БЕЛАРУСЬ (последнее)
Валасныя граматы ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Валасныя граматы, заканадаўчыя акты ў ВКЛ, якія юрыдычна замацоўвалі пэўныя мясцовыя асаблівасці прававога становішча, кіравання, землекарыстання, падатковага i павіннаснага абкладання насельніцтва гаспадарскіх земляўі валас-цей. Найб. даўнімі з'яўляюцца граматы, выдадзеныя вял. князем Полацкай i Ві-цебскай землям прыблізна ў 1390-я г. Першапачатковыя ix тэксты не захаваліся, але аналіз прывілеяў Віцебскай зямлі 1503,1509,1561 i Полацкай зямлі 1511, 1580,1634 сведчаць, штоўіх знаходзяцца фрагменты больш стараж. актаў. Захоўваючы прынцып «даўніны», граматы пацвярджалі своеасаблівы статус гэтых зямель у дзяржаве, змяшчалі i некат. новыя нормы, што датычылі агульных правоў тэрыторый або забяспечвалі правы i інтарэсы пануючых слаёўі груп насельніцтва (гл. таксама Абласныя прывілеі). Значна больш захавалася велікакняжацкіх грамат (выракаў, устаў, гаспадарскіх лістоў) насельніцтву гаспа-дарскіх валасцей, датычылі яны ў асноў-ным тэр. усх. Беларусі, дзе размяшчаліся шматлікія велікакняжацкія ўладанні — т.зв. падняпроўскія i падзвінснія гаспадар-скія воласці. Ёсць агульныя граматы некалькім валасцям адразу, ёсць адраса-ваныя насельніцтву асобнай воласці. Найб. вядомыя В.г.: падняпроўскім валасцям 1500, задзвінскім валасцям 1511, Крычаўскай вол. 1526, Маркаўскай вол. 1530, Усвяцкай i Азярышчанскай валасцям 1535, Магілёўскай вол. 1536, Чачэрскай вол. 1547, 1554,1560, Пра-пойскай вол. 1547, 1554, 1560, 1561, Бабруйскай вол. 1532,1553, Свіслацкай вол. 1534, i інш. В.г. даваліся звычайна ўадказ на звароты ці скаргі насельніцтва да вял. князя ў сувязі са злоўжываннямі мясц. адміністрацыі, парушэннямі даў-ніны ў зборы даніны, павышэнні павін-наснага i падатковага абкладання. Многія нормы, змешчаныя ў В.г., зыходзілі са звычаёвага права, традыцый, якія скла-ліся ў пэўнай мясцовасці, але нярэдка мелі навацыі ці спасылкі на дзеючае заканадаўства. Так,у грамаце вял. князя Жыгімонта I Старога мяшчанам i сялянам Свіслацкай вол. 1534 адзначалася, што «не маюць ім праз тое намеснікі жадных крыўд чыніці i навін уводзіці i ва ўсім маюць захаваны быці водле старадаўняга звычаю, як i за продкаў нашых бывала i за першыхураднікаў нашых». A ў грамаце насельніцтву Чачэрскай вол. 1547 вял. князьадзначаў,штоўвыпадках забойства, гвалту, крадзяжу неабходна «караць водлуг звычаю паспалітага i статуту земскага». У некат. прывілеях рэгламен-таваўся парадак збору пошлін, раскладу павіннасцяў («поруб»), выбару старцаў ці нават забароны таго, што раней дазвалялася. Так,у гаспадарскай грамаце сялянам Чачэрскай вол. 1547адназначна запісана: «пно што ся дотычш мыта v выбмраня старца, то ест рэч наш(а) г(оспо)д(а)рьская, a не в(а)ша хлопская». У В.г. часта ўпамінаюцца стараж. права-выя звычаі (куніца, палюддзе), распіс-ваецца парадак збору даніны ў розных мясцовасцях, яе расклад паміж насель-ніцтвам. В.г. — каштоўныя гіст. крыніцы, якія змяшчаюць звесткі па краязнаўстве i мовазнаўстве, гісторыі права, землеўла-дання i землекарыстання, павіннаснага абкладання насельніцтва.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Валасныя граматы ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292154430 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций