Насельніцтва Беларусі ў бронзавым веку

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Насельніцтва Беларусі ў бронзавым веку. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

Бронзавы век — ​адзін з найважнейшых перыядаў у гісторыі першабытнага грамадства, бо ён звязаны з узнік­неннем металургіі, апрацоўкай і выкарыстаннем медзі і бронзы. У гэты час завяршыўся пераход да вытворчых формаў гаспадаркі; менавіта ў бронзавым веку сфар­міраваліся шматлікія сучасныя народы.

 

Пераварот у першабытнай тэхніцы зрабіла новае вынаходства: у медзь сталі дадаваць волава і атрымалі больш трывалы метал — ​бронзу. Але для Беларусі паняцце «бронзавы век» даволі ўмоўнае, бо мясцовай сыравіны для вырабу бронзы (медзі і волава) у Беларусі не было. Усе бронзавыя прадметы, знойдзеныя археолагамі, былі або прывазныя, або створаныя з прывазной сыравіны, радовішчы якой знаходзіліся ў Карпатах ці на Каўказе. Таму бронзавыя прылады працы не змаглі выцесніць каменныя. Лічыцца, што менавіта ў бронзавым веку апрацоўка каменю дасягнула свайго найвышэйшага ўзроўню. Першыя металічныя вырабы з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ў Верхнім Падняпроўі.

 

У бронзавым веку паўсюдна пашырыўся разнастайны пласкадонны посуд: міскі, друшлякі, гаршкі, кубкі. Гэта было выклікана з’яўлен­нем агнішчаў з роўнай паверхняй, сталоў і новых відаў ежы. Людзі жылі ў невялікіх умацаваных пасе­лішчах, якія размяшчаліся пасярод рачных далін. Лічыцца, што іх жытлы ўяўлялі сабой невялікія прамавугольныя драўляныя збудаванні слупавой канструкцыі, зямлянкі або паўзямлянкі з адным ці двума памяшканнямі. Такія жытлы мелі двух­схільны дах. Побач з жытлом размяшчаліся га­спадарчыя пабудовы, дзе захоўвалі сена, салому, зерне. Вакол паселішча ўзводзілі агароджу.

Першабытная замкнёнасць плямёнаў па­ступова парушалася, далёкія плямёны пераймалі вынаходствы адно ў аднаго. У выніку ў бронзавым веку склаліся вялікія групы людзей, якія размаўлялі, знаёміліся паміж сабой, абменьваліся, выпрацоўвалі словы на агульнай, зразумелай усім мове.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Насельніцтва Беларусі ў бронзавым веку

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.