Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у сярэдзіне ХІІІ ст. — першай палове ХVI ст. Асноўныя этапы запрыгоньвання сялян

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у сярэдзіне ХІІІ ст. — першай палове ХVI ст. Асноўныя этапы запрыгоньвання сялян. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-09
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

Паступова ў Вялікім Княстве Літоўскім складвалася прыгоннае права — асабістая залежнасць сялян ад феадалаў.

Поўнай уласнасцю феадала з’яўлялася «чэлядзь нявольная», якая не вяла сваёй гаспадаркі і жыла ў яго маёнтку. Асноўная частка сялян да аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста падзялялася на людзей «пахожых» і «непахожых». «Пахожыя» (большасць сялян) мелі права пераходзіць ад аднаго феадала да другога, іх нельга было перадаць у спадчыну. «Непахожыя» былі пазбаўлены такога права і лічыліся прыгоннымі.

Пачатак афармленню прыгоннага права паклаў прывілей Казіміра Ягайлавіча 1447 г., у якім вялікі князь загадаў феадалам не прымаць у сваіх уладаннях сялян, што збеглі з дзяржаўных маёнткаў. Таксама феадалы атрымалі права вотчыннага суда над сялянамі.

Статут ВКЛ 1529 г. увёў «земскую даўніну» — перыяд жыцця селяніна на зямлі феадала, пасля якога селянін станавіўся непахожым. «Даўніна» была вызначана 10 гадамі. Статут пакідаў для сялян магчымасць пераходзіць ад аднаго феадала да другога толькі раз у год на падставе мясцовай дамовы паміж федаламі з абавязковай выплатай пэўнай сумы грошаў — пажылога (5 коп літоўскіх грошаў).

Статут ВКЛ 1566 г. дазволіў шукаць збеглых сялян на працягу 10 гадоў і вызначыў пакаранні тым, хто іх прыняў. Статут 1588 г. павялічыў тэрмін пошуку да 20 гадоў, а памер пажылога — да 10 коп літоўскіх грошаў.

Такім чынам, у канцы ХVІ ст. у Вялікім Княстве Літоўскім канчаткова аформілася прыгоннае права. Сялян можна было прадаваць, абменьваць, аддаваць у заклад. Пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд Герберштэйн, праязджаючы праз тэрыторыю ВКЛ у Маскоўскую дзяржаву, адзначаў: «Народ … прыгнечаны цяжкім рабствам. Таму што любы, хто валодае ўладай, можа зайсці ў жытло селяніна і … без пагрозы пакарання зрабіць усё, што пажадае … нават жорстка пабіць селяніна».


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у сярэдзіне ХІІІ ст. — першай палове ХVI ст. Асноўныя этапы запрыгоньвання сялян

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.