Рэлігійныя ўяўленні і духоўная культура старажытнага насельніцтва Беларусі. Міфалогія

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Рэлігійныя ўяўленні і духоўная культура старажытнага насельніцтва Беларусі. Міфалогія. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-05
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

У першабытным грамадстве міфалогія з’яўлялася асноўным спосабам асэнсавання чалавекам навакольнага свету. Былі шырока распаўсюджаны міфы пра дрэвы (дуб, бярозу) і расліны (папараць-кветку), пра паходжанне асобных рэк, азёр, балот. Існавалі шматлікія паданні пра русалак, лесавікоў, дамавікоў.

Беларуская міфалогія захавалася ў традыцыйнай народнай культуры і знайшла сваё адлюстраванне ў фальклоры. Элементы міфалогіі прысутнічаюць у казках, замовах, купальскіх, вясельных песнях, пахавальных галашэннях. Напрыклад, чарадзейныя казкі ўтрымліваюць характарыстыку міфічных персанажаў, каляндарна-абрадавая паэзія адлюстроўвае міфічны змест абрадаў, да якіх яна адносіцца, а замовы даюць магічныя словы-формулы. Міфы, нават самыя фантастычныя, дапамагаюць асэнсаваць гісторыю беларускай народнай культуры.

 

 

Шмат міфаў у беларусаў прысвечаны душам памерлых продкаў — дзядам. Існуюць міфы, якія сведчаць пра існаванне старажытных вераванняў аб нашых продках у абліччы жывёл. Кіравалі светам старэйшыя багі. За імі стаяў шэраг ніжэйшых божастваў і духаў, якія былі ў старэйшых на паслугах. Кожны з багоў
і божастваў меў сваё прызначэнне і пэўным чынам уплываў на жыццё чалавека. Беларусы аднолькава шанавалі і добрых, і злых багоў, але перавагу аддавалі першым за іх «людскасць», набліжанасць да людзей.

 

Значнае месца ў міфалогіі беларусаў адведзена міфам пра чараўнікоў — ​людзей, якія маглі паспрачацца з духамі або прымусіць іх выконваць волю чалавека.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Рэлігійныя ўяўленні і духоўная культура старажытнага насельніцтва Беларусі. Міфалогія

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.