Віленскае ваяводства

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віленскае ваяводства. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Віленскае ваяводства, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1413—1795. Цэнтр — г. Вільня. Утворана паводле Гарадзель-скага прывілея 1413. У В.в. ўвайшла большая частка зах., цэнтр. i ўсх. земляў Беларусі (воласці i буйныя маёнткі з цэнтрамі Ашмяны, Бабруйск, Барысаў, Браслаў, Быхаў, Глуск, Крычаў, Ліда, Магілёў, Менск, Нясвіж, Прапойск, Рэчыца, Свіслач на Бярэзіне,Узда, Чачэрск, Шацк i інш.), тэр. паўн.-ўсх. літоўскіх земляў (воласці i буйныя маёнткі з цэнтрамі Вількамір,Уцяна, Біржы, Кернава,Свянця-ны i інш.). Віленскаму ваяводу ў вайско-выхадносінах падпарадкоўваліся намес-нік новагародскі, a таксама Слуцкае, Клецкае (да 1521) i Мсціслаўскае (да 1529) княствы, якія таксама фармальна ўваходзілі ў В.в. (фактычна былі аўтаном-ныя). На У Беларусі В.в. мела цераспалос-ныя ўчасткі з Троцкім ваяводствам у Бабруйскай воласці — «віленскую палавіцу» (г. Бабруйск i 18 сёл). У студз. 1507 са складу В.в. вылучана i ўтворана Новагародскаеваяводства. Пасля адм.-тэр. рэформы 1565—ббутворанаМенскае ваяводства, у В.в. засталося 5 паветаў (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вілька-мірскі, Лідскі). Харугва В.в. чырвонага колеруз выявай «Пагоні»ўбелым полі. Мундзір ваяводства: цёмна-сіні кунтуш, жупан i адвароты ярка-пунсовыя. Пасля 1514 i да 1611, a потым з 1654 на тэр. ваяводства (ад Браслава да Вільні) рассялілася смаленская шляхта,якая мела тут экстэрытарыяльную арганізацыю са Старадубскага i Смаленскага пав. (соймікі збіраліся ў Вільні). Гэта было намінальнае Смаленскае ваяводства. У1791 утвораны Завілейскі (з цэнтрам у Паставах) i Эйшышскі пав. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) сойм пераўтварыў Браслаўскі пав. у ваяводства. 20.12.1793 скасавана Смаленскае ваяв. як экстэрытарыяльная адзінка. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэр. В.в. ўвайшла ў склад Pac. імперыі. Ваяводы віленскія: Манівід (Войцех; 1413—24), Гедыгольд (Ежы; 1425—32), Я.Доўгірд (1433—43), Я.Гаштольд (1443—58),Івашка Манівідавіч (1458), Міхаіл Кезгайлавіч (1459—76), Алехна Судзімонтавіч (1477—91), Мікалай Радзівілавіч (1491—1509), М.Радзівіл (1510—21), А.Гаштольд (1522—39), Я.Ю.Глябовіч (1542—49), М.Я.Радзівіл Чорны (1551—65), М.Радзівіл Руды (1566—84), К.Радзівіл Пярун (1584— 1603), М.К.Радзівіл Сіротка (1604—16), Я.К.Хадкевіч (1616—21), Л.І.Сапега (1623—33), К.Радзівіл (1633—40), Я.Тышкевіч (1640—42), К.Тышкевіч (1642—52), Я.Радзівіл (1653—55), П.Я.Сапега (1656—65), М.К.Радзівіл (1666—68), Е.К.Глябовіч (1668—69), М.К.Пац (1669—82), К.Я.П.Сапега (1682—1703,1705—20), Я.А.Вішнявецкі (1704), М.С.Вішнявецкі (1735—44), Л.К.Пацей (1722—30), К.Д.Агінскі (1730—33), М.К.Радзівіл Рыбанька (1744—62), К.С.Радзівіл Пане Каханку (1762—64, 1768—90), М.К.Агінскі (1764—68), М.Г.Радзівіл (1790—95).

Кашталяны віленскія: Мінігайла (1413), Осцік (Хрысціян; 1418—42/43), Кезгайла Валімонтавіч (Міхал; 1445— каля 1450), Пётр (Сенька) Гедыгольдавіч (1451), Судзівой Валімонтавіч (1451— 58), Добка Кезгайлавіч (1458), В.Манівід (1461), Радзівіл Осцікавіч (1475—77), Ян Кезгайлавіч (1478—85), А.Ю.Галь-шанскі (1493—1511), К.І.Астрожскі (1511—22), С.Я.Кезгайла (1522—27), Ю.Радзівіл (1527—41), Р.Р.Осцік (1544— 57), ГАХадкевіч (1559—61), Р.А.Хадкевіч (1564—72/73), Я.Г.Хадкевіч (1574—79), А.Б.Валовіч (1579—87), Я.С.Кішка (1588—92), П.Пац (1593—95), Г.Ю.Хад-кевіч (1595—1617), Я.Радзівіл (1618— 20), М.Я.Глябовіч (1621—32), К.Радзівіл (1633), А.У.Радзівіл (1633—36), К.Хадкевіч (1636—42), М.Сапега (1642— 44), А.С.Сапега (1644—46), Я.К.Хадкевіч (1646—60), М.К.Радзівіл (1661—66), М.К.Пац (1667—69), К.Завіша (1669— 70), М.С.Пац (1670—71), А.Ф.Катовіч (1672—82), Э.Дэнгаф (1683—85), Ю.Б.Слушка (1685—1701), Я.А.Вішня-вецкі (1702—03), М.С.Вішнявецкі (1703—06), Л.К.Пацей (1709—22), М.Ф.Чартарыйскі (1722-24), К.Чар-тарыйскі (1724—41), М.К.Радзівіл Рыбанька (1742—44), М.Ю.Масальскі (1744—68),І.Ап'нскі(1768—75),М.Г.Радзівіл (1775—90), М.Радзівіл (1790—95).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віленскае ваяводства

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.