БЕЛАРУСЬ (последнее)
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, Смаленская вайна, вайна Расійскай дзяржавы за вяртанне Смаленскай, Чарнігаўскай i Северскай зямель, страчаных у выніку Дэулінскага перамір'я 1618. Рускі цар Міхаіл Фёда-равіч i яго бацька патрыярх Філарэт выкарысталі перыяд безуладдзя ў Рэчы Паспалітай (у выніку смерці караля Жыгімонта III Вазы ў крас. 1632) i накі-равалі ў вер. 1632 пад Смаленск 40-ты-сячнае войска пад камандаваннем вая-воды М.Б.Шэіна. Ужо ўвосень 1632 pac. войскі занялі Себеж, Невель, Усвяты, Дарагабуж, Белы, Рослаў, Трубецк, Ноў-гарад-Северскі, Старадуб i інш. Ваенныя дзеянні вяліся на тэр. Беларусі, насель-ніцтва шмат цярпела ад вайны. У студз. 1633 войскі Шэіна асадзілі Смаленск (гарнізонам горада камандаваў падвая-вода кн. С.С.Друцкі-Саколінскі), адна-часова праніклі ў глыб Беларусі i авалодалі Асвеяй,Друяй,учэрв. 1633 — Полацкам, Прапойскам, пасадамі Мсціслава, Крыча-ва. План Шэіна i акольнічага А.В.Ізмай-лава авалодаць Смаленскам не ўдаўся. Гетман польны ВКЛ К.Радзівіл перакінуў у Смаленск падмогу (яго войска знахо-дзілася таксама недалёка ад горада). У гэты час крымскія татары зрабілі набег на тульскія, маскоўскія i інш. землі Pac. дзяржавы. Частка казакоў i дваран па-кінула pac. войска. У канцы жн. 1633 пад Смаленск падышоў кароль Уладзіслаў IV з 25-тысячным літ. i польскім войскам i некалькімі тысячамі запарожсю'х казакоў. У выніку некалькіх бітваў pac. войска было адцеснена ад Смаленска i акружана. Уладзіслаў IV паслаў атрад у Дарагабуж дзе былі знішчаны ўсе запасы, pac. войска засталося без харчавання. 25.2.1634 Шэін падпісаў акт аб капітуляцыі, паводле якога рэшткі pac. арміі (8тыс. чал.), пакінуўшы ўсю артылерыю (123 гарматы), шматінш. зброі i 129 штандараў, адышлі з-пад Смаленска. Мірныя перагаворы закон-чыліся Палянаўскім мірам 1634 («вечнае даканчанне»), паводле якога Pac. дзяр-жава атрымала г. Сярпейск i крэпасці Трубчэўск, Ахтырка i Лебядзін. Уладзіслаў IV афіцыйна адмовіўся ад прэтэнзій на pac. трон, што для цара Міхаіла Фёдаравіча было самай важнай умовай. Ка-роль атрымаў за адмову 200 тыс. руб. За паражэнне ў вайне Шэін i Ізмайлаў паводле прыгавору Баярскай думы пакараны смерцю.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292153994 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций