Пазямельныя адносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Пазямельныя адносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-09
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

У Вялікім Княстве Літоўскім вярхоўным уласнікам зямлі лічыўся вялікі князь. Акрамя асабістых уладанняў ён кантраляваў дзяржаўныя землі, якія ў сярэдзіне ХVІ ст. складалі амаль палову тэрыторыі ВКЛ. За выкананне дзяржаўнай службы, удзел у абароне краіны вялікі князь перадаваў феадалам зямлю з сялянамі. Падобныя памесныя маёнткі яны атрымлівалі на розныя тэрміны — ​напрыклад, «на вечнасць», г. зн. з правам перадачы зямлі ў спадчыну жонцы, дзецям, або «да жывата», іначай кажучы, пажыццёва. Такая форма феадальнага землеўладання называецца ўмоўнай.

Побач з велікакняжацкімі ўладаннямі існавалі вотчынныя маёнткі, якія перадаваліся ў спадчыну і з’яўляліся прыватнай уласнасцю феадала. У канцы ХІV ст. такія землі складалі да 65 % тэрыторыі ВКЛ. У асноўным яны належалі нашчадкам князёў, якія паходзілі з дынастый Рурыкавічаў і Гедзімінавічаў, або былі царкоўнымі ўладаннямі.

На зямлі феадалаў працавалі залежныя сяляне. Сям’я селяніна з сядзібай, інвентаром і зямельным надзелам складала асобны двор, які ў той час называлі дымам. Дымы адной вёскі ўтваралі абшчыну, або грамаду. У яе агульным карыстанні меліся сенакосы, дадатковыя ворыўныя землі. Грамада несла адказнасць перед феадалам за выкананне павіннасцяў пры дапамозе кругавой парукі і копнага суда. Члены грамады на сельскім сходзе выбіралі сваё мясцовае кіраванне: старцаў, дзясяцкіх. Абшчына абараняла сялян ад самавольства феадалаў.

Часам сем’і разрасталіся і ўтвараліся дварышчы (10 і болей сваяцкіх сем’яў). Яны пераважалі на поўдні Беларусі — ​Палессі. Дварышчы карысталіся агульным інвентаром, сумесна вялі гаспадарку і пароўну дзялілі ўраджай. Яны маглі запрашаць да працы і прышлых людзей, якіх называлі «прымакамі», «сябрамі», «патуж­нікамі».


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Пазямельныя адносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.