БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віленскія гарадскія ўмацаванні
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Яшчэ ў 1387 Ягайла дазволіў мяшчанам будаўніцтва муроў. Але рэальна працы распачаліся толькі ў 16 ст. Сваім прыві-леем ад 6.9.1503 Аляксандр абавязаў віленчукоў абнесці горад мурамі і вызваліўіхадвайск.службы. Назатрымку ў будаўніцтве паўплывала існаванне зручнай сістэмы віленскіх замкаў i адносна спакойнае 15 ст. Пачатак татарскіх наездаўі нарастанне пагрозы з боку Масквы, a таксама жаданне кант-ролю над усімі прыезджымі, у т.л. для спраўнага атрымання мыта, прымусілі велікакняжацкія i rap. ўлады распачаць будоўлю агульнагар. фартыфікацыйных умацаванняў. Памылковая традыцыя датавання будаўніцтва ўмацаванняў 1497—1503 ідзе ад Т.Нарбута (1848), што даведзена Г.Лаўмянскім (1926). Працы 1-га этапу закончаны ў 1522. У абарончую сістэму былі ўключаны пры-родныя аб'екты ваколіц Вільні . У той час акрамя муроў былі ўзведзены 5 брам: Спаская, Медніцкая (Вастрабрамская), Вілейская(Віленская),Троцкая,Замкавая. У далейшым колькасць брам павялічана да 7, a потым i да 10: Рудніцкая, Субач, Татарская, Мокрая (Марыі Магдалены), Бернардзінская. Збудаваны 2 вежы — Рудніцкая (Круглая) i Спаская, a таксама Барбакан (гл. Віленскі артылерыйскі бастыён). Усе гэтыя аб'екты, як сведчыць планумацавання Вільні Ф.Гетканта, пабу-даваны да 1648. Пры ўзвядзенні муроў выкарыстаны пераважна камень, радзей цэгла. Вышыня муроў 6,5 м, таўшчыня 0,9—1,4 м. Невял. таўшчыня муроў пацвярджае меркаванне, што яны ўзве-дзены пераважна для абароны адтатараў, якія не былі здольныя да аблог. Муры мелі наверсе амбразуры для стральбы i драўляныя галерэі з унутр. боку. Цалкам лінія муроў не лакалізавана. Спрэчнай застаецца версія пра спалучэнне гар. муроў з замкамі. Пасля таго, як у 1655 войскі цара Аляксея Міхайлавіча занялі Вільню, гар. ўмацаванні адноўлены, каля 1600 горад абнесены другой лініяй сцяны з драўлянага частаколу. У крас. 1702 войскі Карла XII узялі Вільню, шведы ўмацавалі вежы брамаў. У1748 усх. частка муроў пашкоджана пажарам. Магістрат не патурбаваўся пра ix аднаўленне, a нават дазволіў разбор муроў. Апошні раз гар. ўмацаванні штурмаваліся pac. войскамі ў час паўстання 1794 (ліп.—жн. 1794). 1.9.1799 pac. імператар Павел I падпісаў загад пра разбурэнне муроў, разборка якіх завершана ў 1805. Ацалелі толькі фрагменты, спалучаныя з гар. забудовай. На сёння з сістэмы ўмацаванняў захава-ліся фрагменты муроў (каля 500 м), Вост-рая (Медніцкая) брама, артылерыйскі бастыён.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскія гарадскія ўмацаванні
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292160209 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций