Умяшальніцтва замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Умяшальніцтва замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020. →

Бязладдзе ў дзяржаве прывяло да яе знешнепалітычнага аслаблення. Войны, што адбыліся на беларускіх землях у ХVII ст., сталі бедствам для насельніцтва. Значная частка жыхароў збегла або загінула ад ваенных дзеянняў, голаду і эпідэмій. Войны падарвалі сельскую гаспадарку, спынілі развіццё гарадоў. Аслабла цэнтральная каралеўская ўлада, і ўмацаваліся пазіцыі магнатаў. У Рэчы Паспалітай узмацніліся ганенні на пратэстантаў, праваслаўных, што прывяло да скасавання свабоды веравызнання.

У перыяд Паўночнай вайны 1700—1721 гг. тэрыторыя Беларусі зноў стала арэнай ваенных дзеянняў паміж расійскімі і шведскімі войскамі. Магнаты і шляхта ВКЛ падзяліліся на два варожых лагеры («сапежанцы» і «антысапежанцы»). Яны з’яўляліся прыхільнікамі адпаведна Швецыі ці Расіі і ваявалі паміж сабой. Абапіраючыся на саксонскія войскі, саюзнік расійскага цара кароль Аўгуст ІІ Моцны спрабаваў умацаваць сваю ўладу ў Рэчы Паспалітай — ​надаць ёй абсалютысцкі характар. Гэта выклікала незадаволенасць значнай часткі шляхты, якая не жадала страч­ваць свае вольнасці. У 1715 г. пачалося выступленне супраць Аўгуста ІІ. Варожыя бакі прыйшлі да кампрамісу: кароль павінен быў вывесці саксонскае войска з Рэчы Паспалітай, а шляхта — ​скасаваць канфедэрацыю. Колькасць пастаяннага войска скарачалася ў ВКЛ да 6 тыс., у Польшчы — ​да 18 тыс. чалавек. Гарантам пагаднен­ня выступіла Расія, якая ўвяла ў Рэч Паспалітую свае войскі. Паслы на сойм адрэагавалі маўчаннем на выстаўленыя ўмовы і такім чынам за­цвердзілі іх. Сойм 1717 г. увайшоў у гісторыю пад назвай «нямога».

 

Паўночная вайна завяршылася Ніштацкім мірам 1721 г., згодна з якім Расія атрымала новыя тэрыторыі з выхадам у Балтыйскае мора. Рэч Паспалітую не запрасілі на перамовы, што сведчыла пра яе знешнепалітычную слабасць. З ёй паступова перасталі лічыцца. Чужыя арміі маглі па ўласным жаданні праходзіць праз яе тэрыторыю, як гэта было ў час вайны за «Польскую спадчыну» (1733—1739 гг.).


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Умяшальніцтва замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.