Вапоўскі (Wapowski) Бярнард

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вапоўскі (Wapowski) Бярнард. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Вапоўскі (Wapowski) Бярнард (каля 1450, Радахонцы каля г. Перамышль— 21.11.1535), гісторык, картограф, юрыст, дыпламат, астролаг, географ. Д-р кананіч-нага права (1505). Ксёндз. Паходзіў са шляхецкага роду. Служыў у войску. У 1493 паступіў у Кракаўскі ун-т, які CKOH4biyflK«doctordecretorum». Вучыўся ў Балонскім ун-це (1503—05). 3 1506 камердынер рымскага папы Юлія II. У Рымеўдзельнічаўу выданні«Геаграфіі» Пталамея, нанава апрацаваў карту Цэнтр. Еўропы. У гэты час напісаў некалькі гіст.-літ. твораў пра ваен. поспехі Жыгімонта I. У 1515 вярнуўся ў Польшчу, дзе заняў пасаду каралеўскага сакратара. У 1526 апублікаваў карту Польшчы i зах. часткі ВКЛ, a таксама карту Усх. Еўропы ў 2 частках. Паводле загаду Жыгімонта I у 1533 пачаў працу над хронікай, але не паспеў яе скончыць. Незавершаны лац. рукапіс не быў выдадзены i знік пры нявысветленых абставінах. Паводле меркаванняў некат. польскіх гісторыкаў, хроніку выкраў М. Кромер, які выкарыстаў яе для стварэння асабістай хронікі, a потым знішчыў. Аднакда сярэдзіны 16 ст. твор В. ведалі польскія храністы. М.бельсюадзначаў, што ўключыўу сваю працу значную частку хронікі В. Фрагмент хронікі В. з 1380 да 1535 выдадзены Т.Плазай разам з хронікай Кромера (Bernardi Vapovii fragmentum Sigismundi Seniores Regis Poloniae res gestas, Cromeri descriptione continuans nunc primum i lucern editum. Coloniae Agrippina, 1589). У сярэдзіне 19 ст. польскі гісторык М.Маліноўскі пераклаўна польскую мову частку хронікі, якая ахоплівала падзеі з 1380 да 1463, i выдаў пад назвай «Гісторыя Кароны Польскай i Вялікага княства Літоўскага» («Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskiego», т. 1—3, Вільня, 1847—48). Пераклад зроблены зт.зв. «рукапісу Бавароўскага» (ад імя яго былога ўладальніка). Астатняя частка хронікі В. засталася неперакла-дзенай i выдадзена ў лац. арыгінале Ю.Шуйскім (Scriptores Rerum Folonicarum. Т. 2. Cracoviae, 1874). Гэтыя публікацыі маюць храналагічныя i тэксталагічныя разыходжанні, што звязана, відаць, з наяўнасцю некалькіх спісаў хронікі. Зводнай публікацыі i поўнага перакладу хронікі да нашага часу няма. Праца В. — важная крыніца па гісторыі Польшчы, ВКЛ, Русі, Венгрыі, Чэхіі, Свяшчэннай Рымскай імперыі. Кампілятыўнасць i ступень запазычанняўхраніста нераўна-значныя i зводзяцца да розных крыніц. Выклад падзей 1380—1480 заснаваны на «Аналах» ЯДлугаша, 1480—1506 — на хроніцы Мацея з Мехава, 1506—16 — на хроніцы Ё.П.Дэцыя, 1516—28 — на хроніцы Э.Венгра. У выкладзе падзей 1528—35 адсутнічае камггілятыўнасць, ён заснаваны надакументахкарапеўскай канцылярыі, дыпламатычнай пераггісцы, сведчаннях відавочцаў i ўдзельнікаў падзей,аса6істыхуражаннях. Гэтая частка хронікі найб. каштоўная. Гал. ідэя твора В. — гіст. абгрунтаванне уніі паміж Каронай i ВКЛ, у выніку чаго ўсе падзеі разглядаюцца праз прызму польска-літоўскага дзярж. саюзу. Хроніка таксама змяшчае каштоўныя звесткі па геаграфіі, этнаграфіі, гіст. тапаніміцы, якія маюць самастойнае навук. значэнне.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вапоўскі (Wapowski) Бярнард

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.