Адстойванне дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Адстойванне дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

Рэч Паспалітая ўяўляла сабой саюз дзвюх дзяржаў. Асобнымі ў ВКЛ і Поль­шчы захоўваліся адміністрацыя, заканадаўства, суд, войска, афіцыйныя назвы дзяржаў, дзяржаўная пячатка, мова справаводства, грашовая эмісія.

Самастойнасць Княства захоўваў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стафан Баторый (1576—1586), які лічыў, што Польшча і ВКЛ з’яўляюцца раўнапраўнымі дзяржавамі. Ён імкнуўся не прызначаць палякаў гетманамі ВКЛ, склікаць агульныя соймы па чарзе то ў Кароне, то ў Княстве.

 

У часы Стафана Баторыя ў Вялікім Княстве Літоўскім быў зацверджаны Галоўны Трыбунал ВКЛ (1581 г.), які з’яўляўся вышэйшай судовай установай краіны. Гэта быў выбарны суд: ён складаўся з прадстаўнікоў павятовай шляхты, якія выбіраліся на адзін год. Збіраўся Трыбунал два разы на год у розных гарадах Княства. Пасяджэнні маглі праходзіць або ў Вільні, або ў Менску, або ў Новагародку.

 

Пасля смерці Баторыя новы кандыдат на трон Рэчы Паспалітай шведскі прынц Жыгімонт Ваза, каб заручыцца падтрымкай ВКЛ, пагадзіўся на прыняцце ІІІ Статута ВКЛ.

 

 

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. замацоўваў і юрыдычна афармляў незалежнасць Княства. Ён абавязваў манарха вярнуць адлучаныя ад ВКЛ землі, забараняў прызначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй «чужаземцаў і замежнікаў», у тым ліку палякаў, захоўваў адасобленасць дзяржавы.

Сведчаннем самастойнасці ВКЛ было тое, што і пасля Люблінскай уніі ў Княстве працягвалі рэгулярна збірацца вальныя соймы. У 1673 г. было прынята рашэнне, згодна з якім кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай павінен быў праходзіць у Гародні.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Адстойванне дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.