Вільня

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вільня. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Вільня (літ. Вільнюс, Vilnius, цяпер сталіца Літоўскай Рэспублікі), сталіца ВКЛ,у сутоках рэк Вілія (Нярыс) i Вільня (Вільна, Віленка, Вілейка). Умацаванае паселішча ў цэнтры В., на Замкавай гары, каля сутокаў Вільні i Віліі (пазнейшы Верхні замак, гл. ў арт. Віленскія замкі) існавала ўжо ў 1-м тыс. да н.э., пасля гара была заселена з пачатку н.э. да 17 ст. Паўн. падножжа Замкавай гары заселена ў 13 ст. Датаванне некат. даследчыкамі рэшткаў мураваных пабудоў на ПдЗ ад гары 13 ст. (у ix бачаць язычніцкае культавае месца i кафедральны касцёл Міндоўга) патрабуе дадатковых аргу-ментаў. У сярэдзіне—2-й пал. 14 ст. вырасла паселішча каля Лысай гары, на У ад Замкавай гары. У 3-й чвэрці 14 ст. падножжа Замкавай гары абведзена мурам (Ніжні замак). На Пд ад яго з 2-й чвэрці 14 рос неўмацаваны пасад з рыначнай плошчай. Упершыню В. ўпамі-наецца ў граматах вял. князя Гедзіміна 25.1.1323 да ганзейскіх гарадоў. Тут быў заключаны мірны дагавор 1323 ВКЛ з Лівонскім ордэнам i г. Рыга. Ужо ў гэты час В. мела статус сталіцы ВКЛ (паводле бел.-літ. летапісаў, сталіцу ВКЛ з Трокаў у В. перанёс Гедзімін). В. адыгрывала важную ролю ў барацьбе з крыжакамі, якія ў 1365—1402 8 разоў яе штурмавалі. Пры апісанні нападу 1390 у крыніцах адзначаецца драўляны Крывы замак (горад), спалены крыжакамі. Месцазнахо-джанне яго невядома, даследчыкі лакалі-завалі гэты замак на Лысай гары (на правым беразе Вільні), на гары Бекеша або на гары Бакшта. Пабач з літоўцамі ў В. здаўна жылі інш. народы. У 1383 упамінаецца «Рускі горад» —частка пасада на У ад пазнейшай вул. Замкавай (Вялікай). Да канца 18 ст. гэты раён вядомы як юрыдыка праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў. Пра існаванне ў В. нямецкага i яўрэйскага насельніцтва сведчаць вуліцы Нямецкая i Жыдоўская. У летапісах 15 ст. ўпамінаецца Ляцкі канец, населены, відаць, палякамі.

22.3.1387 В. першая ў ВКЛ атрымала магдэбургскае права, аднак адмініст-рацыйна працягвала падпарадкоўвацца велікакняжацкаму намесніку. Горад пачаў выкарыстоўваць герб з выявай св. Хрыстафора, які пераходзіць цераз раку, з дзіцём-Ісусам на плячах. Вял. кн. Жыгімонт Кейстутавіч у 1432 пашырыў правы В. на самакіраванне. Гар. статут (ардынацыю) выдаў у 1536 вял. кн. Жыгімонт Стары, у 1551 горад прыняў вількер, дзе больш падрабязна рэгла-ментавалася гар. права. Перасяленнеў горад залежных людзей рабіла ix вольны-мі, таму шляхта дамагалася вяртання з В. збеглых сялян. У 1538 вял. князь забараніў шляхце выводзіць з В. сваіх былых сялян, калі тыя пражылі ў сталіцы 6 гадоў (хутка тэрмін быў павышаны да 10 гадоў). Вышэйшым органам адміні-страцыйнай улады В. быў магістрат, які складаўся злавы i рады. Ёнузначальваўся войтам, які прызначаўся манархам пажыццёва (з 1610 — з ліку4 кандыдатаў, што прапаноўваліся мап'стратам). Як судовы орган разам з войтам або без яго дзейнічала лава; судовую справу звычайна разглядалі 2 лаўнікі, абраныя на 1 год. Рада складалася з 12 бурмістраў i 24 райцаў, якія пораўну падзяляліся на «лавіцу рускую» i «лавіцу рымскую» (праваслаўных, пазней уніятаў, i католі-каў). У цэнтры пасада, на ратушнай плошчы, стаяла ратуша (упершыню ўпамінаецца ў 1432).

Зімой 1386—87 літ. язычніцкае насельніцтва В. было ахрышчана паводле каталіцкага абраду. Паводле загаду Ягайлы быў загашаны вечны агонь на капішчы. Каля Ніжняга замка быў пабуда-ваны кафедрапьны касцёл св. Станіслава i св. Уладзіслава (на месцы больш ранняга касцёла). В. стала цэнтрам Віленскай рымска-каталіцкай епархіі. Да пач. 16 ст. пабудаваны касцёлы Унебаўзяцця Дзевы Марыі i св. Ганны (францысканскія), Св. Духа (дамініканскі), св. Бернарда (бернардзінскі), св. Мікалая, св. Яна Хрысціцеля i св. Яна Евангеліста, св. Ганны. 3 пач. 15 ст. ў В. знаходзілася рэзідэнцыя правасл. мітрапаліта кіеўскага i ўсяе Русі, які меў кафедру ў Прачысцен-скім саборы. Іншыя старажытнейшыя цэрквы В. — Пятніцкая, Мікалаеўская, Троіцкая. V пач. 16 ст. ў В. было 1Л цэркваў і 8 касцёлаў.

У1401 у В. падпісаны акт Віленска-Радамскай уніі 1401. 3 1413 цэнтр Віленскага ваяводства. В. наведаўчэшскі рэфарматар, паплечнік Я.Гуса Еранім Пражскі. У 1430 у В. адбыўся з'езд манархаў, прымеркаваны да заплана-ванай каранацыі Вітаўта каралеўскай каронай. 3 15 ст. ў горадзе склікаліся вальныя соймы ВКЛ. У 2-й пал. 15 ст. створаны першыя рамесныя цэхі (у пач. 16 ст. ix было больш за 20), віленскія купцы атрымалі права свабоднага гандлю ў ВКЛ. У 1492 засн. Віленскі манетны двор. У пач. 16 ст. ў сувязі з небяспекай з бсжу кры мскіх татараў i маскоўскіх войск пасад быў абнесены мурам з вежамі і брамамі (гл. Віленскія гарадскія ўмаца-ванні), з паўд. боку горада пабудавана Віленская Вострая брама, уякойпазней зберагаўся Вастрабрамскі абраз Маці Божай. Паводле ацэнак даследчыкаў, насельніцтва В. ў 15 ст. складала ад 10 да 20тыс. чал.,упач. 16 ст. налічвалася каля 30 тыс. жыхароў. У16 ст. ў горадзе каля 100 2- i 3-павярховых камяніц, зроблены водаправод i каналізацыя, пабудаваны паперня (1524), гасціны двор (да 1536), арсенал (каля 1540), шкляная гута (1547), людвісарня, дзе адліваліся гарматы i званы. З'явіліся палацы Радзі-вілаў, Хадкевічаў, Сапегаў, Астрожскіх, Кішкаўі інш. магнатаў. У1536 цераз Вілію перакінуты першы мост. У горадзе быў гандлёвы порт. В. стала буйным еўрапей-скім цэнтрам гандлю i культуры. У канцы 15 ст. тут жылі гуманісты Войцех з Брудзева i З.Цёлак (Вітэлій). У 1520-я г. на Ніжнім замку пабудаваны Віленскі велікакняжацкі палац, дзе зберагалася вял. бібліятэка. У В. адчыніў друкарню Ф.Скарына, які надрукаваў тут «Малую падарожную кніжку» (каля 1522) i «Апостал» (1525). Пасля доўгага пера-пынку кірылічнае кнігадрукаванне ў В. працягнула Віленская друкарня Зарэцніх (каля 1571). У 1570-х г. у В. заснаваў друкарню П.Мсціславец. У 1583 пачала дзейнічаць Віленская друкарня Мамоні-чаў,цзе выдадзены статутТрыбунала ВКЛ (1586), Статут ВКЛ 1588 i інш. 3 канца 16 дзейнічалі Віленская акадэмічная друкарня i Віленская брацная друкарня, з пач. 17 ст. — Віленская базыльянская друкарня. У 17—18 ст. у В. працавала каля 20друкарняў,якія выпускалі кнігі на бел., царк.-слав., польскай, лацінскай, літ., латышскай, яўрэйскай i інш. мовах. У1595 у В. выйшаў «Катэхізіс» МДаўк-шы — першая кніга на літ. мове, выдадзе-ная на тэр. ВКЛ. У1570 езуіты адчынілі калегіум, які ў 1579 пераўтвораны ў Віленскую акадэмію. У 1582 адчынена каталіцкая Ёіленская духоуная семінарыя для падрыхтоўкі святароў Віленскага біскупства. Акрамя каталіцкіх,у 1-й пал. 17 ст. ў В. дзейнічалі правасл.,уніяцкія, лютэранская, кальвінская i яўрэйскія школы. Трупа італьянскага кампазітара М.Скакі паказала ў В. першыя оперныя пастаноўкі (1634). У1559 i 1561 у В. заключаны дагаво-ры пра падпарадкаванне ВКЛ Інфлянтаў. Мяшчанства В. першапачаткова не мела прадстаўніцтва на соймах. Упершыню прадстаўнікі ад сталіцы ВКЛ прыбылі на сойм 1564, які працаваў у Варшаве i дзе разглядаліся пытанні заключэння уніі паміж Польшчай i ВКЛ. Паслы ад В. ўдзельнічалі i ў Бельскім сойме 1564. На Гарадзенскім сойме 1568 вял. кн. Жыгімонт Аўгуст выдаў В. прывілей, згодна з якім сталіца атрымала права пасылаць на сойм 2—3 паслоўздарадчым голасам у тых справах, якія датычылі горада. Паслы выбіраліся з членаў магістрата, таму ўсе члены магістрата атрымлі шляхецтва з правам перадаваць яго ў спадчыну (з абмежаваннямі). Пасля заключэння Л юблінскай уніі 1569 i смерці Жыгімонта Аўгуста (1572) статус В. як сталіцы значна абмежаваны. Сталай рэзідэнцыі манархаў Рэчы Паспалітай тут не існавала. 3 канца 16 ст. ў В. замест вальных соймаў збіраліся галоўныя з'езды Вялікага княства Літоўскага, a таксама кадэнцыі Трыбунала ВКЛ (на-раўне з Трокамі, Менскам i Новагародкам). Пасля заключэння Берасцейскайуніі 1596 цэрквы В. сталі уніяцкімі, праваслаўныя заснавалі Троіцкі манастыр. У1599 у В. адбыўся супольны з'езд праваслаўных i пратэстантаў, дзе абмяркоўвалася, як супрацьдзейнічаць наступу каталіцтва. Горад значна пацярпеў ад пажараў 1610, 1615,1630 i 1645. У сярэдзіне 17 ст. ў горадзе, паводле розных ацэнак, ад 14 тыс. да 40 тыс. жыхароў, 23 касцёлы, 9 уніяцкіх i 1 правасл. царква. У16—1-й пал. 17 ст. ўзведзены мураваныя касцёлы баніфратраў, бенедыкцінак, бернардзінак, езуітаў (св. Ігнація Лаёлы, св. Казіміра), кармелітаў абутых (2 касцёлы), карме-літаў босых (2 касцёлы) i інш. На вул. Жыдоўскай стаяла сінагога (пасля 1633 узведзена мураваная). Кальвінскі збор, закладзены М.Радзівілам Рудым у 1552 або 1553 у прадмесці Лукішкі, праз некалькі год перанесены ў горад на вул. Замкавую, пасля 1581 — бліжэй да Бернардзінскай брамы, a ў 1641 — загар. мур, на Пн ад Троцкай брамы (разбу-раны натоўпам, падбухтораным езуітамі, у 1682, пасля адбудаваны). Лютэранская кірха ўзведзена ў 1555 на вул. Нямецкай. Татарская мячэць з могілкамі знаходзілася на Лукішках. У сярэдзіне 17 ст. ў В. дзейнічалі 26 рамесных цэхаў. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 8.8.1655 В. занята pac. войскамі (горад гарэў 17 дзён). 11.7.1660 войскі ВКЛ на чале з М.К.Пацам вызвалілі сталіцу, аднак pac. гарнізон, што сядзеўу Ніжнім i Верхнім замках, капітуляваў толькі 3.12.1661. За гвалт над мірнымі жыхарамі i рабункі начальнік гарнізона кн. Д.Я.Мы-шэцкі прысуджаны да смяротнага пака-рання як ваенны злачынец. У 1663 у горадзе каля 5 тыс. жыхароў.

У час Паўночнай вайны 1700—21 у 1702,1706 i 1708 горад заняты шведскімі, a ў 1705,1706 i 1708 — pac. войскамі. В. моцна пацярпела ад голаду i чумы ў 1709—11. У1716 у В. створана Віленская канфедэрацыя супраць абсалютысцкіх планаў Аўгуста II. Войны i разруха сярэдзіны 17—пачатку 18 ст. прывялі да заняпаду гар. рамяства i гандлю, аслаблення гар. самакіравання i ўзмац-нення прыватнаўладальніцкіх юрыдык. У 2-й пал. 17—18 ст. ўзведзены мурава-ныя касцёлы аўгусцінцаў, візітак, даміні-канцаў, езуітаў, канонікаў латэранскіх, канонікаў рэгулярных, кармелітаў босых, місіянераў, трынітарыяў i інш. Горад значна пацярпеў ад пажараў 1706,1723, 1737,1748,1749 i 1760. 30.1.1734 каля В. адбылася бітва паміж pac. войскамі i прыхільнікамі караля Станіслава Ля-шчынскага на чале з А.Пацеем, якія былі разбіты. 3 ажыўленнем у сярэдзіне 18 ст. гаспадарчага i паліт. жыцця ў В. заснавана Віленская піярская друкарня, пачалі выходзіць газеты «Кур'ер Літэвскі» (1760) i «Газэты Віленьске» (1764), пасля скасавання езуіцкага ордэна ў 1773 заснавана Адукацыйная камісія, якая рэарганізавала сістэму адукацыі. 31785 дзейнічаў гар. тэатр В.Багуслаўскага.

25.6.1792у В. абвешчана Генеральная канфедэрацыя ВКЛ у падтрымку Таргавіц-кай канфедэрацыі. У 1794 горад стаў адным з гал. цэнтраў паўстання 1794. У ноч на 23.4.1794 паўстанцы на чале з Я.Ясінскім узялі ўладу ў горадзе ў свае рукі. Pac. войскі ў В. былі абяззброены, a афіцэры з ген.-маёрам М.Дз.Арсень-евым арыштаваны. Была створана Найеы-шэйшаяЛітоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ, пачала выходзіць «Газэта народова віленьска». 19—20.7.1794 В. беспаспяхова штурмавалі войскі ген.-маёра Б.Ф.Кнорынга. 11.8.1794 В. ўзята pac. войскамі, пасля чаго паўстанне ў ВКЛ было задушана канчаткова. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) горад у складзе Pac. імперыі, цэнтр Літоўска-Віленскай губ. У1796 было 17,5 тыс. жыхароў.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вільня

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.