Віцебск

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віцебск. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Віцебск (цяпер горад, цэнтр Віцеб-скай вобл., Рэспубліка Беларусь), горад, цэнтр Віцебскага ваяв., на р. Зах. Дзвіна. В. (летапісны Відбеск, Відебск, Вітьбеск.Вітепеск), паводле падання, зафіксаванага ў Віцебскім летапісе 18 ст., заснаваны вял. княгіняй Вольгай у 974 (947?). Назвуатрымаўадр. Віцьба. Займаў важнае месца на шляху «з варагаў угрэкі»,тамуда 1021 належаўвял. князям кіеўскім. У1021 вял. кіеўскі кн. Яраслаў Мудры перадаў В. полацкаму кн. Брачы-славу Ізяславічу. Пасля смерці полацкага кн. Усяслава Брачыславіча (1101) В. стаў цэнтрам удзельнага Віцебскага княства. 3 1318 у В. княжыў Яраслаў Васілевіч, які аддаў сваю дачку Марыю замуж за крэўскага князя Альгерда,сына Гедзіміна. У 1320 В. пасля смерці кн. Яраслава адышоў у спадчыну Марыі Яраслаўне, віцебскім князем стаў яе муж, вял. князь Альгерд. У 1341 віцябляне на чале з Альгердамдапамагалі Псковуўбарацьбе супраць крыжакоў. 3 1345 горадам валодаў кн. Андрэй Альгердавіч. Пазней другая жонка Альгерда цвярская княжна Ульяна атрымала В. у пажыццёвае ўладанне (да 1393). У 1370-я г. В. валодаў Ягайла. Гіст. крыніцы паведамляюць, што ў 1351 у В. закончана будаўніцтва мураваных Верхняга i Ніжняга замкаў (гл. Віцебскія замкі), княжацкага палаца. Есць падставы меркаваць, што яшчэ адзін мураваны пояс абароны быў створаны па краі гары Ламіхі. Пра «трм стены камены» ў В. згадваецца таксама ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх i блізкіх» (канец 14 ст.). Віцебскі абарончы комплекс быў адным з самых магутных у цэнтр. i ўсх. Беларусі. Агульная даўжыня ўмацаванняў складала 1,75 км. Магутнасцьі непрыс-тупнасць горада пацвярджаецца шматлі-кімі i працяглымі аблогамі, якім проці-стаялі замкі з канца 14 ст. У гэты час В. стаў цэнтрам міжусобнай барацьбы паміж сынамі i суродзічамі Альгерда за права валодання гэтым важным гандлёвым і стратэгічным пунктам усх. Беларусі. У 1393 яго ненадоўга захапіў кн. Свідры-гайла, які паспяхова адбіваў штурмы войск кааліцыі 3 князёў — Вітаўта, Скіргайлы i смаленскага Юрыя Свята-славіча. Толькі пасля 4-тыднёвай аблогі з вял. цяжкасцямі быўузяты Ніжні замак. Потым Вітаўт «заточів дела в церкін мурованой в Ннжнем замку разбмвал мур замку Вышнего беспрестанно». Зрабіўшы праломы ў сценах i вежах Верхняга замка, войска асаджаўшых пачало рыхтавацца да вальнага штурму, але моцны голад прымусіў віцяблян здаць замак без бою. У 1396 Свідрыгайла са згоды гараджан зноў заняў В., i войску Вітаўта яшчэ раз давялося штурмаваць горад. Ніжні замак быў узяты пасля 30-дзённай асады i вальнага штурму. Упартае супраціўленне аказалі абаронцы Верхняга замка. У выніку знаходжання тут вял. колькасці жыхароўбыла зроблена спроба вывесці жанчын і дзяцей. Аднак у адчыненай з гэтай мэтай браме здарылася замінка, i асаджаўшыя ўварваліся ўнутр замка. 3 14 ст. В. — цэнтр Віцебскага павета. У 1435 Свідрыгайла ўтрзці раз захапіў В. Горад 6 тыдняў быў у аблозе, але войска вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча ўзяць яго не змагло. Толькі ў 1437 «полочане н вмтебідане, не маючк собе ннотколь помочм, поддалмся велмкому князю Жмгнмонту». 3 сярэдзіны 15 ст. В. паступова адраджаецца, павялічваецца колькасць яго жыхароў. У 1441 ён быў у ліку 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ. У1444 устаўнай граматай вял. кн. Казіміра Ягелончыка В. нададзена абмежаванае самакіраванне. Грамата фактычна зафік-савала аўтаномію Віцебскай зямлі i значныя правы мясц. феадалаў, баяр мяшчан.у т.л. права суда над гараджанамі i права свабоднага гандлюў межах ВКЛ. Ваявода прызначаўся ў В. са згоды ві-цяблян («по мх воле»), a непажаданы змяняўся вял. князем na патрабаванні апошніх. Вял. князь абавязваў новапры-значанага ваяводу, каб той «прмехавшм... первого дня в Вшебску, целовал крест ему м вмтебляном нашмм». Адным з патрабаванняў да мясц. жыхароў быў удзел у ваен. паходах: «А на войну быш мм с намм посполу готовый». Паводле прывілея 1447 гораду i мяшчанам давалі-ся дадатковыя льготы. У1451 i 1469 вял. князь ВКЛ i кароль Польшчы Казімір IV інспектаваўумацаванні парубежнага В. Пазней новыя ўстаўныя граматы выдава-ліся гораду ў 1503 вял. кн. Аляксандрам (гл. Віцебскае права), a таксама ў 1509, 1541, 1547 i 1561. Яны гарантавалі недатыкальнасць зямельных уладанняў феадалаўі мяшчан В. i Віцебскай зямлі, правы бяспошліннага гандлю i свабод-нага выезду з горада ў межах дзяржавы (віцябляніну «путь чмст, куды хочет»). У 1480 Казімір IV аддаў В. братам вял. кн. маскоўскага Івана III — Андрэю Вялікаму i Барысу, якія паднялі мяцеж супраць Івана III. Гэта ледзь не стала прычынай вайны, але праз год рус. князі памірыліся з Іванам III i ад'ехалі дамоў. У 16 ст. В. меў уласную адміністрацыю i суд, у структуры гар. самакіравання захаваліся традыцыйныя i характэрныя для часоў веча пасады: дзесятнік, сотнік, «муж»-старэйшына. Вінаватых маглі «судмтм л казнмтм в Вмтебску по мх праву». Гараджане выбіралі са свайго асяроддзя войта, якога потым зацвярджаў вял. князь. У15—16 ст. В. стаў буйным гандлё-вым i рамесным цэнтрам. Гандлёвыя шляхі з яго працягнуліся не толькі па тэр. ВКЛ, але i ў краіны Прыбалтыкі, у Германію, Чэхію, Італію, Венгрыю, Маскоўскую дзяржаву i інш. Найб. інтэнсіўна гандля-валі з Цвер'ю, Ноўгарадам i Псковам, з якімі ў 1420—40-я г. заключаліся дагаворы. Віцебскія купцы вывозілі ў pac. гарады мясц. прадукцыю (збожжа, крупы, гарох, канапляны i льняны алей, хмель, пяньку, паташ, футра) i закупленыя ў замежных купцоў на перапродажтавары (сукно, шаўковуюі мультановуютканіну, золата, каштоўныя камяні, жэмчуг, усх. прыправы). У горадзе павялічылася колькасць рамеснікаў, з'явіліся цэхі кавалёў, ганчароў, гарбароў, сталяроў, збройнікаў, кафляроў i інш. Выраслі новыя пасады — Узгорскі, Кстоўскі, Задунайскі, Заручайскі, слабада Русь на правым беразе Дзвіны. Які інш. гарады Беларусі, В. меў стройную сістэму арганізацыі абароны. Янаўключала гар. апалчэнне (падзялялася на дзесяткі i сотні), конныхмяшчан i гарнізон наёмнага войска (у час ваен. дзеянняў стаяў звычайнаўзамках). Наёмнікі набіраліся ў Германіі, Італіі, Чэхіі, Венгрыі, Галандыі. Вядомы сотні Узгорская, Верхняга замка, Задзвінская, Задунайская, Заручайская. 