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі). У адносінах да Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў праводзіў наступальную палітыку, хоць з-за паліт. абставін вымушаны быў рабіць крыжакам уступкі. Так, з-за частых нападаў крыжакоў на землі ВКЛ Вітаўту выніку падпісання Салінскага дагавора 1398 аддаў Тэўтонскаму ордэну частку Жамойці. Пасля бітвы на Ворскле 1399, калі войска ВКЛ было разбіта татарскім войскам мурзы Едыгея, Вітаўт вымушаны быў заключыць Віленска-Радамскую унію 1401, паводле якой ВКЛ прызнавалася пажыццёвым уладаннем Вітаўта, а Ягайла захоўваў тытул вярхоўнага князя. Палітыка ВКЛ заставалася самастойнай. У1404 да ВКЛ было канчаткова далучана Смаленскае княства. Каб спыніць агрэсію крыжакоў, Ягайла з Вітаўтам у час сустрэчы з вял. магістрам Тэўтонскага ордэна Конрадам фон Юнгінгенам заключылі Рацёнжскі дагавор 1404, які захаваў умовы Салінскага дагавора 1398. У 1409 пачалася Вялікая вайна 1409-11 паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. У час Грунвальдскай бітвы 1410 крыжацкія войскі былі дашчэнту разбіты саюзнымі войскамі. Ордэн быўвымушаны заключыць Тарунскімір 1411, паводлеякогаўсе гарады,

захопленыя ў час вайны, вярталіся ўладальнікам, Жамойць пераходзіла ў пажыццёвае ўладанне Ві-таўта. Пасля Грунвальдскай бітвы пачаўся паліт. за-няпад Тэўтонскага ордэна. У1414 і 1419 Польшча і ВКЛ зноў вялі ваенныя дзеянні супраць ордэна. У 1422 адбылася яшчэ адна вайна, якая скончылася падпісаннем Мельнскага міру 1422, паводле якога крыжакі ўступалі Жамойць ВКЛ пасля смерці Вітаў-та. Была ўсталявана канчатковая мяжа паміж ВКЛ і ордэнам. У1413 адбыўся агульны польска-літ. сойм у Гарадле. Паводле Гарадзельскай уніі 1413 47 польскіх феадалаў прынялі ў гербавае брацтва 47 баяр ВКЛ, што ўмацоўвала паліт. і саслоўны саюз абедзвюх дзяржаў. Было вырашана назначаць на дзярж. пасады віленскага і троцкага ваяводы і кашта-ляна толькі феадалаў-католікаў, даць ільготы касцёлам і кляштарам, склі-каць агульныя соймы абедзвюх краін для вырашэння агульных пытанняў. Вітаўтдамогся абрання асобнага міт-рапаліта правасл. царквы ў ВКЛ Гры-горыя Цамблака, не падпарадкава-нага маскоўскаму мітрапаліту. У1425 пасля смерці Васіля Дзмітрыевіча яго ўдава Соф'я Вітаўтаўна стала рэгентшай пры малалетнім сыне і ў 1427 у Смаленску прыняла пратэктаратбацькі (Маскоўскае вял. княства часова стала васальным удачыненні да вял. князя Вітаўта). Вітаўт скарыстаў гэта і заключыў выгадныя для сябе дагаворы з Псковам і Ноўгарадам, падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы, а таксама Вярхоўскія княствы (у вярхоўях р. Ака), актыўна ўмешваўся ў справы Залатой Арды і Крыма. У Вільні ён прымаўтатарскіх прэтэндэнтаў на трон і пасылаў вайсковыя экспедыцыі, каб паса-дзіць на ханскі пасад сваіх стаўленікаў. Выкарыстоўваючы ардынскія міжусобіцы, Вітаўт падпарадкаваў сваёй уладзе прычарнаморскія землі паміж Дняпром і Днястром, пабу-даваў шэраг крэпасцей,у т.л. на Чорным моры. ВКЛ стала дзяржавай «ад мора да мора».

