Ваявода ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Ваявода ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Ваявода, урад (пасада) у ВКЛ. У14— 15 ст. намеснік князя з судова-адм. i ваен. функцыямі (узначальваў дружыну) у некат. княствах,якія ўвайшлі ўсклад ВКЛ. 3 15 ст. сталы дарадца (радны пан) вял. князя літоўскага i намеснік манарха ў вял. правінцыі — ваяводстве, вайсковы i цывільны правіцель, a да рэформы сярэдзіны 1560-х г. звычайнаі вышэйшы суддзя ваяводства. 3 1569 пажыццёвы сенатар Рэчы Паспалітай.

Да канца 15 ст. тэрмінам В. называлі як вышэйшых правіцеляў зямель у этніч-най Літведакі правіцеляў некат. русінскіх зямель. Часам гэты тытул ужываўся i да правіцеляў ніжэйшага рангу. Шырокае распаўсюджанне ваяводскага тытула, відаць, звязана з тэрміналагічным супа-дзеннем тытулаў русінскага В. (з судова-адм. функцыямі) i ваяводы-палаціна польскага тыпу, уведзенага Гарадзельскім прывілеем 1413. В. з адм. функцыямі існавалі ў Галіцка-Валынскім княстве, Чарнігава-Северскай зямлі, на Падляшшы, Валыні, Палессі i ўЖамойці. У адпавед-насці з Гарадзельскім прывілеем ваяво-дамі-палацінамі польскагатыпусталі гал. намеснікі вял. князя літоўскага ў былых Віленскім i Троцкім княствах (але i да гэтага часу правіцель Вільні Манівід у лацінскіхдакументах называўся «palati-nus» ці «voyewoda»). Аднак адбывалася не простае запазычванне тэрміналогіі польскай паліт. сістэмы, ішоў працэс размежавання сфер дзейнасці паміж абласнымі правіцелямі неаднолькавай кампетэнцыі. Была запазычана i пачала ажыццяўляцца ідэя В. як галавы i прад-стаўніка мясц. рыцарства (шляхты). У адносінах да віленскага i троцкага намеснікаў гэта выявілася ў пашырэнні ix кампетэнцыі як военачальнікаў на тыя тэрыторыі, якія не знаходзіліся пад ix уладай як гал. намеснікаў. У 1558—79 віленскі В. заўжды займаў канцлерскую пасаду (такое злучэнне было зручным, бо канцлер знаходзіўся тады ў тым жа месцы, што i дзярж. канцылярыя разам з яе архівам). Віленскі i троцкі В. часам сумяшчалі свае пасады з пасадамі земскага (найвышэйшага) маршалка i вял. гетмана. Да 1540-х г. віленскія i троцкія В. былі выключна католікамі літоўскага паходжання. Гарадзельскі прывілей гарантаваў першыя месцы ў гаспадарскай радзе пасля віленскага біскупа 4 найвышэйшым свецкім дастой-нікам дзяржавы — віленскаму В., троц-каму В., віленскаму кашталяну i троцкаму кашталяну. Відаць, тое, што Петраш Мантыгірдавіч пэўны час спалучаў пасады земскага маршалка i новагародскага намесніка, паўплывала на высокае месца новагародскага намесніка ў іерархіі, таму яго i некат. яго наступнікаў часта тыту-лавалі як В. Канчатковае ператварэнне намеснікаў новагародскіх у ваявод-палацінаў звязваюць з перамяшчэннем І.Л.Глінскага з пасады кіеўскага В. ў Новагародак у канцы 1506—пач. 1507. 3 1471 тытул ваяводы-палаціна канчат-кова атрымаў кіеўскі намеснік, a ў пач. 16 ст. — гал. намеснікі Полацкай (1504), Віцебскай (1506) i Смаленскай (1508— 14) зямель (яны часам называліся В. i ў дакументах 15 ст.). У Жамойцкім кня-стве значэнне В. перайшло да генераль-нага старасты. У1513 створана Падляш-скае ваяв. У дачыненні да гал. намеснікаў Кіеўскай, Полацкай i Віцебскай зямель ідэя В. замацавала тое значэнне, якое перайшло да ix у спадчыну ад удзельных князёў. Смаленскі намеснік Ю.Глябовіч i да перайменавання яго пасады ў В. (1508) быў паліт. прадстаўніком i воена-чальнікам акругі, межы якой значна перавышалі межы ягосудова-адм. павета.

У час сістэмнай рэформы дзярж. ладу ВКЛ 1565—66 Валынь была падзелена на Валынскаеі Брацлаўскае ваяводствы. У той жа час са складу Віленскага i Троцкага ваяводстваў вылучаны Берас-цейскае, Менскае i Мсціслаўскае ваявод-ствы. На Люблінскім сойме 1569 небыло станоўча вырашана пытаннеабутварэнні Гарадзенскага i Ковенскага ваяводстваў, але адноўлена тытулярная пасада смален-скага В., які да часу вяртання Смален-шчыны ў склад ВКЛ мог адначасова займаць пасаду судовага старасты ў інш. паветах. Канчаткова склалася іерархія ваяводскіх пасад. ВКЛ у Сенаце да 1793 прадстаўляла 9 В. (віленскі, троцкі, смаленскі, полацкі, новагародскі, віцебскі, берасцейскі, мсціслаўскі i менскі, a таксама аарааа жамойцкі). У Інфлянтах, якія былі кандамініумам (супольным уладаннем) Кароны Польскай i ВКЛ, спачатку былі ўтвораны Вендэнскае, Парнаўскае i Дорпацкае ваяводствы. На Варшаўскім сойме 1677 створана Інфлянцкае ваяводства (княства). Кансты-туцыя Гарадзенскага сойма 1793 праду-гледжвала існаванне ў ВКЛ пасад В. у 8 ваяводствах: Віленскім, Троцкім, Жа-мойцкім, Новагародскім, Мерацкім (замест Смаленскага), Берасцейскім, Браслаўскім i Гарадзенскім. Былі скасаваны ўрады ваявод i кашталянаў полацкіх, віцебскіх, мсціслаўскіх, менскіх i інфлянцкіх. За В. скасаваных ваяводстваўтытулы i месца ў Сенаце былі захаваны пажыццёва.

Права прызначэння В. належала вял. князю, які прызначаў на гэту пасаду ураджэнцаў ВКЛ, якія належалі да шляхецкага стану, выявілі свае здольнасці на ніжэйшых па значэнні земскіх, вайско-вых ці прыдворных пасадах, пажыццёва ці да прызначэння на больш высокую пасаду. Часта В. (асабліва віленскі i троцкі) прызначаліся з ліку буйнейшых i знатных феадалаў. У адпаведнасці са Статутам ВКЛ 1566 пры адсутнасці вял. князя на тэр. ВКЛ В. быў абавязаны арганізаваць скліканне i кантраляваць правядзенне з'ездаў па выбары канды-датаў на вакантныя пасады ў земскім судзе, a ў адпаведнасці са Статутам ВКЛ 1588 i элекцыйных соймікаў В. адказваў за скліканне i правядзенне перадсой-мавых i паслясоймавых соймікаў цэнт-ральнага павета ваяводства. Лісты вял. князя да паноў радных (у т.л. В.) указвалі, на які соймік кожны з ix мае прыбыць, але не абмяжоўвалася ix права прысутні-чаць на соймікуінш. павета. Гарадзенскі сойм 1567 устанавіў нават матэрыяльную адказнасць у памеры 5 коп грошаў за адсутнасць В. на сойміку, але Стагут 1588 ужо не прадугледжваў такой адказнасці. Калі В. прысутнічаў на любым сойміку на тэр. свайго ваяводства, то звычайна станавіўся соймікавым маршалкам (стар-шынёй). В. прымаўпрысягі земскіхсудо-выхураднікаў. Адной з гал. задач В. было захаванне правапарадку ў ваяводстве, для падтрымання якога ён мог выкарыс-тоўвацьураднікаўі слуг,склікаць шляхец-кае апалчэнне. У час паспалітага рушэння В. збіралі пад харугвы ваяводства апал-чэнні з паветаў, якія знаходзіліся ў ix уласным трыманні (дзяржанні), з паветаў намеснікаў-дзяржаўцаўі цівуноў (пасля рэформы сярэдзіны 16 ст. — павятовыя харугвы), апалчэнні князёў i паноў, якія шлі пад сваімі ўласнымі харугвамі. Пасля гэтага В. павінны былі весці паспалітае рушэнне свайго ваяводства да месца збору войска ВКЛ i камандаваць сваёй харугвай, выконваючы загады гетмана ці вял. князя. В. складалі «попісы» маёнткаў ваеннаслу-жылых землеўладальнікаў.

Адудзельных князёў да В. перайшла i вышэйшая судова-адм. ўлада ў акругах, якія былі асобнымі ўладаннямі ва ўдзель-ны перыяд. Улада В. была рознаяўадносі-нах да розных катэгорый насельніцтва ваяводства. У тых межах, дзе В. былі намеснікамі-дзяржаўцамі, ваяводскі ўрад i функцыянаваў як урад дзяржаўцы. Ваявода загадваў гаспадаркай на замка-вых землях, меў абавязак збіраць падаткі i чыніць суд сярод сялян, якія жылі ў яго ўладаннях. Усе здзелкі сялян, якія тычыліся зямлі у межах яго дзяржавы, павінны былі адбывацца з яго згоды. Усе ўраднікі на тэр. ваяводства выконвалі свае абавязкі пад агульным наглядам i кіраўніцтвам В. Ён здзяйсняў кантроль i над гарадамі, што не мелі магдэбургскага права. У некат. выпадках ваявода меў права дзейнічацьадімя вял. князя (рабіць зямельныя падараванні, дазваляць зямельныя здзелкі з удзелам шляхты i інш.)- В. меўправа наглядаць над мерамі i вагамі,устанаўліваць цэны на рамесныя вырабы i напоі. Полацкі В. меў пацвер-джанае дакументальна права зносін з замежнымі краінамі. Як вышэйшы судовы ўраднік правінцыі В. павінен быў аргані-заваць дзейнасць ваяводскага суда, якому не падлягалі толькі некат. буйныя князі i паны, асобы, якія мелі дадзеныя вял. князем «закрмвальные лмсты», a таксама духавенства, падданыя князёў, паноў i інш. шляхты. Да судовай рэформы сярэ-дзіны 1560-х г. ваяводскі суд разглядаў самыя разнастайныя справы: скаргі падданых вял. князя на суды дзяржаўцаў i цівуноў, зямельныя i інш. маёмасныя спрэчкі, справы аб выкананні дзяржаўна-земскіх павіннасцей, зборы падаткаў, крымінальныя справы i інш. Суд В. мог быць судом 1-й ці 2-й інстанцыі i разгля-даў часам як суд 1-й інстанцыі нават спра-вы гаспадарскіх сялян. У адпаведнасці з соймавай ухвалай 1544 ваяводскі суд стаў абавязковым судом 2-й інстанцыі ў адносінах да судоў старастаў i дзяржаў-цаў,у 1551 — судом 2-й інаанцыі ў адно-сінах да суда падваяводы. Пасля рэфор-маў сярэдзіны 1560-х г. В. ўзначалілі гродскія суды з дакладна вызначанай кампетэнцыяй у цэнтр. паветах сваіх ваяводстваў. Ваяводы берасцейскі, мсціслаўскі i менскі не атрымалі, аднак, адразу судовую i адм. кампетэнцыю ў цэнтр. паветах сваіх ваяводстваў, дзе захаваліся пасады судовых старастаў. Пасля рэформы гродскія суды разглядалі пераважна крымінальныя,часамі цывіль-ныя справы. 3 1578 абавязкам В. стала арганізацыя правядзення папярэдняга следства па найб. цяжкіх крымінальных справах. Засталося ў В. права разбіраць судовыя спрэчкі.уякіхадказчьікамі былі яўрэі. На час сваёй адсутнасці ў ваявод-стве В. прызначаў намесніка (падвая-воду), якому перадаваў усю сваю ўладу, ут.л. судовую. У адпаведнасці са Статутамі 1566 i 1588 абавязкам ваяводы было прызначэнне гродскага суддзі i гродскага пісара, зацвярджэнне на пасадах павято-вых возных. В. меў даходы з замкавых зямель i гандлю, часам атрымліваў юр-гельт (гадавую плату з дзярж. скарбу). Некат. В. атрымлівалі ад вял. князя права трымаць карчму.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Ваявода ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.