Род Вартынскіх

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Вартынскіх. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Варатынскія, княжацкі род у ВКЛ i Расіі. Вядуць паходжаннеад чарнігаўскай галіны Рурыкавічаў. Родапачынальнік — Леў Раманавіч, сын Рамана Сямёнавіча Навасільскага (памёр да 1427). Прозві-шча ўтворана ад родавага ўладання — г. Варатынск. Акрамя тэр. свайго княства (вотчыны) В. валодалі вял. масівам зямель, падараваных вял. князямі літоў-скімі Казімірам IV i Аляксандрам (гарады Масальск, Недаходаў, Сярпейск, Апокаў, Лучын i інш., шэраг валасцей). 3 канца 15 ст. прадстаўнікі роду пераходзілі на службу ў Маскву, дзе занялі прывілеяванае становішча.

Найб. вядомыя:

Фёдар Львовіч (?—пасля 1480), сын Льва Раманавіча. Жанаты з дачкой кн. Карыбута Марыяй, жыў у Вільні. 3 1427 на службе ў вял. князя літоўскага Вітаўта. 20.2.1442 як князь навасільскі i адоеўскі заключыў дагавор з Казімірам IV аб васалітэце ад імя ўсіх князёў Нава-сільскіх. 3 1448 называецца па свайму родавамуўладанню князем Варатынскім. У 1448 быў пасрэднікам свайго зяця, мажайскага кн. Івана Андрэевіча, калі той звярнуўся да Казіміра IV з просьбай пасадзейнічаць у заняцці маскоўскага стала. У лют. 1448 яму падараваны смаленскія воласці Гарадзечна, Кавылна, Дзямяна i інш., a ў сак. 1455 Казімір IV пацвердзіў ix яму i яго дзецям «у вот-чнну». Дзякуючы шматлікім падараван-ням уладанні Фёдара Львовіча значна павялічылася i цягнулася шырокай пала-сой уздоўж левага берага Акі i па р. Угра. Яму таксама аддадзены занятыя ВКЛ у 1447 Казельск, a ў 1455 Перамышль.

Дзмітрый Фёдаравіч (?— пасля 1489), сын Фёдара Львовіча. Быў жанаты з Ганнай Канстанцінаўнай Бабіча-вай. У снеж. 1489 перайшоў на бок Масквы, пры гэтым захапіў зямельныя ўладанні i скарбніцу свайго брата Сямёна.

Валодаўтрацінай Варатынскаі шэрагам валасцей паміж Болвай (прыток Дзясны) i Акой.

Сямён Фёдаравіч (?—пасля 1492), сын Фёдара Львовіча. Акрамя атрыманыху спадчыну ад бацькі валасцей i траціны Варатынска атрымаўад Казіміра

IV воласць Мошчын, у выніку чаго сканцэнтраваў у сваіх руках амаль усё правабярэжжа Угры. У 1492 перайшоў на бок Масквы з гарадамі Сярпейск i Мезецк. У жн. 1492 ён i яго пляменнік Іван Міхайлавіч спалілі Масальск i паланілі князёў Масальскіх.

Іван Міхайлавіч (?—1534), сын Міхаіла Фёдаравіча. У1487 перайшоў на бок Масквы. У1492 разам з дзядзькам Сямёнам Фёдаравічам напаў на Масальск.

V 1507 з кн. У.С.Адоеўскім камандаваў войскамі, што разбілі крымскіх татараў на р. Ака. У 1512 i 1513 удзельнічаў у аблозе Смаленска, a ў 1517 зноў разбіў татараў пад Тулай. 3 1531 1-ы ваявода вял. палка. У яго ўдзел уваходзілі Перамышль, траціна Варатынска i долі ў Навасілі i Адоеве. У1534 абвінавачаны ў змове i сасланы на Белавозера, дзе i памёр. Яго ўладанні дасталіся сынам Уладзіміру (памёр у 1556 бяздзетным), Міхаілу i Аляксандру, якія ў 1562 «за нзменные дела» сасланы, але неўзабаве памілаваны. Удзел князёў В. адноўлены не быў. Міхаіл Іванавіч праславіўся перамогай у 1572 над крымскім ханам Дэўлет-Гірэем. Паводледухоўнай граматы 1572 цара Івана IV Грознага, Міхаілу Іванавічу належалі яго старыя родавыя ўладанні. У 1573 ён арыштаваны i пакараны смерцю.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Вартынскіх

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.