Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Доукмент по истории Беларуси: "Вызнаньне хрысьціянскага збору Вялікага Княства: аб уладзе і ўсялякім урадзе коратка пацьверджанае Сьвятым Пісьмом" 0 за 24 часа
Фундамант нашага хрысьціянскага набажэнства наступны: вучыць, верыць і вызнаваць пра кожную рэч гэтак, як вучыць, верыць і вызнае Сьвятое Пісьмо -- Стары і Новы Запавет. Таму і аб урадзе, дзеля якога зараз паміж намі - вернікамі ў адзінага Бога, палякамі й ліцьвінамі,- разгарэлася спрэчка, належыць вучьшь, верыць і вызнаваць ня інакш як пра тое падаецца ў Сьвятым Пісьме.
Документ по истории Беларуси: "Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасьці" 0 за 24 часа
Самаму знакамітаму і шляхетнаму, дабрачыннаму і пабожнаму пану Пятру Гарайскаму з Гараяў, вартаму найглыбокшай пашаны.
Прысьвячэньне Статута 1588 Жыгімонту III 0 за 24 часа
Аутар дакумента: Леў Сапега.
Тастамэнт Яна Глябовіча, ваяводы троцкага 2 за 24 часа
Вільня, 28 ліпеня 1590 году.
Марцін Лютар 0 за 24 часа
Марцін Лютар нардзіўся 10 лістапада 1483 г. у Эйслебене (Усходняя Нямеччына). Ён зьбіраўся стаць юрыстам, аднак стаў манахам. Ён далучыўся да манахаў-аўгустынаў у Эрфурце і там пачаў вывучаць тэалёгію. Праз некаторы час ён стаў прафэсарам тэалёгіі ў нядаўна заснаваным унівэрсітэце гораду Вітэнбэргу. Але Лютар меў свае праблемы. Яго вучылі, што для таго, каб дагадзіць Богу і заваяваць Ягоную Ласку, чалавек павінны імкнуцца "з усяе моцы рабіць дабро", што прадугледжвала і любіць Бога перадусім. Аднак такі Бог паўстаў перад Лютарам як судзьдзя, які ўзважвае ягоныя заслугі. Лютар пачуваўся так, быццам трапіў у пастку: ён ня мог любіць такога Бога, Які асуджаў яго і Які ня мог прыняць яго, пакуль ён не палюбіць Яго.
Васіль Цяпінскі 0 за 24 часа
Васіль Цяпінскі нарадзіўся напрыканцы 30-х гг. XVI ст. у сям'і небагатага шляхціца Мікалая Цяпінскага і яго жонкі Матроны ў іхным родавым маёнтку Цяпін. Вёску Цяпін і сёньня можна бяз цяжкасьці знайсьці побач з шашой Лепель-Ворша за 22 км. ад Лепеля і за 8 км. ад Чашнікаў. Калі збочыць з шашы і праехаць блізу аднаго кілямэтра ў напрамку да Цяпіна, то зьлева можна ўбачыць месца, дзе стаяў дом Цяпінскіх, і "панскі гасьцінец", што вядзе да яго (насыпаную дарогу ХVI ст.). Акрамя гэтага, проста за 10 мэтраў ад вясковай дарогі - руіны кальвінскага збору XVI ст. Каму ён толькі не належыў за ўсю сваю гісторыю! Але ня здолеў перажыць усіх забурэньняў гісторыі, і зь цягам часу разваліўся.
Ян Глябовіч, менскі кашталян 0 за 24 часа
За больш чым тысячагадовую гісторыю Беларусь мела чатыры сталіцы: Полацк, Наваградак, Вільню і Менск. Кожная зь іх мае сваё месца ў гісторыі нашае краіны. Полацк - сталіца старажытнабеларускага Полацкага княства, Наваградак і Вільня - сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, беларускай дзяржавы XIII - XVIII стст.. Што тычыцца Менску, дык ён доўга нічым не вылучаўся сярод іншых гарадоў. Але дзякуючы Яну Глябовічу, які жыў у славутым XVI ст., Менск стаў вядомым ва ўсім Вялікім Княстве.
Мікалай Радзівіл Чорны, или Некаранаваны кароль Беларусі 0 за 24 часа
XVI стагодзьдзе — асаблівы век у гісторыі нашай краіны. Многія пакаленьні беларусаў зьвяртаюцца да таго часу ў пошуках сваёй тоеснасьці, сваіх вытокаў. І насамрэч, на XVI стагодзьдзе прыходзіцца большасьць падзеяў і зьяваў, якія сфармавалі беларусаў як нацыю, не дазволілі зьнікнуць на шматлікіх паваротах гісторыі. Сярод гэтых падзеяў найважнейшую ролю мае Рэфармацыя, якой літаральна дыхала беларускае грамадзтва XVI стагодзьдзя. Дзеячы Рэфармацыі зрабілі велізарны ўнёсак у духовае, палітычнае, эканамічнае, культурнае разьвіцьцё краіны. Найбольш выбітныя асобы таго часу (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, князі Радзівілы, Астафей Валовіч) былі знакамітыя ня толькі сваёй грамадзкай і культурнай дзейнасьцю, але і актыўнай пазыцыяй у справе рэформы царквы. Першым у гэтым шэрагу, безумоўна, стаіць Мікалай Радзівіл Чорны – канцлер Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі, заснавальнік нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, чалавек, якога называлі некаранаваным каралём Беларусі, апосталам Рэфармацыі.
Крыштап Мікалай Дарагастайскі, аўтар "Гіпікі" 0 за 24 часа
Гісторыкі й пісьменьнікі пакуль, здаецца, абыходзяць увагай род Дарагастайскіх, а шкада. Часьцей згадваюць адным-двума радкамі вялікага маршалка літоўскага Крыштапа Мікалая Дарагастайскага (1562 -- 1615), найперш як аўтара "Гіпікі, альбо Кнігі пра коней".
Навошта каню крылы, альбо ўшанаваньне Багуслава Радзівіла 0 за 24 часа
Сярод іншых гарадоў Беларусі Слуцак мае адзін з самых паэтычных і загадкавых гэрбаў - срэбны крылаты конь (Пэгас) на блакітным полі, накрыты чырвонай гунькай, на якой над княжацкай каронай разьмешчана манаграма. Выяву гарадзкога гэрбу Слуцку з розных гістарычных крыніцаў узнавіў вядомы спэцыяліст па геральдыцы Анатоль Цітоў, які прысьвяціў гэтай тэме асобны артыкул, зьмешчаны ў пятым нумары "Спадчыны" летась. У ім шмат цікавага і слушнага, аднак... Вось якую гіпотэзу, зьвязаную з "вытворчай сымболікай", прапануе дасьледчык пра паходжаньне гэтага гэрбу. Спасылаючыся на інфармацыю А. Грыцкевіча, што ў 1661 - 1801 гг. у Слуцку "найбольшая колькасьць рамесьнікаў была занята ў гарбарстве (40 - 50%, а паводле дадзеаных 1737 і 1765 гг. нават крыху болей за 50 %).






Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций