Віленская акадэмія

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віленская акадэмія. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Віленская акадэмія, вышэйшая навучальная ўстанова ў ВКЛ. Заснавана ў Вільні езуітамі як калегіум (адчынены 27.9.1570, каля 160 навучэнцаў). 7.7.1578 i 1.4.1579 карольСтафан Баторый выдаў прывілеі (30.10.1579 пацверджаныя булай рымскага папы Грыгорыя XIII) на пераўтварэнне калегіума ў вышэйшую школу (акадэмію). 1-ы рэктар — П.Скар-га. Акрамя калегіума — сярэдняй школы, у акадэміі былі філасофскі (з 1572) і тэалагічны (з 1574) курсы (факультэты). У1572 было 200 навучэнцаў, у 1596 — больш за 800. У1655—60 з-за акупацыі pac. войскамі недзейнічала. Гуманітарны курс калегіума адноўлены ў 1660, філа-софскі — у 1662, тэалагічны — у 1666.

Гуманітарны (пачатковы) курс скла-даўся з 4 класаў граматыкі, сінтаксіса, паэтыкі i рыторыкі. У 18 ст. ўведзена выкладанне франц. i ням. моў, гісторыі i геаграфіі. У 1667 адчынена кафедра музыкі. Філасофскі курс быў 2-гадовым для свецкіх студэнтаў i 3-гадовым для езуітаў. Тутіснавалі кафедры грамадскіх навук — матэматыкі i маральнай філа-софіі. У18 ст. перавагу над традыцыйнымі дысцыплінамі (логіка,фізіка, метафізіка) набылі практычныя прадметы: эксперы-ментальная фізіка, матэматыка, астрано-мія, архітэктура. У1752 пачалося выкла-данне вышэйшай матэматыкі. Тэалагічны курс быў 4-гадовы, аднак існаваў i скарочаны 2-гадовы. У1642 заснаваны прававы курс, на якім выкладалася права цывільнае (1642—55, 1667—1773) i царкоўнае. У 1677 адчынена кафедра палітыкі.

В.а. падтрымлівалі каталіцкаедуха-венства, мясц. магнаты i шляхта. У 1575 М.К.Радзівіл Сіротка перадаў акадэміі друкарню з Берасця. Афіцыйна яна была прынятаў 1585 (гл. Віленская акадэмічная друкарня). В.а. мела багатую б-ку. Ёй перадалі свае кнігазборы біскупы В.Пра-тасевіч, Ю.Радзівіл, Б.Война, М.Пац, А.Валовіч, a таксама кароль Жыгімонт II Аўгуст, магнат К.Л.Сапега i інш. Апошні адыграў вырашальную ролю ў адкрыцці ў акадэміі юрыд. факультэта i ўтрымліваў за свой кошт 4 прафесараў-юрыстаў. У 1753 на сродкі мсціслаўскай кашталянкі Л.Пузыны заснавана астранамічная абсерваторыя. Пры В.а. зсамага пачатку існаваў тэатр (спец. тэатральная зала пабудавана ў 1733—44), аптэка (з канца 16 ст. публічная).

Апрача служыцеляў культу В.а. рыхтавала выкладчыкаў для езуіцкіх сярэдніх навуч. устаноў — калегіумаў, якія ў хуткім часе былі ўтвораны амаль ва ўсіх буйных гарадах ВКЛ. Паводле прыблізных падлікаў, з 1583 да 1781 В.а. прысвоіла сваім выпускнікам 4076 навук. ступеняў, у т.л. па філасофіі 3510, па праву 149, па тэалогіі 417. Сярод найб. вядомых выпускнікоў акадэміі (к.Алі-зароўскі.А.Баболя, Ф.К.М.богуш, К..Вырвіч, к.Каяловіч, А.С.Нарушэвіч, М.КХарбеўскі, Сімяон Полацкі, ІА.Сматрыцкі. У розны час яе выкладчыкамі працавалі Аліза-роўскі, Ю.Бака, Ф.Багамолец, А.Барта-шэвіч, К.Бартольд, СП.Бізіо, КА.Галоўка, Б.Дабшэвіч, 1.Жаброўскі, ЖЗЖылібер, М.Карскі, М.Карыцкі, Каяловіч,ЖЛаўкс-мін, Ф.Папроцкі, Я.Пашакоўскі, Д.З./7/ль-хоўскі, Сарбеўскі, А.Скарульскі, Г.Страй-ноўскі, Г.Форстэр i інш.

Пры В.а. існавалі бурсы (канвікты): для багатых на вул. Замкавай (засн. у 1575 віленскі біскуп Пратасевіч), Валерыя-наўская (засн. у 1579 Пратасевіч на вул. Бернардзінскай), Амбразіянская для незаможных (засн. у 1602 канонік А.Бей-нарт), Корсака (засн. у 1618 суддзя земскі ашмянскі Я.М.Корсак), музычная (засн. у 1651 дэкан Жабінскі, выхоўвала спе-вакоўдля кафедральнага касцёла). Канвікт для незаможных заснаваўу 1740стольнік лідскі Д.К.Шышка,у 1752 пераўтвораны ў Віленскі езуіцкі «Калегіум нобіліум».

Па ініцыятыве А.Пасевіна рымскі папа Грыгорый XIII 5.2.1583 выдаў булу аб заснаванні пры В.а. Папскай семінарыі (алюмната). Яна была адчынена ў 1583 (афіцыйна ў 1585) i прызначалася ў асноўным «для ругінаўі маскавітаў», былі вучні са Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Англіі, Германіі. Яе мэтай было пашырэнне каталіцызму ў гэтых краінах праз наву-чанне моладзі. Вучылася каля 20 студэн-таў. Яны не былі абавязаны прымаць духоўны сан i заставаліся ў асноўным свецкімі асобамі. Пасля 1625 націск рабіўся на падрыхтоўку духавенства. Найб. здольных пасылалі вучыць філасофію i тэалогію непасрэдна ў акадэміі.

Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) В.а. падначалена Адукацыйнай камісіі, але выкладаць працягвалі былыя езуіты. 3 яе вылучана ваяводская сярэд-няя школа. У1781 акадэмія названа Гал. школай ВКЛ. Куратарам яе стаў І.Храп-товіч, рэктарам — матэматык i астраном М.Пачобут-Адляніцкі, яю' правёўу школе рэформу i надаў адукацыі амаль свецкі характар. Школа мела маральны i фізічны факультэты. На першым выкладаліся гісторыя грэчаскай i рымскай л-ры, права (натуральнае, агульнае, рымскае i бела-рускае), агульная гісторыя, свяшчэннае пісанне,дагматычнаяі маральная тэало-гія, гісторыя царквы i кананічнае права, красамоўства; на другім — арыфметыка, геаметрыя, вышэйшая матэматыка, астра-номія, механіка, фізіка, хімія, прыродазнаўства, медыцына. 3 Гародні сюды пераведзены i далучаны да Гал. школы мед. школа i інстытут спавівальнага май-стэрства, на базе якіх заснаваны мед. факультэт, т.зв. Медыцынскі калегіум. У1781 пры Гал. школе заснаваны Батаніч-ны сад. Пасля 2-га i 3-га падзелу Рэчы Паспалітай i далучэння зямель ВКЛ да Pac. імперыі Гал. школа падпарадкавана pac. ўраду i з 1796 наз. Гал. Віленскай школай.

Архітэктурны ансамбль В.а. складаўся на працягу стагоддзяў i займаў вял. квартал. Гал. будынак калегіума пабу-даваны ў 1611—13. У 1670 пачалося будаўніцтва новага калегіума (этапы 1671, 1677—79, 1681, 1686—90, 1728—36). Будынкі адбудоўваліся пасля пажараў 1737 i 1748. Карпусы В.а. (цяпер ix 13) утвараюць 12 дзядзінцаў. Найб. раннія гатычныя элементы будынкаў адносяцца да 1-й пал. 16 ст. Асн. карпусы 16 ст. ў стылі Рэнесансу (з элементамі манье-рызму) маюць адкрытыя аркады i ўтвара-юць дзядзінцы Вялікі (Скаргі) i Абсерва-торыі. На Вял. дзядзінец выходзяць гал. фасады Віленскага касцёла Яна Хрысці-целя i Яна Евангеліста, вежы-званіцы (вышыня 68 м, 1—4-ы ярусы збудаваны ў 1600—10 у стылі рэнесансу, 5-ы ярус узведзены пасля 1737 у стылі барока), корпуса актавай залы (1757—61). Элементы барока маюць 3-я паверхі зах. корпуса дзядзінца Сарбеўскага i карпусы на паўн. i зах. баках Вял. дзядзінца (пасля 1749), астранамічная абсерваторыя (1753—58, арх. Т.Жаброўскі), інтэр'еры залаў Белай i Лялевеля (сярэдзіна 18 ст.). У стылі класіцызму надбудавана абсерваторыя (1782—88, арх. М.Кнак-фус), партал Белай залы (1770—73,арх. К.Спампані).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленская акадэмія

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.