Вітаўт

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вітаўт. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г. →

Вітаўт Вітаўт (у каталіцтве Віганд i Аляк-сандр,у праваслаўі Аляксандр; 1350— 27.10.1430), вялікі князь літоўскі [1392— 1430, фармальна з 1401]. Сын Кейстута, стрыечны брагЯгайлы. Адзін з выдатных дзярж. дзеячаў ВКЛ, за сваю дзейнасць атрымаў найменне Вялікі.

3 маладых гадоў удзельнічаў у войнах супраць Маскоўскага вял. княства i Тэўтонскага ордэна.

У1374 атрымаў у валоданне Гарадзенскае княства. Пасля смерці вял. кн. Альгерда (1377) падтрымаў свайго бацьку ў барацьбе за трон. У1382 В, з Кейстутам у час перагавораў з Ягайлам у Вільні былі схоплены i адпраўлены ў Крэўскі замак, дзе Кейстут быў задушаны, a В., пера-апрануўшыся пры дапамозе жонкі, здолеў уцячы. Праз Берасце i Мазовію прыбыў у Прусію, стаў саюзнікам Тэўтонскага ордэна ў барацьбе супраць Ягайлы.

21.10.1383 прыняў каталіцтваіімя Віганд. Разам з крыжакамі ўдзельнічаў са сваім атрадам у паходзе на Літву. У 1384 заключыў з ордэнам пагадненне, абавя-заўся быць яго васалам i аддаў крыжакам Жамойць. Не давяраючы крыжакам, В. прыняў прапанову Ягайлы заключыць мір i выступіў супраць ордэна. Ад Ягайлы ён атрымаў Гарадзенскае княства i Берасцейскую зямлю (Гародня, Берасце, Бельск, Дарагічын, Ваўкавыск, Сураж, Камянец). У1384 перайшоўу праваслаўе i атрымаўімя Аляксандр. Прыняўудзел у заключэнні Крэўскайуніі 1385 i разам з Ягайлам i яго братамі зноў прыняў каталіцтва, захаваўшы імя Аляксандр. Не атрымаўшы ад Ягайлы спадчыны свайго бацькі — Троцкага княства, В. зноў у 1388 уцёк у Прусію i з дапамогай крыжакоў пачаў барацьбу супраць Ягайлы. Паступова на яго бок перайшла значная частка баяр, якія выступілі за захаванне незалежнасці ВКЛ ад Польшчы.

Заключыў у 1389 саюз з Тэўтонскім ордэнам, зноў аддаўшы крыжакам Жамойць. У выніку заключанага ў 1391 саюза з Маскоўскім вял. княствам В. выдаўсваю дачку Соф'ю Вітаўтаўну замуж за вял. князя маскоўскага Васіля I. Пасля доўгай барацьбы,якая суправаджалася захопам замкаўі гарадоў, абодва бакі пайшлі на замірэнне. Было заключана Востраўскае пагадненне 1392, паводле якога В. разарваў саюз з крыжакамі i стаў намес-нікам Ягайлы ў ВКЛ, прызнаўшы сябе васалам польскага караля. Аднак ВКЛ фактычна захавала сваю самастойнасць, a В. стаў вял. князем. Ён вёўсамастойную ўнутр. i знешнюю палітыку, ажыццяўляў цэнтралізацыю дзяржавы, паступова ліквідуючы буйныя ўдзельныя княствы i аддаючы родным i стрыечным братам менш значныя ўдзелы. Тым самым В. падпарадкоўваў сабе бел. i ўкр. землі i станавіўся незалежным ад Ягайлы i Польшчы.

Для правядзення больш актыў-най палітыкі на Усходзе В. заключыў з Тэўтонскім ордэнам Салінскідагавор 1398, зноў адмовіўшыся ад часткі Жамойці.

