БЕЛАРУСЬ (последнее)
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Абвешчана 18 мая ад імя pac. імператрыцы Кацярыны II Чатырохгадоваму сойму 1788—92 за скасаванне pac. пратэктарата, прыняцце Канстытуцыі Змая 1791 i інш. новаўвядзенні. У Рэчы Паспалітай незадаволеныя рэфор-мамі абвясцілі праўтварэнне Генеральнай канфедэрацыі Кароны (Таргавіцкай канфедэрацыі), якая выступіла за рэстаў-рацыюдасоймавагадзярж. ладу. Канфе-дэрацыя пашыралася на Украіне пад ахо-вай інтэрвенцкага корпуса ген.-аншэфа М.В.Кахоўскага ў складзе 4 дывізій (64 тыс. чал., 136 гармат). Сойм перад самароспускам (30 мая) прызначыў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага вярхоўным камандуючым, абвясціў пра скліканне паспалітага рушэння, падвоіў падаткі. Вайсковая камісія абодвух на-родаў занялася тэрміновым даўкамплек-таваннем запланаванага 100-тысячнага войска. 18 мая корпус Кахоўскага пера-правіўся цераз Днестр i з 3 напрамкаў пачаў наступленне на кароннае войска на чале з пляменнікам караля ген.-лейтэнантам кн. ЮА.Панятоўскім. Да 30 ліп. польская армія была выцеснена за р. Вісла пад Казенцы. У час гэтай кампаніі адбылося 11 маршавых баёў i 2 пазіцыйныя (найбольшыя — 18 чэрв. пад Зелянцамі i 18 ліп. пад Дубенкай), у якіх польскія войскі страцілі 2500 чал. забітымі i больш за 500 чал. палоннымі, расійскія — адпаведна каля 1500 i 3. Другая pac. армія на чале з ген.-аншэфам ММ.Крачэтнікавым мела загадакупіра-ваць ВКЛ, садзейнічаць стварэнню тут канфедэрацыі i заняць г. Берасце як месца мяркуемага злучэння канфедэ-рацый Кароны i ВКЛ i сойма. Армія Крачэтнікава пачала паход 22 мая адначасова 4 калонамі (35 014 чал., у т.л. 26 185 чал. пяхоты i 8829 чал. кавалерыі, 58 гармат). 1-ю калону (9559 чал.) з-пад Дынабурга праз Браслаў на Вільню i Коўна вёў ген.-паручнік кн. П.П.Далгарукаў. 2-я калона (9221 чал.) на чале з ген.-паручнікам Ш.М.Касакоў-скім рухалася ад Полацка праз Паставы i Ліду на Гродна. 3-я калона (7152 чал.) пад камандаваннем ген.-паручніка графа Б.П.Меліна накіравалася ад Талачына праз Барысаў на Менск. 4-ю калону (9082 чал.) ген.-паручнік барон І.Я.Ферзен вёў ад Рагачова праз Бабруйск i Слонім у напрамку Любяшова. Ім супрацьстаяла войска ВКЛ (13 650 чал.,ут.л. 7421 чал. пяхоты i 6229 чал. кавалерыі, 60 гармат) на чале з галоўнакамандуючым ген.-лейтэнантам кн. Людвікам Віртэмберг-скім, якому кароль 20 мая загадаў згур-таваць армію ў Віленскую i Ковенскую дывізіі. Аднак Вайсковая камісія больш за палову войска (8965 чал.) адвяла пад гал. Менскую дывізію, што дазволіла яе камандзіру, ген.-лейтэнанту Ю.Юдзіцкаму прэтэндаваць на ролю галоўнакаман-дуючага. У выніку Віртэмбергскі бяз-дзейна сядзеў у мяст. Воўчыне i 1 чэрв. зняты з пасады па падазрэнні ў патуранні ворагу. За час гэтай хаатычнай рэаргані-зацыі войска Крачэтнікаў заняў палову тэр. ВКЛ, без бою ўзяў Слуцк (11 чэрв.), Нясвіж, Менск (15 чэрв.), Вільню (12 чэрв.), дзе 25 чэрв. абвешчана Генераль-ная канфедэрацыя ВКЛ. Новы галоўна-камандуючы Юдзіцкі ў баі пад Мірам (10—11 чэрв.) страціў 100 чал. забітымі, a гал. сілы 2 калонамі адвёў у Гародню на злучэнне з кароннымі войскамі. 20 чэрв. на пасадзе галоўнакамандуючага яго замяніў ген.-лейтэнант М.Забела, які атрымаў загад накіраваць гал. сілы на непрыяцеля. У выніку pac. авангард 7 ліп. без бою заняў Гародню, a дэмаралі-заванае мітуслівымі пераходамі,бязлад-дзем i голадам войска ВКЛ пацярпела паражэнні падЗэльвай (4ліп.),Мсцібавам (6 i 10 ліп.) i Берасцем (23 ліп.). Ваўсіх дробных i буйных баях у ВКЛ pac. бок страціў каля 600 чал. забітымі, a войскі ВКЛ — больш за 900 забітымі i больш за 500 палоннымі. Ацалелая 13-тысячная армія ВКЛ была выцеснена за Варшаву i стала штаб-кватэрамі ў Праснышу i Плоцку. Кароль ужо вёў сакрэтныя перагаворы з Кацярынай II аб перадачы трона Рэчы Паспалітай яе ўнуку Канстанцінуўзамен за захаванне Кансты-туцыі 3 мая. Аднак Кацярына II патраба-вала безагаворачнай капітуляцыі. 24ліп. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю i загадаў спыніцьузброенае супрацьстаянне pac. войскам. Каля 200 афіцэраў, абураных здрадай i ганьбай, падалі ў адстаўку. Абшары Рэчы Паспалітай акупіравала pac. армія (98 736 чал., у т.л. 36 834 чал. ў ВКЛ). Перамога ў вайне дазволіла Расіі разам з Аўстрыяй ажыццявіць другіпадзел Рэчы Паспалітай (1793).
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292154197 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций