Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

У канцы VIII — пачатку VII ст. да н. э. жыхары беларускіх зямель пачалі вырабляць жалеза. Бронзавы век змяніўся жалезным. Жалеза мела дзве перавагі перад бронзай: па-першае, яно было больш цвёрдым і трывалым, а па-другое, сустракалася на нашых землях амаль паўсюдна.

Плямёны, што насялялі паўднёвую частку Беларусі, авалодалі навыкамі вытворчасці і апрацоўкі жалеза ў другой чвэрці І тыс. да н. э. Плямёны астатняй част­кі Беларусі пачалі выкарыстоўваць жалеза ў гаспадарчай дзейнасці ў другой палове І тыс. да н. э. Гэтаму садзейнічалі даступнасць сыравіны і адносна нескладаная тэхналогія выплаўкі жалеза.

Жалеза выраблялі ў печах-домніцах з балотнай руды, якую здабывалі на берагах рэк, азёр і на балотах. Такія печы знойдзены вучонымі на стаянках Лабен­шчына, Канькі і інш. Жалеза з’яўлялася асноўным матэрыялам, з якога рабілі зброю — ​наканечнікі стрэл і дзідаў (коп’яў), баявыя сякеры, нажы і інш.

Насельніцтва ў жалезным веку пачало асвойваць новыя мясціны для жыцця і сяліцца на ўзвышшах, якія знаходзіліся далей ад буйны́х рэк. Такія паселішчы маглі мець складаныя абарончыя збудаванні — ​моцныя валы і равы. Навукоўцы называюць такія месцы «гарадзішчамі». Падчас археалагічных раскопак вучоныя знайшлі сляды шматлікіх пажараў і паўторнага аднаўлення абарончых умацаванняў, што сведчыць пра ваенныя канфлікты паміж плямёнамі.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.