Складванне этнічнай тэрыторыі і агульнай мовы беларускага этнасу

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Складванне этнічнай тэрыторыі і агульнай мовы беларускага этнасу. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

Тэрыторыя, на якой сфарміравалася беларуская народнасць, склалася да XVI ст. Паўночная мяжа этнічных зямель — ​на поўнач ад Браслава, Азярышча, Нешчарды — ​амаль поўнасцю супадала з дзяржаўнай граніцай ВКЛ з Лівон­скім ордэнам, пскоўскімі і наўгарод­скімі землямі.

Пасля Крэўскай уніі 1385 г. заходняя мяжа Беларусі з Польшчай у асноўным усталявалася. Але тут меўся своеасаблівы рэгіён поліэтнічнага насельніцтва (беларусы, палякі, літоўцы, яцвягі, украінцы) — ​Заходняе Падляшша, якое прымыкала да Гарадзенскай і Берасцейскай зямель.

Паўднёвы рэгіён Беларусі — ​Палессе — ​быў геаграфічна размежаваны з Украінай па басейне ракі Прыпяць з яе паўднёвымі прытокамі.

Найбольш зменлівымі ў ХIV—ХVI стст. былі ўсходнія межы ВКЛ. Тут у перыяд максімальнага пашырэння ВКЛ у яго ўваходзілі бранскія, смаленскія і некаторыя іншыя землі. Таму насельніцтва гэтых княстваў было часова ўцягнута ў этнічныя працэсы, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

У гэты час склаліся асаблівасці старабеларускай мовы. Яе асновай стала сярэднебеларуская група гаворак. Сярод гукавых змяненняў асабліва заўважнымі сталі дзеканне, цеканне, цвёрдае вымаўленне гука «р», аканне, яканне, выкарыстанне прыстаўных зычных і галосных гукаў у пачатку слова.

Дзяржаўны статус старабеларускай мовы садзейнічаў яе ўзбагачэнню новымі словамі, якія адлюстроўвалі розныя бакі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця. Сфарміраваліся новыя тэрміны: назвы павіннасцяў і падаткаў, службовых асоб і органаў дзяржаўнай улады. У мову траплялі запазычанні з іншых моў: на­прыклад, слова «праца» прыйшло з польскай, слова «дойлід» — з літоўскай, а слова «дах» — з нямецкай.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Складванне этнічнай тэрыторыі і агульнай мовы беларускага этнасу

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.