Віленскія якабінцы

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віленскія якабінцы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Віленскія якабінцы, група аргані-затараўі ўдзельнікаў шляхецка-буржу-азнага блока на Беларусі i ў Літве ў час паўстання 1794, якая выступала за рэвалюцыйныя сацыяльна-палітычныя пераўтварэнні. Назву «якабінцы» ў дачыненні да рэвалюцыйна настроеных удзельнікаў паўстання ў Польшчы i ВКЛ (Варшава, Кракаў, Вільня) ужывалі ix паліт. праціўнікі (pac. імператрыца Кацярына II, кіраўнікі Таргавіцкай кан-федэрацыі) у прапагандысцкіх мэтах, каб дыскрэдытаваць паўстанцаў, абвінава-ціўшы ix у прыхільнасці да тэрору. Да «В.я.» належалі пераважна вайскоўцы — гал. чынам афіцэры шляхецкага пахо-джання, часткова выхадцы з інш. сас-лоўяў, сярод ix: Я.Ясінскі (кіраўнік), П.Грасмані, А.Гушкоўскі, Ю.Гарноўскі, М.Шульц, К.Эльснер, М.Карповіч i інш. Блізкімі да поглядаў «В.я.» былі віцэ-прафесар Гап. школы ВКЛ М.Тамашэўскі, ксёндз Ф.К.Богуш, праф. Гал. школы i Корпуса інжынераў В.Гугевіч. Адным з самых радыкальных дзеячаў «В.я.» лічыўся І.Хадзкевіч (Хацкевіч), на якога, аднак,падае падазрэннеўсупрацоўніцтве з pac. тайнай паліцыяй i здрадніцкім выкрыцці напярэдадні паўстання найб. актыўных яго арганізатараў. «В.я.» адкрыта i недвухсэнсоўна гіадтрымлівалі высакародныя мэты Вял. французскай рэвалюцыі 1789—94, выказвалі надзею на дапамогу з боку рэв. Францыі, якая «жадае паўстання нашага». «В.я.»толькі часткова падтрымлівалі грамадска-паліт. імкненніякабінцаўФранцыі: выступалі за скасаванне паншчыны i паступовую ліквідацыю прыгонніцтва, адмену саслоў-ных абмежаванняў для мяшчан, выказ-валіся за рэсп. лад у дзяржаве, за братэр-ства народаў, заклікалі да ўсеагульнай барацьбы з тыраніяй. У канкрэтна-гіст. умовах Рэчы Паспалітай гэтыя лозунгі набывалі выразна рэв. характар. Па ініцыятыве «В.я.» у ноч на 23.4.1794 па-чалося паўстанне ў Вільні, яны ўвайшлі ў часовы рэв. ўрад Літвы i Зах. Беларусі — Найвышэйшую Літоўскую pady. Аднак істотна ўплывалі на ход паўстання толькі на яго 1-м этапе (крас.—май 1794). Вузкасць сац. базы з-за слабасці т.зв. «трэцяга саслоўя» не дазволіла «В.я.» дастаткова развіць сваю рэв. ідэалогію, стварыць з'яднаную групу i працягваць ю'раваць паўстаннем на Беларусі i ў Літве. Гіст. заслуга «В.я.» заключаецца ў тым, што яны паклалі пачатак радыкальна-дэмакр. плыні ў вызваленчым руху на Беларусі, заклікалі да братэрства народаў у барацьбе за незалежнасць i сац. пераўтварэнні.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскія якабінцы

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.