3 пач. 16 ст. В. апынуўся ў паласе частых ваен. паходаў pac. ваявод. У 1502 яны спалілі прадмесці горада. У 1516 В. вытрымаў працяглую аблогу, нягледзячы на недахоп артылерыі i харчавання. Чарговы напад адбыўся ў 1519, быўўзяты Ніжні замак, дзе загінула шматжыхароў. Уцалелыя адседзеліся ў Верхнім замку. У 1534 кн. Б.І.Гарбаты разам з наўгародска-пскоўскай раццю спустошыў усе ваколіцы горада, аднак авалодаць ім не здолеў. У ліп. 1535 pac. ваяводы Кісліца i Ляцкі з 40-тысячным войскам i 40 гарматамі прыйшлі ў Вял. Лукі, адкуль збіраліся рушыць на В. Частка жыхароў В. з намеснікам ваяводы Васількам, баярамі i купцамі гатовы былі здаць горад без бою. Гэты летні паход Кісліцы i Ляцкага, відаць, не адбыўся. Аднак у канцы ліст. 1535 наўгародска-пскоўская раць на чале з Гарбатым i 10 князямі спустошыла Віцебшчыну i «воевалм Вмтепскме места». Летам 1536 войска кн. Гаранскага i Барбашова спаліла віцебскі пасад, узяло ў палон многіх гараджан i валашчан, захапіла вял. трафеі, але Верхнім i Ніжнім замкамі не авало-дала. У Інфлянцкую вайну1558—82 pac. войскам таксама не ўдалося заняць В., хоць яны тройчы асаджалі горад. У канцы мая 1562 вял. войска на чале з кн. А.М.Курбскім «с товарыідн» хадзіла ад Вял. Лук да В. Ратныя людзі «острог взялн м пожглм посады у города у Вшебска все пожглм л наряду в остроге поммалм л людей в остроге многкх побнлн л села м деревнм около Вмтебска пожглн м повоевалн места многне. A назад мдучм от Внтебска,... многке лтовскме меаа повоевалм, м прншлм дал Бог, на Лукм здорово». Пасля нападу на В. у 1563 пачалася маравая пошасць,якая цалкам абязлюдзіла горад. У выніку аблогі ў 1568 значную частку В. спаліла 6-тысячнае войска кн. Шарамецева, Бутурліна i Сабурава. Верхні замак вытрымаў 3-дзённую аблогу.

У пач. 16 ст. заснавана Віцебскае ваяводства. Тады ж зацверджаны герб ваяводства — «Пагоня». У 1503 i 1509 горадудадзены прывілеі,якія рэгулявалі ўнутраны парадак i адносіны з веліка-княжацкай уладай. 17.3.1597 Жыгімонт III Ваза даў В. магдэбургскае права, дзе выказвалася надзея, што жыхары горада пасля яго атрымання «не только стан свой лепшым учннялн, алетеж кгды ся размно-жать м в маентнос™ запомогуться л место нашо тамошнее, на котором нам н Речн Посполнтой не мало залежмт за часом лепей іл досконалей обваровано п в большую беспечность протмв каждого непрнятеля прмведено метн могут». В. атрымаў уласны герб — «в блокмтном полю образ святого Спаса Збавнтеля нашого м прн том зараз трохм нмжей меч голый червоный, што ся маеть разуметь кровавый», — a таксама харугву, пад якую мяшчане станавіліся «под час посполн-того рушенья м потребы военное». Харугвы атрымалі i ўсе рамесныя цэхі. Паводле магдэбургскага прывілея В. дазвалялася мець сваю пячатку, ратушу i гасціны двор, штогод праводзіць кірмаш. Органам гар. самакіравання стаў мап'ст-рат, што складаўся з радцаў i лаўнікаў на чале з войтам. Аднак В. страціў права выбіраць войта, якога цяпер прызначаў вял. князь. Акрамя таго, ён падараваў В. за ваен. заслугі загарадны палац Лукішкі з прылеглымі вёскамі i перавозам цераз р. Лучоса. У В. было шмат юрыдык. Грамата на магдэбургскае