Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Палітык і эканаміст Ян Абрамовіч 0 за 24 часа
Ян Абрамовіч (? -- 1602), ваявода смаленскі, гэрбу Ястраб. Пра ягоную маладосьць і сям'ю мы маем ня шмат зьвестак. Абрамовіч быў выхаваны пры двары князя Мікалая Радзівіла Рудога, віленскага ваяводы, і ўсё жыцьцё быў зьвязаны з гэтым родам. Разам з Радзівілам браў удзел у вайсковых выправах на Маскву. Гэтае сяброўства пэўна грунтавалася на веравызнаньні. Абрамовіч разам з Радзівіламі быў адным з галоўных лідараў кальвінства ў Беларусі. Першыя зьвесткі, вядомыя з крыніцаў, кажуць, што Абрамовіч займаў з пратэкцыі Радзівіла, пасады лідзкага старосты, войскага й віленскага намесьніка ў 1580 г. На гэтай пасадзе ён уразіў біскупа Юрая Радзівіла, калі "стаўленьнікам герытыкоў будучы, ягонай біскупскай уладзе не супраціўляўся". Дзякуючы Радзівілаўскай падтрымцы прасоўваўся ўсё вышэй у сваёй кар'еры: атрымаў вэндэнскае староства; пасьля 1590 г. кіраўніцтва дэрпцкае, да 1596 г.; у 1593 г. становіцца ваяводам менскім; 1596 г. ваяводам смаленскім.
Зaлaты Вeк Бeлapyci i cyчacнacьць 0 за 24 часа
Знaкaмiты pacейcкi фiлёзaф Бяpдзяeў пicaў нeкaлi, штo гicтopык - гэтa пpapoк, якi глядзiць нaзaд. Aдкpывaючы кaнкpэтныя гістapычныя фaкты, ён yзнaўляе пepaд нaмi pэaльнyю кapцiнy мiнyлaгa. Пpapoкaм, якi rлядзiць нaпepaд, мoжнa былo б тaды нaзвaць фiлёзaфа, якi нaм мaлюe кapцiнy бyдyчaгa, aлe кapцiнy, нaaдвapoт, iдэaльнyю, выкaнaнyю пepaвaжнa ў aгyльныx, aбcтpaктныx pыcax. Icьцiнa, aднaк, icнye тoлькi ў aдзiнcтвe iдэaльнaгa i pэaльнaгa, aгyльнага i acобнага, i фiлёзaф з гicтopыкам тaмy заканамерна ўзaeмaдaпaўняюць aдзін дpyгoгa.
Пратэстанцкая этыка і праблемы сучаснага гарамадзтва 0 за 24 часа
Самая важная праблема - гэта эфэктыўнасьць сьветапогляду: які сьветапогляд лепшы і ў якой ступені ён уплывае на жыцьцё асобных людзей і на жыцьцё грамадзтва ў цэлым. Другое пытаньне, важнае для нас, для пратэстантаў: ці можам мы, эвангельскія хрысьціяне, сёньня зрабіць унёсак у разьвіцьцё нашай культуры, у разьвіцьцё дзяржаўнасьці, у разьвіцьцё этыкі. Мы зьвяртаемся ў мінулае, у XVI стагодзьдзе дзеля таго, каб знайсьці якія-небудзь аспэкты гэтай культуры і, магчыма, перанесьці іх у наш час.
Рэфармацыя - аднаўленьне першапачтковага вобразу 0 за 24 часа
Эпоха Рэфармацыі, XVI стагодзьдзе, зьяўляецца адным з ключавых пэрыядаў сусьветнай гісторыі. Нямецкі філёзаф Гегель назваў Рэфармацыю сэнсам гісторыі Новага Часу. Сапраўды, калі мы паглядзім на вытокі сёньняшняй заходняй цывілізацыі, мы ўбачым, што менавіта Рэфармацыя заклала асновы ўсяго, без чаго зараз немагчыма ўявіць жыцьцё чалавецтва. На жаль, у часы панаваньня камуністычнай ідэалёгіі, а можа і раней, як у звычайных людзей, так і ў навукоўцаў склалася мноства стэрэатыпаў пра Рэфармацыю, якія ня толькі не дапамагаюць зразумець гэтую зьяву, але часта вельмі істотна скажаюць яе сутнасьць. На Рэфармацыю глядзяць або як на бунт супраць царквы, каб вызваліцца з-пад рэлігійнага кантроля, або як на нейкую сацыяльную зьяву, якая абумоўленая палітычнымі ці эканамічнымі інтарэсамі буржуазіі і некаторых правіцеляў, каторыя прагнулі "таннай царквы", "падпарадкаванай сабе царквы", "царкоўных земляў" і г.д.
З гісторыі рэфармацыйнага кнігадрукаваньня ў Беларусі (другая палова XVI - першая палова XVII стст.) 0 за 24 часа
Для прапаганды рэфармацыйных ідэяў у 1553 г. пры падтрымцы Радзівіла Чорнага была заснаваная першая на тэрыторыі Беларусі друкарня, якая была таксама першай рэфармацыйнай друкарняй у землях ВКЛ. У Берасьці працавалі запрошаныя Радзівілам з Польшчы друкары Бярнар Ваявудка (1553-1554), Станіслаў Мурмеліюс (1558-1561?) і таленавіты паэт, перакладчык і кампазітар Цыпрыян Базылік (1562-1570).
Кальвінскія зборы ў Вялікім Княстве Літоўскім (спiс) 0 за 24 часа
Паводле Lukaszewicz J. Dzieje kosciolow wyznania helweckiego w Litwie. T. 1-2. Poznan, 1842.
Протестантская этика и проблемы современного общества 0 за 24 часа
Самая важная проблема вообще - это эффективность мировоззрения: какое мировоззрение лучше и в какой мере оно влияет на жизнь отдельных людей и на жизнь общества в целом. Второй вопрос, который важен для нас, для протестантов: можем ли мы, евангельские христиане, сегодня внести вклад в развитие нашей культуры, в развитие государственности, в развитие этики. Мы обращаемся в прошлое, в XVI век для того, чтобы найти какие-то аспекты этой культуры и, возможно, перенести их в наше время.
Сіла і Слова ў гісторыі рэфармацыйнага руху ў Беларусі 0 за 24 часа
На XYI ст. прыпадае "залаты век" у Еўропе. І не столькі таму, што над ёй праліўся "залаты дождж" пасля вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Слова (згода, пагадненне, кампраміс, узаемаразуменне і узаемапавага) тады брала верх над Сілай. Пераважала рэлігійная талерантнасць. Там, дзе рэлігійны плюралізм быў мацнейшым, рэфармацыйны рух прыводзіў да дамінацыі пратэстантызму. Мадэрнізаванае хрысціянства замацавалася на поўначы Еўропы, у тым ліку Галандыі і Англіі, якія сталі лідэрамі эканамічнага развіцця.
Лёгіка гісторыі 0 за 24 часа
Залаты Век, XVI ст.- гэта ўздым у розных сфэрах жыцьця грамадзтва, гэта стагодзьдзе, якім мы можам ганарыцца. Наступныя стагодзьдзі - гэта час, у якім даволі рэзка пачынаецца пэрманэнтны крызыс беларускае нацыі, аб якім можна сказаць, што ён не закончыўся і цяпер. Адначасова XVI ст. - гэта стагодзьдзе хрысьціянскай веры. Веры, зьвязанай з Бібліяй. І ня проста стагодзьдзе пратэстанцкай веры. Рэфармацыя - гэта не веравызнаньне, гэта ня нейкая канфэсія. Рэфармацыя - гэта ідэя, ідэя вяртаньня да першапачатковага хрысьціянства.
Стан беларускай мовы і перакладная літаратура XV-XVI стст. як паказальнікі магутнасці ВКЛ і яго ўплыву на ўсходнюю культуру 0 за 24 часа
Гісторыя развіцця беларускай мовы мае неаднародны характар. Так, на працягу існавання беларуская мова мела як перыяды хуткага развіцця, так і доўгага заняпаду. Вытокі беларускай мовы сягаюць у Х-ХІІІ ст.






Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций