Дзяржаўны лад і органы кіравання Рэчы Паспалітай

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дзяржаўны лад і органы кіравання Рэчы Паспалітай. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай быў вызначаны ўмовамі Люблінскай уніі. Кіраваў краінай сойм, які з’яўляўся вышэйшым органам дзяржаўнай улады. Сойм складалі кароль, сенат і пасольская ізба. Сенат утваралі прадстаўнікі каталіцкага духавенства, вышэйшыя службовыя асобы (140—150 чалавек). Пасольская ізба, або палата паслоў, уключала прадстаўнікоў шляхты: па два чалавекі ад павета (у сярэдзіне XVIII ст. колькасць соймавых паслоў складала 236 чалавек).

Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз у два гады не больш чым на шэсць тыдняў. З 1589 г. кожны прадстаўнік сойма валодаў правам «ліберум вета» (так званай «свабоднай забароны»): калі хоць адзін з паслоў не быў згодны з канчат­ковай пастановай сойма, яна не прымалася ўвогуле. У выніку шмат соймаў у другой палове XVII — XVIII ст. былі сарваныя накладаннем «ліберум вета».

Сойм Рэчы Паспалітай выбіраў караля, склікаў апалчэнне, абвяшчаў вайну і заключаў мір, прызначаў падаткі з шляхты для вядзення вайны, надаваў шляхец­кае званне.

Паўнамоцтвы караля вызначаліся такімі актамі, як Пакта канвента, Генрыхавыя артыкулы. Пакта канвента складалася асобна для кожнага манарха, а Генрыхавыя артыкулы заставаліся нязменнымі. Пакта канвента ўяўляла сабой пагадненне паміж шляхтай Рэчы Паспалітай і новаабраным каралём. Яно фіксавала абавязкі манарха: забеспячэнне фінансавай дапамогі дзяржаве, выплата даўгоў папярэдняга караля, захоўванне шляхецкіх вольнасцяў, невыкарыстанне войска супраць шляхты і інш. Пакта канвента ўпершыню заключана ў 1573 г. разам з прыняццем Генрыхавых артыкулаў пры абранні на трон Генрыха Валуа.

 

 

 

Генрыхавы артыкулы прадугледжвалі свабоднае выбранне караля, свабоду хрысціянскага веравызнання, абавязакі караля склікаць сойм адзін раз у два гады, мець пры сабе сталую раду з 16 сенатараў. Каралю забаранялася абвяшчаць вайну і збіраць шляхецкае апалчэнне, уводзіць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма. Шляхта мела права адмовіц­ца ад падпарадкавання каралю (стварыць канфедэрацыю) і выступіць са зброяй супраць яго.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Дзяржаўны лад і органы кіравання Рэчы Паспалітай

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.