Віленская акадэмічная друкарня

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віленская акадэмічная друкарня. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Віленская акадэмічная друкарня, друкарня Віленскай акадэміі езуітаў. Існавала ў Вільні ў 1586—1805. Аснову яе склалі шрыфты i інш. друкарская маёмасць Берасцейскіх друкарань М. К. Ра-дзівіла Чорнага,якія М.Радзівіл Сіротка перавёз у 1576 у Вільню, a ў 1586 падараваў езуітам. Кіраваў работамі наёмны друкар, наглядаў за дзейнасцю прэфектдрукарні — чл. ордэна. Выпус-кала штогод да 15 выданняў на польскай i лац. мовах: падручнікі, палемічную л-ру, царк. права, жыціі святых, тэалагічна-філасофскія творы, у т.л. П.Скарп', М.Сміглецкага, Я.Альшэўскага, І.Лаёлы. Сярод падручнікаў выданні Арыстоцеля, грэчаская граматыка М.Карвацкага (1725), лат. i літ. граматыкі i слоўнікі. Друкавала таксама i свецкія творы: лібрэта оперы «Выкраданне Гелены» В.Пучытэлі (1636, на італьянскай мове), спеўнік С.Славянчынскага (1648); Статут ВКЛ 1588 (1693); календары (з 1737), якія змяшчалі спісы чыноўнікаў ВКЛ і Польшчы (Кароны), п'ст. матэрыялы; газеты i часопісы (з сярэдзіны 18 ст.). Выпускала панегірыкі: «Казанне на пахаванні... Я.С.Алелькавіча» (1593) С.Высоцкага, «Турэцкіх i інфлянцкіх войнаў... аб Яне Каралю Хадкевічу» (1622) Ф.Малькота, «Казанні... з розных гадоў» (1645) Альшэўскага; «Мемарыял несмяротнай памяці Паўлу Яну... і... Казіміру Льву... Сапегам» (1667) Я.Анд-райкевіча, «Дарога ўправа да фартуннай вечнасці... Р.Кунасевічу Пмбуту» (1756) Д.Шышкі i інш., напісаныя найчасцей членамі Віленскагаі Нясвіжскага калегіу-маў. Многія з ix з'яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі пра дзеячаў ВКЛ.

Выдадзены гіст. творы: «Збор матэрыялаў аб царкоўным стане, што датычыцца Вялікага княства Літоўскага» (1650), «Пра войны 1648 i 1649 гадоўсупрацьзапарож-скіх казакаў» (1651), «Радзівілаўскія хронікі з кароткім зместам подзвігаў знакамітага роду князёў Радзівілаў» (1653) А.Каяловіча. Выйшлі: «Гісторыя Інфлянтаў» (1750) Я.А.Гільзена, серыя падручнікаў Ф.Папроцкага па гісторыі Англіі (1758), Курляндыі (1759); «Най-больш значныя войны...»(1763), гісторыя ВКЛ (1760, 1763), падручнік К.Галоўкі «Звесткі па гісторыі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага» (1753,1763,1771), «Арганізацыя i палажэнні аб Калегіуме Нобіліум Віленскай Акадэміі Таварыства І(сусава)» (1762), «Першая частка гісторыі Літоўскай правінцыі Тав-(арыава) Ісусава» (1768) С.Растоўскага. У афармленні выданняў выкарыстоў-валіся арнаментальная, геральдычная гравюра, сюжэтныя ілюстрацыі, партрэт. Упершыню ў мастацтве ВКЛ тут сустра-каецца кніжны медзярыт (1589). Магчы-ма, з друкарняй супрацоўнічаў Т.Макоўскі, які гравіраваў тытул i ілюстрацыі да панегірыка св. Казіміру (1610). Дрэвары-ты пераважна ананімныя. Па майстэрстве выканання ix узровень сасгупае медзяры-там. У тэхніцы гравюры на метале для друкарні працавалі таксама Ф.Бальцэвіч, Л.Вілац, К.Гётке, Л.Крыштановіч, A. i Л. Тарасевічы, І.Шчырскі i інш. У ілюстра-цыях 17—пач. 18 ст. дамінуе барочны стыль. Пасля скасавання ордэна езуітаў друкарняй кіраваўастраном М.Пачобут-Адляніцкі, з 1804 — адміністратар піярскай друкарні ксёндз Р.Даніловіч. У 1805 універсітэт прадаў друкарню кнігавыдаўцу Ю.Завадскаму.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленская акадэмічная друкарня

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.