Пасля смерці Вітаўта з'езд баяру Вільні абраў вял. князем малодшага брата Ягайлы -Свідрыгайлу [1430-32]. Адразу ж паміж Польшчай і ВКЛ пачаўся канфлікт з-за Валыні і Падолля, у 1431 Ягайла пачаў захоп Валыні. Тэўтонскі ордэн, заключыўшы саюз са Свідрыгайлам, напаў на польскія землі. У выніку змовы літ. баяр Свідрыгайла ў вер. 1432 быў скінуты зтрона і ўцёк з Ашмян у Полацк. Вял. князем літоўскім быўабвешчаны малодшы брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч [1432-40], якога прызналі Літва, Берасцейская, Менская землі і прынёманскія воласці, астатнія бел. і ўкр. землі захавалі вернасць Свідрыгайлу. Пачалася феадальная вайна 1432-39, абодва вял. князі намагаліся перацягнуць на свой бок асн. частку феад. класа -бел. і ўкр. баяр, пашыраючы на іх ільготы і прывілеі, дадзеныя феадалам-католікам Гарадзельскім прывілеем 1413. 15.10.1432 Жыгімонт аднавіў унію з Польшчай. 9.12.1432 Свідрыгайла пацярпеў паражэнне пад Ашмя-намі. У Вількамірскай бітве 1435 бел.-ўкр. войска Свідрыгайлы, якому дапамагалі крыжакі Лівонскага ордэна, было разбіта польска-літ. войскам Жыгімонта. Пасля выдання Жыгімонтам прывілея 1434 пра ўраў-наванне асабістых і маёмасных правоў баяр-католікаў і праваслаўных і перадачу на карысць баяр дзярж. павіннасці дзякла Свідрыгайла страціў падтрымку большасці бел. феадалаў. Лівонскі ордэн падпісаў мір з Польшчай і ВКЛ і абавязаўся не падтрымліваць Свідрыгайлу, які замацаваў свае пазіцыі толькі ва ўкр. землях. Атрымаўшы перамогу над Свідрыгайлам, Жыгімонт рашыў вызваліцца з-пад залежных адносін ад Польшчы. Польскія феадалы пайшлі на збліжэнне са Свідрыгайлам, супраць Жыгімонта была арганізавана змова, і 20.3.1440 ён быў забіты.

Трон спрабаваў заняць яго сын Міхаіл Жыгімонтавіч, прэтэндаваў і Свідрыгайла, але паны-рада выбралі вял. князем літоўскім малодшага брата польскага караля Ула-дзіслава III - Казіміра Л/Ягелончыка [1440-92], скасаваўшы унію з Польшчай. Казіміру давялося аднаўляць велікакняжацкую ўладу ў Смаленскай зямлі, дзе мсціслаўскі кн. Юрый Лугвенавіч спрабаваў стварыць самастойнае княства, далучыўшы да Мсціслава Віцебск і Полацк. Ад ВКЛ адышла таксама Кіеўская зямля, а на Валыні ўмацаваўся Свідрыгайла. Вял. князю ўдалося ўмацаваць сваю ўладу. Аднак у выніку феад. вайны 1432-39 рэзка знізіўся ўплыў ВКЛ на Усходзе,у рус. княствах. Да-гаворам 1449 Казімір і вял. князь маскоўскі Васіль II падзялілі сферы ўплыву. У зону ўплыву ВКЛ уваходзілі Цвер і Вярхоўскія княствы, а ў сферуўплыву Масквы - Ноўгарад Пскоў, Разань. Аднак дагавор пасля не вытрымліваўся. У 1447 пасля смерці Уладзіс-лава III польскія феадалы выбралі Казіміра каралём, за гэта яны патрабавалі адмовіцца ад Валыні і Падолля і аднаўлення уніі з Польшчай. Перад ад'ездам у Кракаў на каранацыю ён выдаў пры-вілей 1447, які гарантаваў феадалам асабістую недатыкальнасць, скасоўваў натуральныя і грашовыя павіннасці з маёнткаў, перадаваў баярам права судзіць і караць сваіх сялян як вотчын-ных, так і падараваных вял. князем. Казімір фактычна дамовіўс? з феадаламі ўзаемна не прымаць збеглых сялян. Вял. князь выдаў Судзебнік 1468, у якім былі змешчаны юрыд. нормы, у асноўным крымінальныя. Так былі ўзмоцнены сац. і паліт. пазіцыі баяр, адна-часова былі пашыраны правы правасл. царквы ў ВКЛ: у 1458 яна канчаткова вызвалілася ад падначалення маскоўскай мітраполіі і падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху. Затое, што Казімір быўсхільны перадаць Падолле і Валынь Польшчы,супраць яго была арганізавана змова правасл. князёў на чале з Міхаілам Алелькавічам, Фёдарам Бельскім (нашчад-кі Альгерда) і Іванам Гальшанскім, якія ха-целі дэтранізаваць Казіміра і ўзвесці на трон Міхаіла Алелькавіча. У 1481 змова была раскрыта, яе не падтрымалі сярэднія і дробныя феадалы, бо на іх не пашыра-ліся прывілеі, якімі карысталіся магнаты. Міхаіл Алелькавіч і Іван Гальшанскі былі пакараны смерцю, а Фёдар Бельскі ўцёк да маскоўскага вял. князя Івана III, з якім змоўшчыкі былі звязаны і які ўжо меў план захопуўкр. і бел. земляў. 3 1470-х г. крымскія татары рабілі сістэматычныя на-пады на землі Украіны і паўд. Польшчы, асабліва пачасціліся напады татараў на паўд. землі ВКЛ з 1475, калі Крымскае ханства стала васалам Турэцкай імперыі.

