Ваўжэцкі Тамаш

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Ваўжэцкі Тамаш. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Ваўжэцкі Тамаш (паміж 1753—59, Браслаўскі пав.—5.8.1816), грамадска-палітычны i вайсковы дзеяч ВКЛ. Харужы браслаўскі. 3 маладых гадоў практыкуючы ў земскіх судах, набыў вядомасць як выдатны знаўца права i практык-юрыст. 3 1782 падстараста ковенскі, з 1784 падкаморы ковенскі. Пасол ад Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сойме 1788—92, далучыўся да дэмакр. плыні, быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 мая 1791. Разам з Ю.Нямцэвічам выступаў на сойме за паляпшэнне становішча сялянства. У сваім маёнтку ліквідаваў паншчынуідаўсялянам волю. Адстойваў пашырэнне правоў мяшчанства. Разам з пінскім паслом М.Бутрымовічам распра-цаваўухваленую соймам (1789) рэформу мясц. адм. кіравання ў ВКЛ i Кароне шляхамутварэння ваяводскіхі павятовых цывільна-вайсковых парадкавых камісій (пазней выкарыстаны Т.Касцюшкам як мясц. органы па кіраўніцтве паўстаннем 1794). Не жадаючы ўмешвацца ў барацьбу магнацкіх партый у ВКЛ, адмовіўся ад пратэкцыі караля Станіслава Аўгуста Па-нятоўскага ў набыцці ўплывовай пасады падскарбія. У 1791 вял. харужы ВКЛ. У снежні 1790 выбраны ў склад дэпутацыі сойма па выпрацоўцы законапраекта аб правах «дысідэнтаў» (праваслаўных i пратэстантаў) у Рэчы Паспалітай. У час вайны Расііз Рэччу Паспалітай 1792 быў радцам камандуючага арміяй ВКЛ ген.-лейт. Ю.Юдыцкага. Удзельнічаў у бітве пад Мірам (11.6.1792). Пасля адступлення войска ВКЛ пад Гродна прапаноўваў новаму камандуючаму М.Забелу накіра-вацьутыл ворага дыверсійныя партыз. атрады, але не быў падтрыманы. Актыўны ўдзельнік паўстання 1794 на Беларусі i ў Літве. 24.4.1794 пасля перамогі паўстан-ня ў Вільні ўвайшоўу склад Найвышэйшай літоўскай рады — рэв. ўрада Літвы i Зах. Беларусі. Прымаўудзелуарганізацыі віленскай муніцыпальнай гвардыі. 3 сярэдзіны мая 1794 адзін з кіраўнікоў паўстання ў Жамойці i Курляндыі. У канцы мая Касцюшка прызначыў яго сябрам Найвышэйшай Нац. рады ў Варшаве — гал. органа па кіраўніцтве паўстаннем у Рэчы Паспалітай. 20 чэрв. атрымаўад Касцюшкі патэнт на званне генерал-лейтэнанта. У канцы верасня пад націскам пераўзыходзячыхсіл pac. войска вывеў рэшткі сваіх атрадаў з Жамойці пад Гародню. Пасля паланення Касцюшкі выбраны «вышэйшым начальнікам» — кіраўніком паўстання на ўсёй тэр. Рэчы Паспалітай. Пасля капітуляцьгі Варшавы (6 ліст.) трапіў у палон, быў зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе напісаў успамін пра паўстанне. У снеж. 1796 па амністыі Паўла I вызвалены, вярнуўся на радзіму. 3 1808 старшыня судова-адукацыйнай камісіі Віленскага ун-та, адначасова ўзначальваў дабрачыннае т-ваўВільні.Уканцы 1811 прымаўудзел у антынапалеонаўскім з'ездзе шляхты ў Вільні. У1812 узначаліў Літоўскі грамадз. к-т па забеспячэнні харчаваннем pac. войска. У час вайны 1812 знаходзіўся ў С.-Пецярбургу. Пасля вайны быў мініст-рам юстыцыі i пажыццёвым ваяводам у Каралеўстве Польскім. Памёру Варшаве, пахаваны ў мяст. Відзы на Браслаўшчыне.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Ваўжэцкі Тамаш

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.