БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віленскі Троіцкі манастыр
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
У гіст. крыніцахупершыню ўпамінаецца ў канцы 15 ст. У1584 пры манастыры заснавана правасл. братцтва, якое мела ўласную друкарню i духоўную школу. Напэўна, у канцы 16 — пач. 17 ст. побач з храмам пастаўлена вежа-званіца. У1608 манас-тыр перададзены уніятам. У сувязі з гэтым правасл. брацтва перайшлоў пабудаваны ім Віленскі Святадухаўскі манастыр. У 1620 базыльяне на месцы драўлянага пабудавалі мураваны мужчынскі i жаночы кляштары. Першапачаткова яны былі раздзелены драўлянай, a з 1777 мураванай агароджай. Першым настаяцелем манастыра быў Іасафат Кунцэвіч. Архітэк-турнай дамінантай манастыра з'яўляецца Троіцкая царква. Пастаўлена на месцы храма 14 ст. на сродкі віленскага кашта-ляна гетмана ВКЛ К.Астрожскага, які ў 1516атрымаўдазвол на яе будаўніцтва ад вял. князя Жыгімонта I Старога. У 1622—24 да яе бакавых фасадаў прыбу-давалі 2 капліцы i рызніцу. Справа ад уваходу была ўзведзена на сродкі віленскага ваяводы Я.С.Тышкевіча капліца, асвячоная ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Відаць,у канцы 19—пач. 20 ст. да ўсх. фасада гэтай капліцы прыбудавана царква св. Іаана Багаслова. Злева адувахода знаходзіцца капліца Узнясення Святога Крыжа,якая была прыстасавана пад царкву жаночага базыльянскага кляштара. Троіцкі храм быў моцна пашкоджаны пажарамі 1706 і 1748. У хуткім часе адноўлены ў барочным стылі. У1792 яго зноў раманта-валі. На месцы зах. сцяны зрабілі пры-будову,якая надалаінтэр'ерубазілікаль-ную падоўжанасць. У1878 надбудаваны 2 вежачкі над вуглавымі кампартаментамі зах. часткі храма. Прамавугольная ў плане 3-нефавая пабудова заканчваецца 3 паўкруглымі апсідамі. Інтэр'ер перакры-ваюць крыжовыя скляпенні. Да паўн. i паўдн. фасадаў прымыкаюць капліцы. Па вуглах усх. часткі асноўнага аб'ёму ўзвышаюцца 2 вежы паўцыліндрычнай формы. Храм накрыты 2-схільным дахам. У1839 помнік перадалі правасл. духавен-ству. У1823 першы паверх паўд. корпуса манастыра перароблены ў турму, яе вязнембыўА.Міцкевіч,пазнейуёйутрым-ліваліся ўдзельнікі паўстання 1830—31. У 1920-х г. у былым кляштары размя-шчаліся правасл. духоўная семінарыя, бел. гімназія, навуковае т-ва i музей бел. культуры. Цяпер царква належыцьуніяц-кай укр. абшчыне. 3 вул. Вялікай у манастыр можна трапіць праз браму ўстылі позняга барока (арх. І.К.Глаўбіц, 1761).
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскі Троіцкі манастыр
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292157203 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций