«Вялікае перасяленне народаў» і пачатак рассялення славян

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Вялікае перасяленне народаў» і пачатак рассялення славян. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

У IV—VIІ стст. адбываюцца масавыя міграцыі плямён, якія атрымалі назву «вялікае перасяленне народаў». Перасяленне было выклікана ростам колькасці насельніцтва ў выніку пераходу да аселага жыцця. Таксама прычынай масавага перамяшчэння плямён стала з’яўленне моцных ваенных дружын для заваявання і рабавання чужых зямель. Садзейнічалі міграцыям і кліматычныя змены: з канца IV ст. пачалося моцнае пахаладанне.

Распачалі «вялікае перасяленне народаў» плямёны гунаў і германцаў. Але затым вядучая роля ў перамяшчэнні плямён перайшла да старажытных славян, якія ў VІ—VIІІ стст. раздзяліліся на тры групы: заходнія, усходнія, паўднёвыя. Ад славян паходзяць многія сучасныя народы.

 

Большасць гісторыкаў лічыць, што славяне трапілі на беларускія землі з поўдня. У паўночную частку Беларусі славяне прыйшлі з поўначы.

 

Вядома, што славяне занялі цэнтральныя і паўночныя рэгіёны тэрыторыі сучаснай Беларусі ў VI—VII стст. Да іх прыходу большую частку беларускіх зямель займалі плямёны балтаў. Славяне мелі колькасную перавагу над імі, вылучаліся ваяўнічасцю і актыўнасцю. Узаемаадносіны паміж імі былі як мірнымі, так і варожымі. Але агульнае індаеўрапейскае паходжанне, падабенства гаспадарчых заняткаў, язычніцтва садзейнічалі славянізацыі балтаў.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: «Вялікае перасяленне народаў» і пачатак рассялення славян

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.