Дзейнасць першых вялікіх князёў па фарміраванні тэрыторыі ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дзейнасць першых вялікіх князёў па фарміраванні тэрыторыі ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020. →

Знешняя палітыка ВКЛ у ХІІІ ст. была вельмі зменлівай. Нямецкая каланізацыя Прусіі і зямель куршаў, яцвягаў, судавы, жамойтаў выклікала вялікі паток перасяленцаў у ВКЛ. Сялілі іх пераважна ў гарадах, ствараючы адмысловыя раёны — напрыклад, «прускі канец» у Гародні. У 1280-я гг. адбывалася буйна́я іміграцыя яцвягаў. Нават яцвяжскі князь Скудра перайшоў на службу да вялікага князя Трайдзеня. Палітыка вялікіх князёў у апошняй трэці ХІІІ ст. была накіравана на пашырэнне тэрыторыі дзяржавы за кошт зямель яцвягаў і аўкш­тайтаў.

Паступова крыжакі выцеснілі ВКЛ з Жамойці. Пачаліся пастаянныя памежныя сутычкі з Тэўтонскім ордэнам. Абодва бакі арганізоўвалі дробныя ваенныя выправы (рэйды) па ўсёй даўжыні граніцы. Для абароны яны пачалі будаваць крэпасці-замкі, умацоўваць гарады, узводзіць вежы-данжоны. Рэйды крыжакоў прыносілі ВКЛ значныя чалавечыя страты.

Але больш істотная пагроза зыходзіла ад буйны́х паходаў, наладжаных галіцка-валынскімі князямі сумесна з мангола-татарамі. Так, у 1274 г. адбылася выправа на гарады Панямоння — Ваўкавыск, Слонім і Новагародак. Войску ВКЛ удалося захаваць Новагародак. Манголы адступілі ад Ваўкавыска і Слоніма. Гэта быў іх самы вялікі і апошні паход на беларускія землі.

У канцы ХІІІ ст. да ўлады ў ВКЛ прыйшоў князь Віцень. Яго палітыка свед­чыла аб спробах узмацнення абараназдольнасці дзяржавы. Пачалося будаў­ніцтва мураваных замкаў у ВКЛ з поўдня на поўнач. Былі ўзведзены вежы Новагародка.

Працэс стварэння «каменнага пояса» ВКЛ завяршыўся пры вялікім князю Гедзіміне з пабудовай верхняга замка-рэзідэнцыі ў Вільні.

Летапісы сцвярджаюць пра абавязак усіх дарослых мужчын удзельнічаць у абароне сваёй зямлі, выгнанні з яе ворагаў. Працэсы сумеснай абароны ад знешніх ворагаў садзейнічалі правядзенню ўнутранай каланізацыі беларускіх зямель, стварэнню новых гарадоў, развіццю гандлю.

Поліэтнічны характар дзяржавы быў абумоўлены існаваннем у Панямон­ні балта-славянскага памежжа, актыўным перамяшчэннем насельніцтва з іншых зямель у ВКЛ.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Дзейнасць першых вялікіх князёў па фарміраванні тэрыторыі ВКЛ

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.