права значна абмежавала ix правы,ураўнавала гара-джан пад уладай магістрата, садзейнічала ўздыму эканомікі, ажыўленню гандлю. У 1602 В. абрабаваны запарожскімі казакамі на чале з атаманам Дубінай, якія вярталіся дадому з вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29. На гэтай жа вайне віцебская мяшчанская харугва колькасцю 500 чал. пад каман-даваннем Марка Ілы'чаЛыткі авалодала ў 1605 замкам Феліна, за што Лытка быў уведзены ў шляхецтва i атрымаў прозві-шча Фелінскі. 3 2-й пал. 16 ст. В. стано-віцца месцам дзеяння розных рэліг. плыняў у хрысціянстве. У 1562 тут утварылася абшчына кальвіністаў, куды ўваходзілі багатыя гараджане i члены магістрата — бурмістры i радцы. У 2-й пал. 16—1-й пал. 17 ст. распаўсюдзіліся правасл. брацтвы, якія адкрывалі школы, імкнуліся да захавання бел. мовы i куль-туры, выступалі супраць акаталічвання i паланізацыі, прызнання уніяцкай царк-вы. 12.11.1623 у В. ўспыхнуў бунт супраць полацкага уніяцкага архіепіскапа Іаса-фата Кунцэвіча (гл. Віцебскае паўстанне 1623). Ён быў задушаны каралеўскім войскам, a горад пазбаўлены магдэ-бургскага права. Яно было вернута В. толькі ў 1644 разам з правам бяс-пошліннага гандлю ў межах ВКЛ.

У сярэдзіне 17 ст. ў В. налічвалася больш за 1 тыс. дамоў, каля 10 тыс. жыхароў. Тут развіваліся гарбарнае, ганчарнае, кафлянае, васкабойнае рамёствы, дрэва- i металаапрацоўка, кушнерская справа, мёда- i піваварэнне іінш. Найб. суровыя выпрабаванні выпалі на долю віцяблян у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Пасля амаль 3-месячнай аблогі 20-тысячнае войска pac. ваявод i ўкр. казакоў 22.11.1654 узяло В. штурмам. У баях жыхары, хоць i пакутавалі ад голаду i недахопу зброі, паказалі мужнасць i гераізм i ў большасці сваёй загінулі. Значная частка шляхты i яўрэяўтрапіла ў палон. Шмат віцебскіх рамеснікаў (збройнікі, ювеліры, разьбяры па дрэве i косці i інш.) былі прымусова адпраўлены ў Маскву на работы ў розных царскіх прыказах. Тых жыхароў, што засталіся ў горадзе, pac. ваяводы прыму-сілі прысягнуць цару. Акупацыя В. працягвалася 13 гадоў, вернуты Рэчы Паспалітай паводле Андросаўскага перамір'я 1667. У1682 адкрыты Віцебскі езуіцкі калегіум. У Паўночную вайну 1700—21 у В. ў 1701 знаходзіўся штаб pac. арміі. Тройчы тут быў Пётр I. У ходзе вайны В. быў на баку польскага караля Станіслава Ляшчынскага, саюзніка шведскага караля Карла XII, якому горад перадаў 7 тыс. талераў. За гэта па загадзе Пятра I карны атрад калмыкаў на чале з капітанам Салаўёвым 28.9.1708 спаліў горад. Згарэлі замкі, ратуша, крамы,усе пасады, 12 цэркваў, 4 касцёлы. Уцалела толькі Зарэчча, якое адкупілася за 600 та-лераў бітых. 3 гэтага часу пачаўся заня-пад эканомікі В., які да таго ж часта цярпеў ад пажараў. 2.5.1752 згарэлі замак, Блага-вешчанская царква, плябанія, комп-лекс езуіцкіх будынкаў, многа дамоў, 6.5.1757 — рэшткі замка, 12.5.1757 — большая частка Верхняга замка, 3 царквы, 2 касцёлы. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспа-літай (1772) В. у складзе Pac. імперыі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віцебск

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.