Пасля смерці Казіміра вял. князем стаў яго сын Аляксандр [1492-1506]. Пры яго абранні паны-рада, вышэйшы кіруючы орган ВКЛ, паставілі ўмовы пра абмежаванне велікакняжацкай улады: усе найважнейшыя дзярж. справы - абарона краіны, між-народныя адносіны, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў - вял. князь павінен быў вырашаць разам з радай. Пры Аляксандру пачалася серыя войнаў з Маскоўскай дзяржавай. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492-94 ВКЛ страціла Вяземскае княства і частку Вярхоўскіх княстваў. Аляксандр ажаніўся здачкою маскоўскага вял. князя ІванаШАленайІванаўнай, аднак гэты дынастычны шлюб не палепшыў адносін паміж абедзвюма дзяржавамі - маскоўскі вял. князь па-ранейшаму намагаўся ўмешвацца ва ўнутраныя справы ВКЛ, каб далучыць да Маскоўскай дзяржавы ўкр. і бел. землі. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500-03 недалёка ад Дарагабужа адбылася бітва на Вядрошы

1500, у вынікуякой войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана К.І.Астрожскага было разгромлена, а сам камандуючы трапіўу палон. Маскоўскія войскі спус-ташалі раёны Смаленска, Оршы, Мсціслава, Полацка, Віцебска і інш. Паводле перамір'я 1503 да Масквы адыходзілі землі з Чарнігавам, Старадубам, Гомелем (да 1537), Бельскае, Таропецкае і частка Мсціслаў-скага княстваў. Адначасова ў 1502,1503 і асабліва ў 1505 адбыліся напады на ўкр. і бел. землі крым-скіхтатараў,якія руйнавалі паселішчы каля Менска, Слуцка, Новагародка і інш. У1506 татары праз Бра-гін, Мазыр, Петрыкаў накіраваліся да Клецка, Мен-ска, Ліды, Ашмян, Ваўкавыска, Гародні. У Клецкай бітве 1506 7-тысячнае бел. войска баяр на чале з М.Л.Глінскім разбіла вял. татарскае войска, рэшткі якога знішчаны каля Капыля, Слуцка, Петрыкава і Жытоміра, вызвалена 40 тыс. чал., узятых у палон татарамі. Пасля гэтага разгрому буйныя татарскія напады на Беларусь не паўтараліся.

