Варатынскае княства

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Варатынскае княства. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Варатынскае княства, феадальная дзяржава ва Усходняй Еўропе. Цэнтр — г. Варатынск. Утварылася ў выніку драблення Навасільскага княства ў пач. 15 а. на Адоеўскае, Бялёўскае i Варатын-скае. Удзельныя князі па-ранейшаму насілі агульнае родавае прозвішча Навасільскіх. Старэйшы ў родзе князь тытулаваўся навасільскім i адоеўскім. Варатынскія князі вялі барацьбу за старшынство сярод навасільскіх князёў з князямі адоеўскімі. Папераменна займаючы лідзіруючае становішча, варатынскія i адоеўскія заключалі дагаворы з вял. князямі ВКЛ. Вядомы пагадненні 1442 i 1483 варатынскіхі 1459 адоеўскіх. Да канца 15 ст. супрацьстаянне 2 ліній навасільскіх князёў прыняло ад-крытыя формы i перарасло ў варожасць. Варатынскускладзе Навасільскага княс-тва з канца 14 ст. знаходзіўся ў залежнас-ці ад ВКЛ. Аднак афіцыйна князі варатын-скія прысягнулі Вітаўту толькі ў 1427 у час паездкі апошняга ў раён вярхоўяў Акі, у Разанскае i Пронскае княствы. Варатынскія князі прысутнічалі на Луцкім з'ездзе 1429 i Віленскім з'ездзе 1430. У адрозненне ад іншых Вярхоўскіх княстваў В.к. захавала адносную самастойнасць, a варатынскія князі не ператварыліся ў звычайных вотчыннікаў i захавалі да канца 15 ст. княжацкія правы. У выніку шматлікіх падараванняў гаспадароў ВКЛ уладанні варатынскіх князёў значна павялічыліся i цягнуліся шырокай пала-сой уздоўж Акі i яе прытока Угры, ства-раючы першую лінію абароны супраць Вял. княства Маскоўскага. У1487 пачаліся напады маскоўскіхслужылыхлюдзей на ўладанні варатынскіх князёў. У 1489 Варатынск разбураны, a яго насельніцтва выведзенаўпалон (7000 чал.). Варатын-скія князі паступова (1487,1489,1492) пераходзілі на бок Масквы. У1492—93 варатынскія i іншыя вярхоўскія князі ўжо 3 маскоўскага боку рабілі напады на верхняокскія гарады (Масальск,Сярпейск, Мезецк i інш.), што засталіся вернымі вял. князю ВКЛ. Паводле дагавору 1494 ВКЛ адмовілася ад правоў на вотчыны варатынскіх князёў. Аднак частка ix уладанняў (раней падараваных ім) засталася ў складзе ВКЛ (Залідаў, Бышкавічы, Апакаў i інш.). Пасля вайны 1500—03 уся тэр. Вярхоўскіх княстваў увайшла ў склад Pac. дзяржавы. Гал. абавязкам варатынскіх князёў стала абарона раёна верхняй Акі ад набегаў крымскіх татараў. Удзел Варатынскіх канчаткова скасаваны ў 1562 пры цару Іване IV.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Варатынскае княства

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.