У 1395 ён падпарадкаваў Смаленскае княства, a ў 1398 дамогся прызнання залежнасці Ноўгарада Вялікага ад ВКЛ. Каб аднавіць на троне Залатой Арды свайго стаўленіка хана Тахтамыша, В. арганізаваў вял. паходу паўд. стэпы,які закончыўся паражэннем у бітве на Ворснле 1399. У выніку наступ на паўд.-ўсх. напрамку быў спынены, аднак В. ўдалося на некалькі дзесяцігоддзяў заняць землі ад Падолля да Чорнага мора каля Днястра. Смаленск i Ноўгарад скарысталі паражэнне войска ВКЛ і адмовіліся ад падпарадкавання ўладзе В. Ён быў вымушаны заключыць з Поль-шчай Віленска-Радамскую унію 1401, атрымаўшы афіцыйна тытул вял. князя літоўскага.

У 1404 В. уключыў Смаленскае княства ў склад ВКЛ канчаткова. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1406—08 Ноўгарад прызнаў вярхоўную ўладу В., граніца паміж ВКЛ i Маскоўскім вял. княствам была вызначана па р. Угра. У сувязі з абвастрэннем адносін ВКЛ i Польшчы з Тэўтонскім ордэнам В. i Ягайла пачалі Вялікую вайну 1409—11. Аб'яднанае войска ВКЛ i Польшчы разграміла ордэн-скія сілы ў Грунвальдскай бітве 1410. Быў заключаны Тарунскі мір 1411. Крыжацкая агрэсія была спынена. Гарадзельскаяунія 1413 замацавалаўладу В.ўВКЛ. В. пачаўправодзіцьусх. палітыку больш актыўна.

Каб мець падтрымку правасл. баярства, у 1416 ён утварыў правасл. мітраполію ў ВКЛ з цэнтрам у Новагародку; мітрапалітам стаў Грыгорый I Цамблак. Найбольшых знешнепаліт. поспехаў В. дамогся ў 1420-я г. Ён прымаў на пасяленне татараў i яўрэяў, падтрым-ліваў татарскіх ханаў, якім даваў часовы прытулак, a потым дапамагаў заняць трон у Залатой Ардзе.

В. падпарадкаваў свайму ўплыву Пскоў i Цвер, пашырыў уплыў на Маскву.

Васіль I звяртаўся да В. ў граматах «Господкн н отец мой», што сведчыла аб пратэктараце вял. князя ВКЛ. В. лічыў зяця сваім васалам. Пасля смерці вял. князя маскоўскага Васіля I (1425) В. згодна з яго тастаментам стаў апекуном малалетняга вял. кн. Васіля II (свайго ўнука) i Маскоўскай дзяржавы. У 1428 хадзіў паходам на Наўгародскую зямлю, якая была вымушана заключыць мір. У час панавання В. ВКЛ было шырока прадстаўлена на міжнар. арэне.

В. намагаўся атрымаць каралеўскую карону, каб канчаткова замацаваць суверэнітэт ВКЛ. У1429 В. быў ініцыятарам міжнар. кангрэсаў Луцкудля падрыхтоўкі вайны з Турцыяй, на які прыехалі некалькі манархаў, у т.л. германскі імператар. В. дамогся яго згоды на наданне каралеўскага тытула. У жн. 1430 для каранацыі сабраўся новы з'езд манархаўу Вільні, дзе быў i вял. князь маскоўскі Васіль II. Аднак імператарскія паслы, што везлі карону,былі затрыманы польскімі панамі. Састарэлы В. не вытрымаў гэтага дыпла-матычнага паражэння i памёр у Троках. Пахаваны ў Віленскім кафедральным касцёле. У час працяглага панавання В. ВКЛ стала моцнай дзяржавай, пачаўся працэс яе цэнтралізацыі. Бел. мова стала афіцыйнай побач з лацінскай, якая ўжывалася ў дачыненнях з Зах. Еўропай i для каталіцкага касцёла. Пачалася кансалідацыя феад. грамадства ВКЛ.

Спіс выкарыстанай літаратуры: 

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вітаўт

Источник: Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г. →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.