Пасля смерці Аляксандра на велікакняжацкі трон выбраны яго малодшы брат Жыгімонт I Стары [1506-48]. Каб захаваць хоць бы персанальную унію паміж дзвюма дзяржавамі, польская шляхта праз 3 месяцы выбрала Жыгімонта каралём. Неў-забаве пасля абрання вял. князя адбылася вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507-08, якая суправаджалася новым спусташэн-нем усх., паўд. і цэнтр. Беларусі. У час вайны Мас-коўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512-22 у 1514 капітуляваў Смаленск, а пасля адбылася Аршанская бітва 1514, у ходзе якой 80-тысячнае маскоўскае войска было разгромлена ўтрая меншым войскам гетмана Астрожскага. Для аховы паўд. межаў ВКЛ, акрамя вайсковых гарнізонаў на Украіне, былі створаны атрады пагранічнай стражы з мясц. жыхароў - казацкія загоны. Яны ў адказ на татарскія набегі самі часта нападалі на паселішчы крымскіх татараў і турэцкія крэпасці на ўзбярэжжы Чорнага мора. У 1524 войска на чале з Астрожскім і кіраўніком казацкіх атрадаў А.Дашковічам штурмам авалодала турэцкай крэпасцю Ачакаў (у 1545 у другі раз). Літ.-бел. войска на чале з Астрожскім, слуцкім кн. Ю.Алелькавічам, гарадзенскім старастам Я.Радзівілам, кіраўніком казакоў Дашковічам і інш. разграміла татарскае войска ў бітве на Альшаніцы 1527 (каля Канева і Чаркасаў). У час вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1534-37 дзве рас. арміі на пачатку 1535 праз Маладзечна накіраваліся на Вільню, але да яе не дайшлі, трэцяя праз Рэчыцу, Бабруйск і Слуцк дайшла да Новагародка, а на зваротным шляху спаліла Тураў, Мазыр і Брагін. Былі спалены таксама неўмацаваныя пасады інш. гарадоў. Паводле [ рас. Піскароўскага летапісца, рас. ваяводы «посады у городов жглн л села жглм н людм, м жмвот, м жмвотнну вынммалн, а нное выжглм н вышлм поздорову». Бел. шляхта сабралася ў войска і з Рэчыцы ўлетку 1535 накіравалася на Северскую зямлю,узяўшы спачатку Гомель, потым Старадуб. Паводле перамір'я Гомель і Любеч адышлі да ВКЛ. Яшчэ пры жыцці Жыгімонта Старога на соймеў Вільні ў 1529 вял. князем літоўскім быў выбраны яго 9-гадовы сын Жыгімонт ІІАўгуст. Праз 2 месяцы і польскі сойм выбраў яго польскім каралём. Гэтыя двайныя выбары мелі двайную мэту - стварыць умовы для спадчыннай манархіі ў абе-дзвюх дзяржавах і забяспечыць умацаванне уніі паміж імі. Далейшым развіццём гэтай палітыкі была перадача ўлады ў ВКЛ Жыгімонту Аўгусту на Берасцейскім сойме ў кастр. 1544. Жыгімонт Стары захаваў тытул вярхоўнага князя, а сын атрымаўусю паўнату ўлады на перыяд адсутнасці бацькі ў дзяржаве. У час княжання Жыгімонта Старога быў прыняты адзін з першых у Еўропе сістэматызаваны збор законаў -Статут Вялікага княства Літоўскага 1529.

У1548 памёр Жыгімонт Стары і паўнапраўным каралём польскім і вял. князем літоўскім стаўЖыгімонтАўгуст [1548-72]. Учасяго кіра-вання ў ВКЛ былі праведзены важныя паліт. і эканам. рэформы,у т.л. адміністрацыйныя,у выніку якіх форма і структура адм.-тэр. падзелу ВКЛ былі набліжаны да аналагічнага ладу саюзнага Польскага кара-леўства. Паводле адм. рэформы 1565-66 утвараліся павятовыя сой-мікі, якія вырашалі мясц. пытанні, і павятовыя суды - земскія, гродскія і падкаморскія. У Інфлянцкую вайну 1558-82 рас. цар Іван IV Грозны намагаўся захапіць Інфлянты (Лівонію), атрымаць новых прыгонных сялян і гарады на Балтыйскім моры для гандлю з Еўропай. Паводле дагавора з магістрам ад 31.8.1559 Лівонскі (Інфлянцкі) ордэн пера-ходзіў пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста, да дагавора далучыўся і рыжскіарцыбіскуп. Паколькі пазіцыя Польшчыўінфлянцкім пытанні была асцярожнай, ВКЛ уступіла ў вайну без саюзніка. Ваенныя дзеянні пачаліся ўлетку 1561. У пач. 1563 цар з гал. сіламі пачаў аблогу По-лацка. Невял. гарнізон 2 тыдні адбіваў атакі непрыяцеля, але выму-шаны быў капітуляваць; частка жыхароў была знішчана, частка

