Перадумовы заняпаду Рэчы Паспалітай

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Перадумовы заняпаду Рэчы Паспалітай. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

«Сярэбраны век» Рэчы Паспалітай (так гісторыкі называюць ХVII ст.) завяршыўся працяглым і глыбокім гаспадарчым і грамадска-палітычным крызісам дзяржавы.

 

У ХVII ст. шляхта Вялікага Княства Літоўскага шырока карысталася «залатымі вольнасцямі», г. зн. палітычнымі правамі, атрыманымі па прыкладзе польскай шляхты. Аднолькавыя правы ўпэўнілі шляхту беларускіх зямель у непарушнасці яе становішча ў дзяржаве. Адпала неабходнасць весці барацьбу за незалежнасць і самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага. Шляхта Княства пераймала поль­скую мову, а з ёй і польскую культуру, стала масава пераходзіць у каталіцтва. Паступова да канца ХVII ст. сфарміравалася адзінае саслоўе ў Рэчы Паспалітай — ​«польскі народ шляхецкі». Нават мовай справаводства ВКЛ з 1697 г. стала польская мова.

У ХVII ст. палітычная ўлада паступова перайшла да магнатаў, якія збіралі вакол сябе збяднелую шляхту. У сітуацыі выбарнасці караля кожны з іх паасобку бачыў сябе лідарам Рэчы Паспалітай. Каралеўская ўлада паступова страчвала сваю сілу. Але ніводзін з магнатаў не меў сілы ўзяць уладу. Гэтай сілы хапала толькі на тое, каб не дазволіць дапусціць да ўлады сапернікаў. Адсюль — ​соймавыя спрэчкі і ўзброеныя сутычкі паміж магнатамі, якія развальвалі дзяржаву.

Паступова ў Рэчы Паспалітай адбывалася дэцэнтралізацыя ўлады. Паколькі агульнадзяржаўныя соймы зрываліся, палітычнае жыццё было перанесена ў паветы. Тут збіраліся соймікі, на якіх шляхта абараняла свае мясцовыя інтарэсы. На павятовых сойміках звычайнай з’явай сталі бойкі і ўзброеныя сутычкі паміж шляхтай.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Перадумовы заняпаду Рэчы Паспалітай

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.