Вайна з Расіяй 1654—1667 гг.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вайна з Расіяй 1654—1667 гг.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

Новая вайна з Расіяй адбылася ў 1654—1667 гг. Яна была выклікана імкненнем цара Аляксея Міхайлавіча вярнуць землі, страчаныя ў першай палове XVII ст. Да таго ж расійскі цар лічыў сябе абаронцам інтарэсаў праваслаўных жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, якіх гвалтоўна далучалі да царкоўнай уніі. Вайна таксама была выклікана рашэннем Пераяслаўскай рады 1654 г. аб уключэнні Левабярэжнай Украіны ў склад Расіі.

Сілы былі няроўнымі, Рэч Паспалітая саступала Расіі ў колькасці атрадаў. Армія маскоўскага цара налічвала каля 100 тыс. чалавек і складалася з трох груповак (Шарамецева, Чаркаскага і Трубяцкога). Дапамогу Аляксею Міхайлавічу аказалі запарожскія казакі на чале з Іванам Залатарэнкам. Армія ВКЛ была зусім не падрыхтавана да вайны. Гетман Януш Радзівіл сабраў толькі каля 10 тыс. чалавек шляхецкага апалчэння і наймітаў.

 

У 1654—1655 гг. расійскія войскі захапілі Смаленск, Віцебск, Полацк, Магілёў, Пінск. Амаль уся тэрыторыя Беларусі апынулася пад уладай Аляксея Міхайлавіча. На вернасць цару прысягала праваслаўнае насельніцтва. Новае наступленне рускіх войскаў у 1655 г. прывяло да страты Менска, Гародні, Вільні. Цар абвясціў сябе вялікім князем літоўскім. Перамір’е 1656 г. часова спыніла ваенныя дзеянні.

З 1660 г. ход вайны змяніўся на карысць Вялікага Княства Літоўскага. Гэтаму садзейнічала не толькі шырокае народнае супраціўленне, але і спыненне вайны, якую ў той час Польшча вяла са Швецыяй, а таксама непаразуменні расійскіх улад з украінскімі казакамі. Пасля смерці Хмяльніцкага новы ўкраінскі гетман пайшоў на збліжэнне з Рэччу Паспалітай.

У 1660 г. пацярпелі паражэнні корпус Хаванскага пад Ляхавічамі ў Палонкаўскай бітве і корпус Далгарукава на рацэ Бася каля Чавусаў. У 1661 г. была вызвалена Вільня. Затым вайна прыняла пазіцыйны характар.

Пасля доўгіх перамоў 30 студзеня 1667 г. у вёсцы Андросава (на Смаленшчыне) варожыя бакі падпісалі Андросаўскае перамір’е на 13 гадоў і 6 месяцаў. Расійская дзяржава атрымала смаленскія, чарнігаўскія і северскія землі, Левабярэжную Украіну і Кіеў. Землі Беларускага Падзвіння вярталіся ў склад ВКЛ.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна з Расіяй 1654—1667 гг.

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.