выслана ў Маскву. У пач. 1564 10-тысячнае (паводле інш. звес-так 4-тысячнае) войска гетмана М.Радзівіла Рудога разбіла 30-ты-сячнае маскоўскае войскаў67/лве на Уле 1564. Улетку 1564 войскі Івана IV знішчалі вёскі ў раёне Мсціслава, Крычава і Магілёва, у адказ у 1565 бел.-літ. войска зрабіла рэйды пад Вял. Лукі і Сма-ленск. На заваяванай тэрыторыі Іван Грозны загадаў пабудаваць крэпасці Усвяты, Ула, Сокал Суша і інш. У 1567 ваенныя дзеянні аднавіліся. у ліпені 2-тысячны атрад гетмана польнага ВКЛ Р.Ф.Сангушкі разграміўлагер рас. войск пад Чашнікамі (9 тыс.чал.), у верасні разбіў 9-тысячнае мас-коўскае войска на маршы, у вер. 1568 узяў штурмам замак Улу, а віцебскія казакі на чале з С.Біру-лем спалілі замкі Усвят і Веліж. У адказ рас. войскі спрабавалі ўзяць Віцебск, але толькі спалілі гар. прадмесці. Ход вайны пака-заў, што самому ВКЛ без саюз-нікаў не перамагчы такую моц-ную дзяржаву, як Расія. Шляхта ВКЛ на палявым сойме каля Віцебска 13.9.1562 прыняла акт і накіравала яго вял. князю з просьбай заключыць новую дзярж. унію з Польшчай. Яна намагалася мець агульныя соймы з польскай шляхтай, сумесна з ёю выбіраць караля і вял. князя, а галоўнае - карыстацца адноль-кавымі правамі і разам змагацца з ворагам. Супраць уніі з Поль-шчай выступіла асн. частка маг-натаў на чале з віленскім ваяво-дам, канцлерам і маршалкам земскім М.Радзівілам Чорным, якая не хацела страціць свае па-літ. пазіцыі ў кіраванні дзяр-жавай і свае грамадскія прывілеі на карысць агульнай масы шлях-ты ўнутры ВКЛ. Віленскі сойм 1563 разгледзеў пытаннеабуніі з Польшчай і вылучыўдэлегацыю для перагавораў з дэлегацыяй польскага сойма. Магнаты дамагаліся ўключэння ў інструкцыю для перагавораў пунктаў, якія захоўвалі за ВКЛ цэласнасць, адасоб-ленасць і значную ролю самастойнасці. Абвяшчэнне вайны і заключэнне міжнар. дагавораў павінны былі папярэдне ўзгадняцца абедзвюма дзяржавамі. Агульныя соймы маглі збірацца толькі ў выключных выпадках. Соймы, дзярж. пасады, установы і суды заставаліся асобнымі. Выбіраўся адзіны кароль (ён жа вял. князь літоўскі), але каранацыя яго павінна была праводзіцца асобна ў Кракаве і Вільні. Поль-скія магнаты хацелі поўнай інкарпарацыі ВКЛ у склад Польшчы, іх падтрымлівала і польская шляхта. Далейшыя перагаворы абуніі адбываліся на Варшаў-скім сойме 1563-64, на сойме ВКЛ у Бельску ў 1564, у Парчаве, на Берас-цейскім сойме 1566, на палявым сойме ў Лебедзеве. Нарэшце 1.7.1569уЛюблінеасоб-на дэпутатамі польскага сойма і сойма ВКЛ пад прысягаю былі прыняты акты аб уніі (гл. Люблінская унія 1569), паводле якіх урачыста абвяшчалася аб'яднанне на аснове роўнасці Польшчы (Кароны) і ВКЛ (Літвы, або Княства) у федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую. Пры гэтым у склад Польшчы ўвайшлі Падляшша і ўкр. землі ВКЛ. На чале Рэчы Паспалітай быў кароль польскі (ён жа вял. князьлітоўскі),якога выбірала пажыццёва шляхта «абодвух народаў». Ствараўся агульны для ўсёй дзяржавы магнацка-шляхецкі сойм з 2 палат: Сената (магнаты, прадстаўнікі цэнтр. і правінцыяльнай адміністрацыі, вярхі каталіцкай царквы) і Пасольскай Ізбы.у якую выбіраліся па 2 паслы ад кожнага павета. Былыя прывілеі феадалам пакідаліся ўабедзвюхдзяржавах,абедзве краіны захоўвалі суверэнітэт, асобныя дзярж. адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, адм. і судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму. Кожная краіна мела сваю дзярж. мову: Польшча -лацінскую, ВКЛ - беларускую. Асобным актам 3.8.1569 Курляндскае і Земгальскае герцагства было абвешчана васалам Польшчы і ВКЛ, Інфлянты - сумесным уладаннем (кандамініумам). Люблінская унія была кампрамісам феадалаў Польшчы і ВКЛ,у выніку якога стваралася больш моцная дзяржава, яна ўмацоўвала паліт. еднасць абедзвюх дзяржаў, узмацніла працэсы іх эканам., паліт. і культ. збліжэння, уплыў еўрапейскай культуры на бел. і літ. землі. У вайскова-паліт. адносінах, пры правядзенні агульнай знешняй палітыкі абедзвюх краін унія дапамагала бел. народу адбіць агрэсію Рас. дзяржавы, утрымаць сваю незалежнасць і захаваць сваю дзяржаву.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: ВКЛ да Люблінскай уніі (з 13 ст. да 1569)

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.